У 2020 годзе ў Беларусі ў 16-ы раз праводзіцца Нацыянальны конкурс «Залатая Ліцера», заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі. Вынікі апублікавалі на афіцыйным сайце ведамства. «Звязда» апынулася сярод лаўрэатаў некалькіх намінацый.
У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена 400 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 — рэгіянальныя СМІ ад 81 рэдакцыі, рэспубліканскія СМІ — 108 заявак ад 31 рэдакцыі СМІ, карпаратыўныя — 23. Журы адзначыла не толькі актыўнасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і сеткавых выданняў, але і высокі ўзровень прадстаўленых работ.
З поўным спісам пераможцаў і лаўрэатаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.
Прэв'ю: Міністэрства інфармацыі
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава