Вы тут

У Мінску рыхтуюцца да будаўніцтва сучаснага басейна


Ён размесціцца каля станцыі метро «Маладзёжная» — цяпер там ідзе падрыхтоўка пляцоўкі пад узвядзенне новага аб'екта.
Плануецца, што само будаўніцтва пачнецца ў трэцім квартале гэтага года, а завершыцца да канца 2023-га.


У архітэктурным афармленні аб'екта галоўны акцэнт будзе зроблены на беларускую сімволіку. Фасад выканаюць у выглядзе пяці злучаных ромбаў, якія нагадваюць беларускія ўзоры. У дызайнерскім афармленні выкарыстаюць колеры дзяржаўнага сцяга і элементы арнаменту. Басейн будзе адпавядаць усім сучасным стандартам, таму тут плануецца праводзіць як нацыянальныя спаборніцтвы, так і турніры міжнароднага ўзроўню па плаванні.

Вышыня будынка складзе каля 30 метраў, а яго плошча дасягне 40 тысяч квадратных метраў. Унутры аб'ект будзе падзелены на некалькі зон. Прадугледжаны памяшканні для спаборніцтваў, адпачынку, размінкі і трэніроўкі спартсменаў, а таксама тэхнічныя памяшканні для адміністрацыі, камерцыйнае памяшканне і знешняя стаянка на 400 месцаў. Глядацкая ўмяшчальнасць басейна — 6 тысяч чалавек.

Аб'ект, як і Нацыянальны футбольны стадыён, узвядуць з прыцягненнем кітайскіх фінансаў. Гэта своеасаблівая падзяка за права рэалізоўваць на тэрыторыі Беларусі буйныя эканамічныя праекты.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: finance.yahoo.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.