Вы тут

Трэці этап РТ можна будзе прайсці анлайн


Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ) можна будзе прайсці на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў анлайн.


Як вядома, менавіта апошні этап рэпетыцыйнага тэсціравання аказваецца самым масавым, бо некаторыя абітурыенты адкладваюць магчымасць адрэпетаваць будучы экзамен на апошні момант. Уся школьная праграма на гэты момант ужо пройдзена, да таго ж і тэсты на трэцім этапе адпавядаюць зацверджанай на бягучы год спецыфікацыі, якая уключае тыпы заданняў, іх колькасць, узроўні складанасці і структуру тэста. Ва ўсе папярэднія гады рэпетыцыйнае тэсціраванне праходзіла ў краіне ў сакавіку-красавіку, але сёлета свае карэкціроўкі ў гэты расклад унесла эпідэмія каранавіруснай інфекцыі. Спачатку было аб’яўлена, што трэці этап пераносіцца на май, але днямі стала вядома, што многія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання зноў адмянілі запланаваныя раней на май сеансы РТ.

«Таму з 19 мая ўсім жадаючым будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэсціравання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме на сайце РІКВ», — праінфармавалі ў інстытуце.

Для ўдзелу ў анлайн-тэсціраванні абітурыентам будзе неабходна, як і раней, зарэгістравацца ў сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ. Пры рэгістрацыі можна будзе скарыстацца адной ці некалькімі свабоднымі аплатамі, якія былі вернутыя пры адмене раней запланаваных сеансаў рэпетыцыйнага тэсціравання ці ажыццявіць аплату праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Калі абітурыент рэгіструецца для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання ўпершыню, ён павінен стварыць свой асабісты кабінет удзельніка рэпетыцыйнага тэсціравання на сайце РІКВ, выкарыстоўваючы ўкладку «РТ, on-line рэгістрацыя», у ім зрабіць заяўку на ўдзел у сеансе (сеансах) рэпетыцыйнага тэсціравання, аплаціць удзел, выкарыстоўваючы нумар асабовага рахунку, прысвоены ўдзельніку ў момант стварэння асабістага кабінета на сайце РІКВ.

Рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі: па рускай і беларускай мове, фізіцы, матэматыцы, хімія, біялогіі, замежных мовах, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, геаграфіі і Сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: «Рэпетыцыя» ЦТ у фармаце анлайн

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.