Вы тут

Лукашэнка і Такаеў абмеркавалі саміт ЕАЭС, каранавірус і абмяняліся віншаваннямі з юбілеем Перамогі


Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Казахстана адбылася сёння раніцай па ініцыятыве казахстанскага боку, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Касым-Жамарт Такаеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 75-годдзем Вялікай Перамогі і ад імя казахстанскага народа перадаў віншаванні беларусам, падкрэсліўшы, што паўтара мільёна жыхароў Казахстана былі ўдзельнікамі той вайны, і палова з іх не вярнуліся дадому. Свайго казахстанскага калегу з гэтым вялікім святам павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка, перадаўшы самыя цёплыя пажаданні ўсім жыхарам Казахстана.

Яшчэ адной важнай тэмай размовы стала падрыхтоўка чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі падыходы і пытанні, якія тычацца яго арганізацыі. У прыватнасці, час і форму правядзення пасяджэння, а таксама дакументы, якія павінны будуць прымацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Кансультацыі па гэтых пытаннях працягнуцца, фармат і тэрміны, паводле дамоўленасцяў, будуць вызначаны ў найбліжэйшы час.

Была закранутая ў размове таксама тэма процідзеяння каранавіруснай інфекцыі. Як праінфармаваў Касым-Жамарт Такаеў, Казахстан змякчае каранцінныя меры і паступова здымае абмежаванні, уведзеныя раней у сувязі з распаўсюджваннем віруса. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падрабязнай інфармацыяй, якая тычыцца стратэгіі і тактыкі лячэння ад COVID-19 у дзвюх краінах. Касым-Жамарт Такаеў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў вяртанні на радзіму жыхароў Казахстана, словы падзякі за аналагічнае садзейнічанне выказаў казахстанскаму калегу і Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць прывітанне, цёплыя пажаданні і віншаванне з 75-годдзем Перамогі ганароваму старшыні Еўразійскага эканамічнага савета Нурсултану Назарбаеву.

Прэв'ю: yandex.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».