Вы тут

Дырэктар школы №111 Мінска: Настаўнiк — галоўная фiгура ў школе


Сярэдняя школа № 111 размяшчаецца ў новым сталiчным мiкрараёне Лошыца. Святлана Пратасевiч узначальвае калектыў установы адукацыi ўжо адзiнаццаць гадоў.


Фота: Яндэкс.Панарамы.

— Наша школа адкрыта ў 2006 годзе. цяпер тут вучыцца 1111 дзяцей. Мы iмкнёмся даць магчымасць для плённага навучання ўсiм выхаванцам i рэалiзаваць iх адукацыйныя патрэбнасцi, — расказвае дырэктар.

— У чым асаблiвасць вашай школы, магчыма, ёсць нейкiя адрозненнi ад iншых? — пацiкавiлася ў Святланы Мiхайлаўны.

— У нашай школе з 2013 года функцыянуе рэсурсны цэнтр спецыяльнай адукацыi па кiрунку «Iнтэграванае навучанне i выхаванне». У iнтэграваных класах вучыцца 18 дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, у тым лiку 10 з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Мы прымаем гэтых дзяцей па накiраваннi карэкцыйных цэнтраў не толькi Ленiнскага раёна Мiнска, але i iншых раёнаў сталiцы, — кажа кiраўнiк установы.

Пасля ўрока дзецям з асаблiвасцямi развiцця, у тым лiку i калясачнiкам, неабходна абавязковая фiзiчная разгрузка. Для iх распрацаваны спецыяльныя практыкаваннi, наладжаны ўрокi для заняткаў адаптыўнай фiзкультурай. Кiраўнiк фiзiчнага выхавання Наталля Чырыцо працуе з кожным гадаванцам па iндывiдуальнай праграме, якая прадугледжвае нагрузку на пэўную групу мышцаў. Наталля Уладзiмiраўна на рэспублiканскiм узроўнi атрымала дыплом першай ступенi па прымяненнi сучасных адукацыйных тэхналогiй пры рабоце з дзецьмi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i абагульнiла свой вопыт па гэтай тэме. Ва ўстанове адукацыi абсталяваны кабiнет з рознымi прыстасаваннямi для практыкаванняў, якiя не толькi куплены, але многiя з iх зроблены настаўнiкамi ўстановы, у тым лiку i Наталляй Уладзiмiраўнай. Як толькi дзiця-iнвалiд паступае ў школу, Наталля Уладзiмiраўна, як прафесiянал высокай квалiфiкацыi, заводзiць на яго папку з заключэннем урача, iншымi звесткамi, адзначае, што з iм робiць кожны дзень, стан яго адчування i зрухi ў развiццi.

— Акрамя таго, у нас адкрыты профiльныя класы, мы даём дзецям магчымасць вывучаць на павышаным узроўнi фiзiку, матэматыку, хiмiю, бiялогiю, англiйскую мову. Гэтай магчымасцю карыстаюцца таксама дзецi Ленiнскага раёна i Мiнска, — канстатуе Святлана Пратасевiч. — Мы стараемся развiвацца ў кiрунку iнфармацыйных тэхналогiй. Дзецi з задавальненнем наведваюць смарт-кабiнет, дзе можна праводзiць заняткi i па робататэхнiцы, i iндывiдуальныя заняткi з выкарыстаннем розных анлайн-платформ. Тут можна з дапамогай акуляраў вiртуальнай рэальнасцi паглыбiцца ў вывучэнне хiмii, бiялогii, астраномii.

У школе робяць усё неабходнае, каб дзецi з профiльных класаў былi паспяховыя, добра здавалi цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Пацвярджэнне гэтаму — стабальны сертыфiкат па бiялогii, высокiя сертыфiкаты (ад 85 да 97 балаў) па матэматыцы. Дзецi вывучаюць гэтыя прадметы ў малаколькасных групах, таму i вынiкi ёсць.

— Я, як дырэктар, бачу сваю задачу ў тым, каб стварыць умовы для работы педагогаў. Лiчу, што галоўная фiгура ў школе — настаўнiк. Ад яго залежаць i метад навучання, i прынцып выхавання, — упэўнена мая суразмоўца. — У калектыўным дагаворы iмкнёмся прапiсаць дадатковыя меры для маладых спецыялiстаў, настаўнiкаў, ветэранаў педагагiчнай працы, ладзiм розныя святы, адзначаем юбiлеi педагагiчнай дзейнасцi нашых работнiкаў.

Шмат увагi тут удзяляюць аздараўленню работнiкаў. Пры жаданнi педагогаў i любой магчымасцi накiроўваюць у санаторыi, прафiлакторыi, прытым не толькi ў летнi перыяд. Адмiнiстрацыя цесна працуе з прафсаюзным камiтэтам. Разам стварылi добрыя ўмовы не толькi для працы, але i для арганiзацыi вольнага часу настаўнiкаў. Зроблена шмат, але наперадзе яшчэ больш добрых спраў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».