Вы тут

Прэзідэнт запрасіў кіраўнікоў дзяржаў прыехаць у Мінск на парад 9 Мая


Аляксандр Лукашэнка запрасіў усіх кіраўнікоў дзяржаў, прынамсі былога Савецкага Саюза, прыехаць у сталіцу Беларусі і пабыць на парадзе 9 Мая. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання палігона для выпрабаванняў мабільных машын НАН Беларусі.


“Будзем спадзявацца, што хтосьці прыедзе. Ну, не прыедуць — мы самі правядзем парад, як звычайна. Гэта я кажу пра вярхі, а звычайных людзей будзе дастаткова з усіх рэспублік на гэтым парадзе”, — перасцярог кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы: сёлета правільна было б сабрацца ў Мінску.

“Гэта рэспубліка, якая была са свету згладжаная, першай прыняла ўдар, дзе кожны трэці загінуў, а старыя і дзеці, якія засталіся, амаль чатыры гады жылі ў балотах, у лясах, зямлянках. Гэта самая пацярпелая рэспубліка! Гэта на сённяшні дзень жывы помнік той жорсткай вайне — і тут трэба было сабрацца. А тым больш зараз”, — падзяліўся Прэзідэнт.

На думку Лукашэнкі, некаторыя могуць не прыехаць нават не з-за боязі чагосьці, а проста таму, што “трэба захаваць твар”, бо ўвялі каранцін і каменданцкую гадзіну.

“Парад мы правядзем, як бы ні было складана. Трэба папрасіць расійскае тэлебачанне (гэта ж нашы браты, родныя; яны ўсе, працэнтаў дзевяноста, задаволены, што хоць бы ў Беларусі пройдзе гэты парад) паказаць наш парад расіянам. Гэта таксама адпаведны тэст на сяброўства”, — упэўнены Прэзідэнт.

Ён дадаў, што цяпер пандэмія ў тым ліку выкарыстоўваецца ў якасці фактару ў вялікай палітыцы. "А ці тое яшчэ будзе пасля таго, як яна скончыцца", — адзначыў беларускі лідар.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.