Вы тут

Кіраўнікі, якія былі звольнены па дыскрэдытуючых абставінах, не змогуць атрымаць высокія пасады


Члены Савета Рэспублікі прынялі да ведама Дэкрэт № 1 «Аб зменах дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» ад 9 красавіка 2020 года, накіраваны на прыняцце дадатковых мер супраць так званага перасаджвання звольненых вінаватых кіраўнікоў на іншыя дастаткова высокія месцы.


Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ растлумачыла сенатарам, што змены накіраваны на ўдасканаленне асобных накірункаў у рабоце з кадрамі.

Так, змены закранаюць Дэкрэт № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіраўнічых кадраў і работнікаў арганізацый». Мэтай новаўвядзенняў з'яўляецца безумоўнае выкананне патрабаванняў лідара краіны аб недапушчэнні выпадкаў перасаджвання кіраўнікоў, вызваленых ад пасад па дыскрэдытуючых абставінах.

У прыватнасці, Дэкрэт № 5 дапоўнены нормай, якая замацоўвае абавязак Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, гар- і райвыканкамаў, мясцовых адміністрацый праводзіць на працягу пяці гадоў маніторынг працаўладкавання вінаватых кіраўнікоў.

— Прыняцце змен у Дэкрэт № 5 дазволіць больш эфектыўна выбудаваць работу дзяржаўных органаў па захаванні забароны на займанне кіраўнічых пасад асобамі, якія раней былі вызвалены ад высокіх пасад па дыскрэдытуючых падставах, а ў выпадку выяўлення фактаў перасаджвання — своечасова прыцягваць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні патрабаванняў Дэкрэта № 5, — растлумачыла міністр.

На важнасць навацыі па маніторынгу далейшага працаўладкавання былых кіраўнікоў звярнуў увагу і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ.

Акрамя таго, згодна з Дэкрэтам № 1 шэраг дзеючых дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы прыводзяцца ў адпаведнасць з навацыямі закона па пытаннях удасканалення працоўных адносін ад 18 ліпеня 2019 года. Яны адкарэктаваны, зыходзячы са змен у Працоўны кодэкс, у тым ліку з уключэннем у яго палажэнняў аб выкарыстанні кантрактнай формы найму.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Без права на... новае крэсла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.