Вы тут

Юрыдычныя кансультацыі да 75-годдзя Перамогі адбудуцца ў фармаце прамых тэлефонных ліній


Юрыдычныя кансультацыі да 75-годдзя Перамогі адбудуцца ў фармаце прамых тэлефонных ліній 8 мая з 11 да 13 гадзін. У гэты час грамадзяне змогуць дыстанцыйна атрымаць адказы на шырокі спектр прававых пытанняў — ад змены прозвішча і спагнання аліментаў з-за мяжы да стварэння ўласнага бізнесу і супрацоўніцтва з рыэлтарамі. Бясплатная акцыя пройдзе па ўсёй краіне, і ўдзел у ёй возьмуць спецыялісты Міністэрства юстыцыі, адвакаты і натарыусы.


— Мы максімальна пашырылі пералік прававых пытанняў, што найбольш цікавяць людзей, падабралі вопытных спецыялістаў, якія дасканала ў іх разбіраюцца, і павялічылі час прамых тэлефонных ліній да дзвюх гадзін. Акрамя таго, да знакавай даты 75-годдзя Перамогі мы знялі ўсе абмежаванні. Каб атрымаць кансультацыю, не трэба быць ветэранам: прававую дапамогу акажуць абсалютна ўсім, хто звернецца, — расказала Вольга ШЫБКО, прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі. — Кансультацыі адбудуцца дыстанцыйна, бяспечна і мабільна. На сайце Міністэрства юстыцыі прадстаўлены поўны спіс тэм і кантакты 17 спецыялістаў, адказных за пэўныя галіны права. Перш чым звяртацца са сваёй праблемай, лепш прагледзець гэты пералік і выбраць адпаведнага эксперта.

Натарыусы адкажуць на пытанні, якія датычацца адчужэння нерухомасці, афармлення спадчыны, складання завяшчанняў, дагавораў дарэння, засведчання даверанасцяў, здзяйснення выканаўчых надпісаў, падачы электронных дакументаў для дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў ці ўнясення змен у статут (устаноўчы дагавор) натарыусам, забеспячэнне пісьмовых доказаў.

— Бясплатныя кансультацыі 8 мая адбудуцца ва ўсіх натарыяльных канторах і бюро краіны, куды можна як прыйсці, так і звярнуцца па тэлефоне ці з дапамогай месенджара. Узгадніць найбольш зручны фармат стасункаў, у тым ліку праз відэасувязь, таксама можна па тэлефоне, — удакладніў Артур СТРЭХ, памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты. — З 11 мая да канца месяца бясплатныя кансультацыі будуць праходзіць толькі аддалена: па тэлефоне, праз «Скайп», «Вайбер» і іншыя сродкі камунікацыі. Графікі можна ўбачыць на сайце БНП.

Спецыяліст падкрэсліў, што дыстанцыйная кансультацыя з'яўляецца папярэдняй, бо наконт некаторых праваадносін поўная кансультацыя магчыма толькі пасля ацэнкі натарыусам усіх абставін і неабходных дакументаў.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: omitex.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.