24 верасня, чацвер

Вы тут

Што новага выйшла ў «Мастацкай літаратуры»


Усе складанасці, якія накладвае пандэмія каранавіруса, тым не менш не з'яўляюцца падставай для спынення кнігавыдавецкай дзейнасці. У красавіку — першай палове мая «Мастацкая літаратура» прапануе чытачу цэлы шэраг цікавых, адметных кніг.


У перакладзе лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча выходзіць раман заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца «За секунду да выстралу». Таксама неўзабаве з'явіцца зборнік вершаў Уладзіміра Караткевіча «Беларуская песня», якім прадаўжаецца выдавецкая серыя «100 вершаў».

Ужо пабачыў свет зборнік гісторыка-мемарыяльнага характару — «Мы жылі ў буднях барацьбы...», у якім сабраны старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў. Гэта нечаканае выданне, у якім многія запісы з'яўляюцца выключна важнымі мастацкімі дакументамі пра Вялікую Айчынную вайну. Юнага чытача, бацькоў, якія лічаць, што кніга не страціла сваіх выхаваўчых задач, безумоўна, прывабіць зборнік з серыі «Дванаццаць месяцаў» — пятая па ліку кніга казак «на кожны дзень». «Колькі ў месяцы дзён — гэтулькі ў кнізе і казак», — такі прынцып складання зборніка. За год выбудуецца сапраўдная казачная бібліятэка.

У Беларусі рэдка выдаюцца мемуары, кнігі, аўтарамі якіх з'яўляюцца палітыкі, высокія дзяржаўныя дзеячы. Таму, відаць, асабліва цікавай здаецца ў гэтай сувязі кніга Аляксандра Радзькова (нагадаем: колішняга міністра адукацыі краіны, першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні грамадскага аб'яднання «Белая Русь») «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця». Серыя, у якой выйшла кніга, — «Люстэрка жыцця». Дарэчы, аўтар — яшчэ і доктар фізіка-матэматычных навук, вядомы ў Беларусі і за яе межамі матэматык. Паверце, кніга «назіранняў жыцця» Аляксандра Радзькова чытаецца на адным дыханні.

А з перакладной мастацкай літаратуры чытача, несумненна, парадуе зборнік вершаў рускага паэта беларускага паходжання магіляўчаніна Валерыя Казакова «Флейта травы». Перакладчыкі яго вершаў на беларускую мову — Янка Лайкоў, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Віктар Шніп, Алесь Бадак.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.

Грамадства

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Дачка галоўнага «песняра» распавяла пра сямейныя традыцыi.