Вы тут

Драматычны тэатр упершыню пакажа прэм’еру спектакля ў прамым эфіры на VOKA


Упершыню ў гісторыі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прэм’ерны паказ спектакля — трагікамедыі з жыцця дзяржслужачых «Профіт» — пройдзе ў фармаце анлайн-трансляцыі, паведамілі арганізатары.


Паказ адбудзецца 12 мая ў 19:00. Усе жадаючыя змогуць паглядзець яго бясплатна і без аўтарызацыі на сайце voka.tv ці ў дадатку VOKA для Android і iOS. Трансляцыя будзе даступна і за межамі Беларусі.

Падрыхтоўка прэм’еры новага спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заняла ў творчай группы крыху больш за тры месяцы. Першапачаткова дата прэм’еры была прызначана на пачатак красавіка, аднак сітуацыя ў краіне і свеце ўнесла свае карэктывы як у дзень, так і ў фармат запланаванага паказу.

Спектакль «Профіт» пастаўлены на беларускай мове паводле п’есы Аляксандра Астроўскага «Даходнае месца». Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў. П’еса прыкметна змянілася: некаторыя сцэны радыкальна перароблены, у дзеянне ўведзены новы персанаж, а самі падзеі разгортваюцца не ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, а ў пачатку 21-га. Усё гэта толькі падкрэслівае вечную актуальнасць пытанняў, якімі ў свой час задаваўся Астроўскі, а сёння – нашы сучаснікі: куды коціцца гэты свет? Што не так з сучасным грамадствам? І чым вымяраецца асоба – матэрыяльнымі дабротамі ці душэўным багаццем?

Ролю галоўнага героя, сумленнага ідэаліста Жадава, у спектаклі выканае Арцём Курань. Ганна Семеняка сыграе яго жонку Паліну, а галоўнага антаганіста Жадава – прагматычнага кар’ерыста Белагубава – Максім Шышко.

Фота дадзена арганізатарамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.