Вы тут

Эстафета памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»


9 мая

Турчын усклаў кветкі на Кургане Славы

Фота БЕЛТА.

"Гэта месца святое не толькі для жыхароў Міншчыны, але і для ўсёй Беларусі. А для Мінскай вобласці - традыцыя святкаваць Дзень Перамогі ля Кургана Славы. Традыцыі ні ў якім разе парушаць нельга. Сёння нават надвор'е спрыяе таму, каб мы прыехалі сюды і аддалі даніну павагі загінулым у гады той страшнай вайны", - сказаў Аляксандр Турчын.

Разам з Аляксандрам Турчыным сёння на мемарыяльным комплексе ўсклалі кветкі прадстаўнікі Мінаблвыканкама, іншыя вядомыя дзеячы рэгіёну.


Да акцыі далучыліся дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета

Дэлегацыя дэпутатаў накіравалася да Кургана Славы, манумента, які першым сустракае гасцей горада на трасе М6.

У гэтыя дні памятнае месца выглядае асабліва ўрачыста. На самім Кургане высаджаны кветкі, якія ствараюць надпіс «Слава героям», з раслінаў стварана загарадзь з юбілейнай датай.

8 мая

Захоўваючы памяць, ствараць будучыню

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык далучыўся да акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Разам з супрацоўнікамі прыродаахоўнага ведамства ён усклаў карзіну з 75 жывых чырвоных руж да стэлы “Мінск – горад-герой”, аддаўшы даніну памяці тым, хто аддаў жыццё, абараняючы і вызваляючы Беларусь.

– Калектыў Мінпрыроды бярэ самы актыўны ўдзел у святкаванні Вялікай Перамогі па ўсёй краіне, – расказаў Андрэй Худык. – І гэта самае малое, што мы можам зрабіць для тых пакаленняў, што падарылі нам магчымасць жыць, ствараць і будаваць будучыню. Такія патрыятычныя мерапрыемствы даюць упэўненасць, што памяць пра подзвіг беларускага народа ў той вялікай вайне будзе навечна ў сэрцах беларусаў. Захоўваючы памяць, мы больш не дапусцім, каб гэта паўтарылася на нашай зямлі.

У гады ваеннага ліхалецця каваць перамогу дапамагала і родная прырода, упэўнены міністр. Балоты і лясы, рэкі і азёры станавіліся непрыступнымі і цяжкапераадольнымі перашкодамі для ворагаў і родным домам і крыніцай сілы для партызан і баявых частак арміі. І берагчы прыроду, захоўваць яе для будучых пакаленняў – сёння адна з найважнейшых мірных задач.

Мінпрыроды разам з іншымі дзяржорганамі, навукоўцамі, замежнымі партнёрамі працуе над забалочваннем выпрацаваных тарфянікаў і аднаўленнем гідралагічнага рэжыму асушаных балот, шукае спосабы знішчэння небяспечных для прыроды стойкіх арганічных забруджвальнікаў, рэалізуе шмат іншых праектаў, накіраваных на захаванне спрыяльнага, здаровага навакольнага асяроддзя.

– Вельмі актыўна ў прыродаахоўнай дзейнасці бярэ ўдзел і насельніцтва, за што я ім шчыра ўдзячны, – падкрэсліў Андрэй Худык. Так, па яго словах, з пачатку экалагічнай кампаніі “Добраўпарадкуем малую радзіму” сумесна з грамадскасцю было зроблена шмат добрых спраў, у тым ліку і па захаванні, добраўпарадкаванні ваенных мемарыялаў. Сёння гэта работа працягваецца. Ёсць куды накіраваць сілы, узгадніўшы свае планы з эколагамі, і на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, дзе таксама можна знайсці шмат помнікаў героям Вялікай Айчыннай.

Вераніка КОЛАСАВА


“Звяздоўцы” ўшанавалі памяць сваіх калег-герояў

У супрацоўнікаў выдавецкага дома “Звязда” ёсць добрая традыцыя, перададзеная ім папярэднімі пакаленнямі “звяздоўцаў”.

Штогод наконадні знакавых дат – Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, яны ўшаноўваюць памяць сваіх калег, якія ў гады вайны выдавалі ў падполлі і ў партызанскай зоне газету “Звязда”.

Да 75-гадовага юбілею Перамогі кіраўніцтва выдавецкага дома ўсклала кветкі да памятных знакаў у сталіцы. Адзін з іх устаноўлены на вуліцы Кульман, дзе ў 1942 годзе на былой вуліцы Выдавецкай месцілася падпольная друкарня, у якой былі выдадзеныя першыя нумары падпольнай “Звязды”.

Каля Чырвонага касцёла ў былым Міхайлаўскім завулку ў маі 1942 года фашысты забілі аднаго з кіраўнікоў мінскага падполля,  рэдактара газеты Уладзіміра Амельянюка – адзінага ў былым СССР кіраўніка выдання, якога пасмяротна ўганаравалі званнем Героя Савецкага Саюза. Цяпер на гэтым месцы ўвекавечана не толькі імя Уладзіміра Амельянюка, але і іншых падпольшчыкаў, якія мелі дачыненне да выдання падпольнай газеты і загінулі ад рук акупантаў.

“Звяздоўцы” памятаюць пра подзвіг сваіх папярэднікаў і страюцца быць вартымі іх памяці і справы, якой яны былі аддадзены да канца. 

Алена ЛЯЎКОВІЧ

Фота: Канстанцін ДРОБАЎ


Вашчанка: Бессмяротны подзвіг герояў вайны з’яўляецца ўзорам праявы найлепшых чалавечых якасцяў

Бессмяротны подзвіг воінаў-вызваліцеляў, партызан і працаўнікоў тылу з’яўляецца ўзорам праявы лепшых чалавечых якасцяў. Такое меркаванне сёння выказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, паведамляе БЕЛТА.

Фота: МНС

Уладзімір Вашчанка напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі ўсклаў кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой». Ён адзначыў, што Дзень Перамогі — гэта свяшчэннае свята ў жыцці кожнага з нас. «Гэта ўсенароднае свята Вялікай Перамогі, якую атрымаў наш народ, абараняючы сваю бацькаўшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І мы сёння захоўваем удзячную памяць пра тых, хто адваяваў мір, свабоду і незалежнасць на нашай зямлі», — сказаў міністр.

«Бессмяротны подзвіг воінаў-вызваліцеляў, партызан, працаўнікоў тылу для нас з’яўляецца ўзорам праявы найлепшых чалавечых якасцяў, патрыятызму, стойкасці, мужнасці, гатоўнасці аддаць сваё жыццё дзеля іншых людзей. І, вядома, мы заўсёды захаваем у памяці тых, хто даў нам магчымасць сёння жыць, працаваць, гадаваць дзяцей, унукаў пад мірным небам», — дадаў Уладзімір Вашчанка.


Качанава і Андрэйчанка ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына»

Напярэдадні святкавання юбілею Вялікай Перамогі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ўсклалі кветкі да мемарыяла «Масюкоўшчына».

Вельмі сімвалічна, што кіраўнікі абедзвюх палат парламенту для ўшанавання памяці аб загінулых ў гады вайны абралі менавіта гэты мемарыял, яки знаходзіцца на месцы былога нямецкага канцлагера побач з вёскай Масюкоўшчына, што на ўскраіне Мінска. Тут у лагеры смерці былі забіты і закатаваны больш васьмідзесяці тысяч ваенапалонных і мірных жыхароў. А ўсяго на тэрыторыі часова акупаванай Беларусі фашысцкія каты стварылі больш 260 кацлагераў, у якіх колькасць ахвяр таксама ішла на дзесяткі тысяч. Іх попел стукае ў нашых сэрцах.

Відаць, невыпадкова ў размове з журналістамі Наталля Качанава заўважыла, што памяць пра Вялікую Айчынную вайну была і застаецца ў сэрцы кожнага беларуса. А 9 мая — гэта ўсенароднае свята, святы дзень, які назаўсёды з намі. У гэты дзень мы ўспамінаем і аддаем даніну павагі тым, хто загінуў у барацьбе за нашу свабоду, тым, хто прайшоў праз выпрабаванні вайны, хто аднаўляў разбураную Беларусь.

Спікер верхняй палаты парламента таксама расказала, што з бегам часу яна ўсё больш усвядамляе і разумее трагізм тых жахлівых і нявыносных ваенных падзей, веліч Вялікай Перамогі, гераізм савецкага народу. А таму наш абавязак захаваць гэту памяць пра Вялікую Айчынную вайну і перадаць яе будучым пакаленням.

Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, кожны пасляваенны год мы адзначалі свята Вялікай Перамогі. Гэта наша традыцыя, наш абавязак. Таму 9 мая мы не маем права здрадзіць памяці пераможцаў, усіх тых, хто загінуў у імя Перамогі. І як не святкаваць 9 мая?

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прыгадаў, што ў Беларусі, дзе загінуў кожны трэці яе жыхар, няма ніводнай сям’і, якая так ці інакш не пацярпела б ад вайны. У якасці прыклада ён прывёў лёс уласнай сям’і. Яго бацька, дзед, іншыя сваякі ваявалі супраць ворага на розных франтах, змагаліся ў партызанскіх атрадах. І, на вялікі жаль, гінулі за Радзіму.

Па яго словах, толькі па бацькоўскай лініі ваявалі тры чалавекі. Яго дзед загінуў у Белгародскай вобласці і там пахаваны. Родны брат яго бацькі загінуў у Літве і пахаваны там на брацкіх могілках. Таму для яго сям’і 9 мая — святая дата, да якой у ёй адносяцца з асаблівай увагай.

Леанід ТУГАРЫН


Каранік: Мы смуткуем па тых, хто загінуў тады, у гады Вялікай Айчыннай вайны, і цяпер — падчас уздыму захворвання

Сёння напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская, прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя Мінскай вобласці і Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя прынялі ўдзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Брацкая магіла ў вёсцы Падгор’е Мінскага раёна — гэта месца пахавання больш за 200 чалавек: урачоў, медыцынскіх работнікаў санітарнага батальёна, чырвонаармейцаў, жонак і дзяцей каманднага саставу і невядомых воінаў 64-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў чэрвені 1941 года. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падкрэсліў, што «медыкі заўсёды былі побач, гатовыя былі днём і ноччу аказваць дапамогу: падчас воін, лакальных канфліктаў і ў іншыя цяжкія часы ... Толькі памятаючы гісторыю, памятаючы тых, хто выстаяў і выжыў у тыя цяжкія гады, аддаючы даніну памяці загінулым, мы зможам рухацца наперад».

Па словах міністра, сістэма аховы здароўя ніколі не давала збой, заўсёды адказвала асаблівым патрабаванням. «За мінулыя гады нічога не памянялася: мы смуткуем па тых, хто загінуў тады, у гады Вялікай Айчыннай вайны, і цяпер — падчас уздыму захворвання. Медыкі заўсёды былі на пярэднім фронце барацьбы, на перадавой. У першую чаргу нашы калегі думаюць, як дапамагчы, часта забываючы пра сябе. І пакуль такія людзі ў нашай сістэме аховы здароўя ёсць, мы зможам рухацца далей», — адзначыў міністр.

Фота: Міністэрства аховы здароўя


Касцевіч: 9 Мая — святая дата, таму што вайна закранула кожную сям'ю

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны далучылася да рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Міністр Ірына Касцевіч і прадстаўнікі падведамасных арганізацый — Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра, Цэнтра інфармацыйных тэхналогій, Рэспубліканскага цэнтра аховы працы — усклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой», перадае БЕЛТА.

У размове з журналістамі Ірына Касцевіч адзначыла, што 9 Мая — гэта святая дата для кожнага з нас, дзень памяці і гонару за той подзвіг, які здзейсніла цэлае пакаленне герояў. «Я думаю, што няма ў краіне такой сям’і, якую б не кранула тое трывожнае ліхалецце. Ва ўсіх было па-рознаму: у кагосьці прадзед загінуў, а ў кагосьці дзед прайшоў вайну і застаўся ў жывых, сёння радуецца са сваімі праўнукамі мірнаму небу, сустракае гэты сонечны дзень. Прайшло 75 гадоў мірнага жыцця. Мы будуем гарады, дамы, нараджаем і выхоўваем дзяцей ... А ўсё дзякуючы гэтаму мужнаму пакаленню», — сказала яна.

Кіраўнік ведамства падкрэсліла, што дзяржава аказвае ўсебаковую падтрымку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. «Клопат пра іх — гэта прыярытэтны напрамак дзяржаўнай палітыкі. У гэтым годзе да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўсім ветэранам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, з 1 красавіка па 1 мая праведзена выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі — ад Br700 да Br2,5 тыс. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымалі 19,3 тыс. чалавек на агульную суму Br16,8 млн», - адзначыла Ірына Касцевіч.

Працягваючы тэму падтрымкі ветэранаў, яна звярнула ўвагу, што ўсе яны штомесяц атрымліваюць надбаўкі да пенсій. У гэтым годзе выдаткі на іх фінансаванне складаюць парадку Br35 млн. Прадугледжана і надбаўка да пенсій для пажылых людзей, якія дасягнулі 75 гадоў і больш, і надбаўкі на догляд 80-гадовым асобам. У 2020 годзе 75-гадовага ўзросту дасягнулі людзі, народжаныя ў 1945 годзе. Такім чынам, у краіне надбаўкамі да пенсіі ахоплены ўсе пажылыя людзі, якія нарадзіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны і чыё дзяцінства выпала на тыя гады. Аб’ём дапамогі ў 2020 годзе прадугледжаны на суму больш за Br550 млн. А такіх пажылых у краіне пражывае звыш 555 тыс. чалавек. Атрымліваецца, што ў сярэднім на кожнага атрымальніка за год прыпадае амаль Br1 тыс.


Карпенка: гістарычная спадчына Беларусі ў надзейных руках

Міністр адукацыі Ігар Карпенка разам з прадстаўнікамі сістэмы адукацыі сёння ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына» падчас акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», перадае БЕЛТА.

«Для мяне асабіста 9 Мая — гэта вялікае свята. Гэта нагода ўспомніць свайго дзеда, які абараняў Ленінград, быў паранены, кантужаны, але дачакаўся пераможнага дня. Сёння, праўда, яго ўжо няма ў жывых, — сказаў Ігар Карпенка. — Гэта нагода ўспомніць ўсіх сваіх родных, тых, хто не прыйшоў з палёў бітваў, быў паранены і загінуў на поле бою, быў закатаваны ў канцэнтрацыйных лагерах, загінуў ад голаду, холаду і катаванняў, ваяваў у падполлі і партызанскіх атрадах».

Міністр падкрэсліў, што Дзень Перамогі — свята, якое ўвасабляе важнасць перадачы гістарычнай праўды падрастаючаму пакаленню. «Мы перадаем гэтую праўду моладзі ва ўстановах адукацыі, ўзаемадзейнічаем з грамадскімі арганізацыямі, шэфствуем над помнікамі, адкрываем школьныя музеі, ствараем кнігі памяці, у тым ліку віртуальныя. Упэўнены, гістарычная спадчына Беларусі ў надзейных руках. Новае пакаленне шануе і памятае герояў-вызваліцеляў», — адзначыў ён.


Дрожа: Дзень Перамогі займае асаблівае месца ў сэрцы кожнага беларуса

Беларусы заўсёды будуць памятаць аб Вялікай Перамозе, бо яна займае асаблівае месца ў сэрцы кожнага беларуса. Такое меркаванне выказаў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожа пасля ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Фота: Беларуская лясная газета.

Кіраўнік лясной галіны сёння ўсклаў кветкі да скульптуры «Няскораны чалавек» у Хатыні, пасля чаго ўшанаваў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Міністр распавёў, што наведвае мемарыяльны комплекс даволі часта, бо ён знаходзіцца ў Лагойскім раёне, на яго малой радзіме.

«Упершыню я пабываў тут яшчэ будучы школьнікам. Да гэтага часу памятаю свае першыя ўражанні. Гэта адначасова і хваляванне, і пачуццё смутку, і гонар за ўвесь беларускі народ. Калі бачыш, як шмат людзей пацярпела ад фашызму, разумееш сапраўдную каштоўнасць рэчаў, па-іншаму глядзіш на тое, што адбываецца ў нашым свеце сёння. Мы, нашчадкі Перамогі, не маем права забыць пра подзвіг, які здзейснілі нашы людзі, і абавязаны зрабіць усё, каб увекавечыць памяць пра падзеі ваенных гадоў», — падкрэсліў Віталь Дрожа.

Міністр лясной гаспадаркі таксама распавёў, што лесагаспадарчыя ўстановы рэгулярна добраўпарадкоўваюць месцы масавых пахаванняў, наводзяць парадак у лясным фондзе, прылеглым да памятных аб’ектаў.

«Мы не прывязваемся да канкрэтнай даты, а праводзім гэтую працу на пастаяннай аснове. У гэтым годзе, да прыкладу, толькі ў рамках акцыі «Тыдзень лесу» заклалі 75 памятных алей у гонар Вялікай Перамогі і герояў вайны, добраўпарадкавалі сотні памятных месцаў і пахаванняў, якія знаходзяцца ў лясным фондзе. Гэтую працу будзем працягваць рабіць далей», - рэзюмаваў Віталь Дрожа.


Пасол Малдовы: Многім краінам варта браць прыклад з таго, як Беларусь пераадольвае цяжкасці

Многім краінам варта браць прыклад з таго, як Беларусь пераадольвае цяжкасці. Такое меркаванне выказаў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан, які прымаў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсул з зямлёй, сабранай у месцах воінскай славы, у храме-помніку ў гонар Усіх Святых, перадае БЕЛТА.

«За тры гады працы ў Беларусі я пераканаўся: у многіх краінах няма таго, што ёсць тут — захаванасць помнікаў, ваенных пахаванняў, стаўленне ўсіх беларусаў да падзей той страшнай вайны. Сама Беларусь з’яўляецца жывым помнікам той вайны і яе роля ў Вялікай Перамозе вельмі вялікая», — сказаў дыпламат.

Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на непадробны патрыятызм грамадзян Беларусі, кансалідацыю грамадства на пераадоленне ўсіх цяжкасцяў, у тым ліку і звязаных з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. «Мяркую, многім краінам (не толькі ў Садружнасці, але і ў свеце) можна браць прыклад з таго, як Беларусь пераадольвае цяжкасці і як ставіцца да гісторыі і памяці аб Вялікай Перамозе», — падкрэсліў Віктар Сарачан.


Аўраменка: Мы ўсе ў неаплатным даўгу перад ветэранамі

Кіраўніцтва Міністэрства транспарта і камунікацый далучылася сёння да акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і ўсклала кветкі да памятнага знака ветэранам дарожнай гаспадаркі. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінтранса, «Мінскаўтадар-Цэнтра» і Савета ветэранаў работнікаў дарожнай гаспадаркі, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

Фота: Мінтранс.

«Мы свята шануем памяць герояў, якія не вярнуліся з той страшнай вайны, схіляем калені перад ветэранамі, якія адстаялі мір на зямлі, атрымаўшы Вялікую Перамогу над фашызмам, унеслі вялікі асабісты ўклад у аднаўленне дарожнай гаспадаркі ў пасляваенны час. Мы ўсе ў неаплатным даўгу перад імі: за мірнае неба над галавой, за свабоду, за будучыню нашых дзяцей і ўнукаў», — падкрэсліў міністр транспарта і камунікацый Аляксей Аўраменка.

Ён адзначыў, што развітая, добра працуючая дарожная сетка краіны створана многімі пакаленнямі беларускіх дарожнікаў. «Нашымі ветэранамі ўпісана нямала слаўных спраў у летапіс працоўных здзяйсненняў ўсяго беларускага народа. І сёння перад намі стаіць задача захаваць сувязь часоў і пакаленняў, прымножыць усё найлепшае, што створана потам і крывёю», — сказаў міністр.


Чарвякоў: Выбудоўваючы моцную эканоміку і захоўваючы сацпрыярытэты, мы ўмацоўваем незалежнасць краіны

Прадстаўнікі Міністэрства эканомікі на чале з міністрам Аляксандрам Чарвяковым і намеснікам міністра Дзмітрыем Матусевічам ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне наведалі Вайсковыя могілкі ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Вянок і кветкі ад усяго калектыву міністэрства ляглі да падножжа вайсковага мемарыяла, на Стэле якога запісаныя прозвішчы 440 загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны вайскоўцаў. Таксама ад калектыву Мінэканомікі прафсаюз міністэрства перадаў спецыяльныя падарункі двум былым работнікам Дзяржплана БССР, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Івану Сцяпанавічу Баркуну і Аляксею Іванавічу Сабаеву.

Міністр эканомікі падкрэсліў важнасць падтрымання сувязі з папярэднімі пакаленнямі і прыкладання намаганняў для захавання і памнажэння іх дасягненняў.

«Нашы бацькі і дзяды здабылі Перамогу, а наша задача сёння — адстаяць яе вынікі. Толькі выбудоўваючы моцную эканоміку і захоўваючы сацыяльныя прыярытэты, мы зможам умацаваць нашу незалежнасць. Наш фронт сёння — гэта занятасць, забеспячэнне працай нашых людзей і падтрыманне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

«І для таго, каб дасягнуць гэтых прыярытэтаў, мы павінны накіраваць усе намаганні на пашырэнне кааперацыйных сувязей унутры краіны, далучаючы нашы прадпрыемствы ў новыя міжгаліновыя ланцужкі. У бягучых умовах спалучэнне дзяржаўнага заказу і канкурэнтнасці ў яго атрыманні павінны стаць эфектыўнымі інструментамі для далейшага развіцця эканомікі», — адзначыў міністр эканомікі.

Фота: прэс-служба Міністэрства эканомікі


Пасол Сербіі: Беларусь можа служыць прыкладам правільнага стаўлення да памяці аб Вялікай Перамозе

Такое меркаванне выказаў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачэвіч, які прымаў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсул з зямлёй, сабранай у месцах воінскай славы, у храме-помніку ў гонар Усіх Святых, перадае БЕЛТА.

«Для мяне вялікі гонар бачыць усё, што Беларусь зрабіла і працягвае рабіць з нагоды Вялікай Перамогі. Гэта проста цудоўна і можа служыць прыкладам для многіх іншых краін, як правільна ставіцца да Перамогі», — сказаў ён. Асабліва каштоўна, на яго думку, што да захавання гістарычнай памяці актыўна прыцягваюць прадстаўнікоў маладога пакалення.

«Я нядрэнна ведаю гісторыю Беларусі, яна была трагічная, але вы заўсёды перамагалі. І я перакананы, што так будзе і ў будучыні», — дадаў Велькі Кавачэвіч.


Кавальчук: Нам усім неабходна памятаць пра ўдзельнікаў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, які сёння прыняў удзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і ўсклаў кветкі ва ўрочышчы «Благаўшчына», піша БЕЛТА.

Міністр у сваім выступе адзначыў, што маштаб гэтай трагедыі цяжка ўявіць. Паводле яго слоў, толькі ў Благаўшчыне захопнікі падчас Вялікай Айчыннай вайны знішчылі больш за 150 тыс. чалавек. «Наша абавязак — гэта памятаць аб гэтай трагедыі, усіх удзельніках і ахвярах вайны заўсёды і ўсюды, дзе б мы ні былі, — сказаў Сяргей Кавальчук. — Для нашых спартсменаў наведванне такіх месцаў павінна быць дадатковай матывацыяй, каб яшчэ лепш трэніравацца і выступаць на спаборніцтвах , праслаўляць нашу краіну ў даніну памяці тым людзям, якія загінулі змагаючыся. Гэта вельмі важна».

Кіраўнік спартыўнага ведамства краіны прызнаўся: для яго парад 9 Мая заўсёды быў асаблівай падзеяй. «Я шмат разоў удзельнічаў у ім у якасці курсанта і афіцэра. Гэта асаблівае свята для краіны, даніна павагі і памяці людзям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усім тым, хто аднаўляў нашу краіну, зрабіў яе такой прыгожай і зручнай для жыцця. таму гэта асаблівая мерапрыемства, і я на яго пайду з задавальненнем», - дадаў ён.

У акцыі, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, таксама прынялі ўдзел беларускія спартсмены і трэнеры.


Караеў: Дзень Перамогі - гэта дзень гонару, што мы адстаялі сваю Радзіму

Дзень Перамогі - гэта дзень гонару за тое, што мы адстаялі сваю Радзіму і свае каштоўнасці. Такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

"Для мяне, для ўсіх людзей майго пакалення і тых, хто маладзейшы, Дзень Перамогі - заўсёды дзень гонару за тое, што мы краіна, мы дзяржава, мы ні ў кім не растварыліся. Нас спрабавалі скарыць, перамагчы, але мы адстаялі сваю Радзіму, сваю незалежнасць, свой лад жыцця, свае каштоўнасці. І жывем, як хочам, і вызначаем мы, а не хтосьці за нас", - сказаў міністр.

Сёння напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і камандаванне ўнутраных войскаў МУС прынялі ўдзел у акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". На тэрыторыі вучэбнага цэнтра часцей Мінскага гарнізона "Валоўшчына" пад Мінскам адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да помніка на месцы перапахавання 10 вайскоўцаў, якія загінулі пры абароне Мінска ў чэрвені 1941 года.


Сянько: Беларусы ўшаноўваюць памяць пра герояў і імкнуцца аднавіць звесткі аб кожным воіне

Беларусы ўшаноўваюць памяць пра герояў і імкнуцца аднавіць звесткі аб кожным воіне. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

Памятаюць пра сваіх ветэранаў і мытнікі. У мінулым годзе да юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была пачата даследчая работа па ўвекавечанні памяці ўдзельнікаў вайны. Цяпер, у год 75-годдзя Перамогі, устаноўленыя імёны і біяграфіі больш за 250 ветэранаў, сярод якіх як супрацоўнікі мытных органаў, так і блізкія сваякі дзеючых мытнікаў.


Міклашэвіч: Абарона Айчыны - свяшчэнны доўг

Абарона Айчыны з'яўляецца святым абавязкам, заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас наведвання помніка экіпажу самалёта Мікалая Гастэлы (Радашковічы).

У Беларусі сапраўды стала добрай традыцыяй памятаць подзвігі тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць радзімы. Пры гэтым важна, адзначыў Пётр Міклашэвіч, каб маральна-патрыятычнае выхаванне грунтавалася на прыкладзе такіх людзей, як капітан Мікалай Гастэла, які падчас баявога вылету здзейсніў подзвіг самаахвярнасці і загінуў.


Уцюпін: У памяці народа назаўжды застануцца імёны герояў

У памяці народа назаўжды застануцца імёны герояў, падкрэсліў міністр прамысловасці Павел Уцюпін сёння падчас урачыстага ўскладання кветак.

Фота БЕЛТА.

Паводле яго слоў, 9 Мая - сапраўды святое свята, бо ў кровапралітнай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.

"Дзень Перамогі напаўняе сэрца ўдзячнасцю і гонарам, мужнасцю і гераізмам, адвагай і дабрынёй. Вялікая Перамога падарыла ўсім свеце жыццё і свабоду. Няхай нашыя сённяшнія справы і здзяйсненні будуць вартыя бессмяротнага подзвігу народа, а наперадзе ў нас будуць вялікія перамогі толькі ў мірным жыцці на мірнай тэхніцы", - сказаў кіраўнік Мінпрама.

7 мая

Шчоткіна аб Вялікай Перамозе: гісторыю нельга перакройваць

Прэзідыум ГА "Беларускі саюз жанчын" на чале са старшынёй Мар'янай Шчоткінай далучыўся да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", усклаўшы сёння кветкі ў мемарыяльным комплексе "Масюкоўшчына", перадае БЕЛТА.

"Дзень Перамогі - самае вялікае свята ў нашай сям'і: многія сваякі ваявалі, ёсць зніклыя без вестак. Удзельнік вайны Аляксандр Пятровіч Шчоткін - мой свёкар, ён жывы і ўспамінае той час практычна кожны дзень. Гэта боль, велізарнае гора", - падзялілася Мар'яна Шчоткіна.

Яна адзначыла, што мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына" нагадвае аб вялікай страце нашых суайчыннікаў у перыяд вайны. "Гэта месца - напамін пра тое, што ўсё можна пераадолець, акрамя вайны, якая забірае жыццё людзей. Мы разумеем, што гэта адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў, гэта месца пахавання, дзе, страшна ўявіць, спачываюць больш за 80 тыс. чалавек. Устаноўлены імёны толькі 10 тыс. Гэта значыць 70 тыс. - гэта нечыя сваякі, бацькі, дзяды, людзі, якія сёння засталіся толькі ў памяці, але яны тут - у гэтай зямлі", - сказала старшыня Беларускага саюза жанчын.

Галоўчанка: Мы павінны памятаць тых, хто рызыкаваў жыццём за Перамогу

Мы павінны памятаць тых, хто рызыкаваў сваім жыццём за Перамогу, заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Раман Галоўчанка. Сёння ён з кіраўнікамі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, прыняў удзел у акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" і ўсклаў кветкі да брацкай магілы на вуліцы Талбухіна ў Мінску, перадае БЕЛТА.

"Мы павінны памятаць тых, хто рызыкаваў сваім жыццём за Перамогу. Яны далі нам магчымасць жыць, тварыць і будаваць мірнае жыццё. Ускладанне кветак - самае меншае, чым мы можам выказаць даніну павагі і памяці тым, хто загінуў за свабоду і незалежнасць нашай краіны, - сказаў Раман Галоўчанка. - Каб гэтая памяць не знікла, важна праводзіць патрыятычныя мерапрыемствы. Дзякуючы ім моладзь зможа пераняць ўрокі гісторыі і навучыцца ў папярэдніх пакаленняў таму, як трэба любіць і абараняць сваю Радзіму".

У ваенным парадзе 9 мая ў складзе зводнай параднай калоны будзе ўдзельнічаць тэхніка Дзяржкамваенпрама.

Кунцэвіч: Годна сустрэць юбілей Перамогі - наш святы абавязак

Такім меркаваннем падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас наведвання мемарыяльнага комплексу партызанскай славы ў вёсцы Усакіна Клічаўскага раёна, перадае БЕЛТА.

«У такіх месцах разумееш, што гісторыя партызанскага руху Беларусі — гэта гісторыя ўсенароднага подзвігу. І сёння мы з вамі, напэўна, да канца не ўяўляем, як падчас вайны, знаходзячыся ў тыле ворага і ўдалечыні ад вялікай зямлі, у неверагодна цяжкіх умовах людзі не падалі духам і стаялі на абароне Радзімы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскіх атрадах нашай краіны набліжалі Дзень Перамогі амаль 400 тыс. чалавек, з якіх 18 тыс. ваявалі тут, ва ўсакінскіх лясах, — распавёў Андрэй Кунцэвіч. — Жахі вайны закранулі амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта гісторыя нашых продкаў, якую нельга забываць. І мы павінны годна сустрэць юбілей Перамогі, каб нам з вамі не было сорамна перад памяццю тых, хто не дажыў да сённяшняга дня».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падзяліўся гісторыяй сваёй сям’і. Андрэй Кунцэвіч распавёў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны яго дзед Міхаіл Кунцэвіч быў у партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення ён працягнуў ваяваць і дайшоў да Кенігсберга, быў цяжка паранены.

«Вельмі важна, што цяпер на ўсіх воінскіх пахаваннях і брацкіх магілах, у кожнага помніка і абеліска можна ўбачыць жывыя кветкі. Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь памятае кожнага салдата, што подзвіг іх ​​не забыты», — адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта з прадстаўнікамі Магілёўскага аблвыканкама і Клічаўскага райвыканкама ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Усакіна» быў адкрыты ў 1985 годзе. Тут размешчаны 18 брацкіх магіл, у якіх пахаваныя каля 400 партызан з усяго Клічаўскага раёна. Адзін са складнікаў мемарыяльнага комплексу — рэканструяваная партызанская вёска.

Фота: БЕЛТА

Віктар Каранкевіч: Беларускі народ унёс неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу

Такое меркаванне выказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Сёння ён далучыўся да акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і ўсклаў кветкі на Вайсковых могілках​, паведамляе БЕЛТА.

«9 мая — асаблівы дзень для гісторыі нашай дзяржавы. Гэта вялікае і ўрачыстае свята будзе заўсёды нагадваць нам, якой цаной быў заваяваны мір на Зямлі. Беларускі народ унёс неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу. Толькі тут, на Вайсковых могілках, якія сталі адным з сімвалаў той страшнай вайны, налічваецца каля 750 пахаванняў удзельнікаў мінскага падполля, партызан і савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — адзначыў Віктар Каранкевіч. — Мы абавязаны свята захоўваць памяць аб вялікім подзвігу народа, перадаваць яе нашым нашчадкам».

У Беларусі, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці, у кожнай сям’і свая трагедыя і свая гісторыя.

«У маёй сям’і таксама свята шануюць гэты дзень. Мае прадзеды і дзяды ўдзельнічалі ў вайне. Не ўсе дажылі да 9 мая 1945 года, але ў гэты дзень мы заўсёды асабліва ўдзячныя ім за магчымасць жыць, вучыцца, працаваць у мірнай краіне. Іх самаадданасць і гераізм забяспечылі нам будучыню», — падзяліўся міністр.

У мерапрыемстве на Вайсковых могілках таксама ўдзельнічалі кіраўніцтва ДВА «Белпалівагаз», ДВА «Белэнерга», работнікі энергетычнай галіны.


Анфімаў: Дзень Перамогі — святы дзень памяці і ўдзячнасці за права жыць у свабоднай краіне

Дзеля Перамогі загінулі многія, маці вымушаны былі ахвяраваць самым дарагім — дзецьмі, якія аддалі свае жыцці дзеля мірнага неба над Радзімай ў будучыні. Таму Дзень Перамогі — асаблівы, святы дзень для кожнага грамадзяніна краіны. Такім меркаваннем падзяліўся сёння з журналістамі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» ў Жодзіне, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

«Асабіста для мяне Дзень Перамогі, напэўна, як і для ўсіх, хто нарадзіўся ў няпростыя пасляваенныя 1950-я гады, асаблівы, святы дзень. Мы раслі сярод людзей, якія прайшлі вайну, аднаўлялі разбураную гаспадарку. Мы ўвабралі дух таго часу, выхоўваліся на любові да Радзімы. Гэта дзень, калі кожны аддае даніну памяці тым, хто змагаўся і гінуў за нашу свабоду і незалежнасць, тым, хто даў нам магчымасць сёння стваральна працаваць, даў права проста жыць у вольнай краіне», — сказаў Леанід Анфімаў.

Разам з работнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю ў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі ўдзел прынялі прадстаўнікі Жодзінскага райвыканкама і кіраўніцтва ААТ «БелАЗ». Яны ўсклалі кветкі да манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай. Адкрыты 29 жніўня 1975 г., ён стаў візітнай карткай Жодзіна. Тут праводзяцца знакавыя ўрачыстасці да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, піянеры даюць клятву вернасці Радзіме. Госці горада прыходзяць да манумента, каб аддаць даніну памяці абаронцам Айчыны.

«Месца выбрана невыпадкова, — адзначыў кіраўнік КДК. — Вялікія нягоды падчас вайны неслі не толькі салдаты, якія біліся на палях бітваў, але і маці ахвяравалі самым дарагім, што ёсць у іх, — сваімі дзецьмі. Анастасія Купрыянава аддала на алтар Перамогі пяцярых сыноў, каб пасляваеннае пакаленне жыло ў свабоднай, міралюбівай краіне».


Крутой: Сямейныя гісторыі пра вайну распавядаю сваім дзецям

Памяць пра Перамогу абавязкова трэба захоўваць. Такое меркаванне выказаў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Крутой, перадае БелТА. Ён сёння прыняў удзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і ўсклаў кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

Фота: БелТА.

«Мы павінны захоўваць і захоўваем памяць пра Перамогу не толькі ў гонар юбілею 75 гадоў, але і кожны год, таму што Беларусь — адна з найбольш пацярпелых у вайне краін. Разбурэнні, якім падверглася Беларусь, беспрэцэдэнтныя. Людскія страты — 3 млн чалавек, кожны трэці жыхар», — адзначыў Дзмітрый Крутой.

Па сутнасці, падчас вайны была разбурана эканоміка, уся вытворча-матэрыяльная база краіны, у тым ліку больш за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў. Многія засталіся без жылля, знішчана сацыяльная інфраструктура — больш за 6 тыс. школ і 3 тыс. садоў. «Гэта каласальныя разбурэнні, наша краіна аднаўлялася дзесяцігоддзямі. Усё гэта трэба памятаць, і наша краіна вельмі шмат увагі надае захаванню памяці», — дадаў першы віцэ-прэм’ер.

Як і ў любога беларуса, у сям’і Дзмітрыя Крутога захоўваюць памяць пра тых, хто загінуў на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны. «Па матчынай лініі дзядуля ваяваў на Далёкім Усходзе — Ціхаакіянскі флот, барацьба з японцамі як саюзнікамі гітлераўскай Германіі. Па бацькоўскай лініі ў бабулі загінулі амаль усе сваякі ў Беларусі і на франтах Заходняй Еўропы, нават невядома, дзе многія пахаваныя», — падзяліўся першы віцэ-прэм’ер.

Сямейныя гісторыі пра вайну Дзмітрый Крутой распавядае сваім дзецям. «Спадзяюся, буду распавядаць і ўнукам. Вядома, дзівішся гераізму, мужнасці і жыццялюбству людзей, якія прайшлі вайну, таму што яны перанеслі проста жахлівыя выпрабаванні, захавалі любоў да жыцця, удзельнічалі ў аднаўленні нашай краіны і перадалі ўсё гэта нам», — дадаў ён.


Кубракоў: Ваенныя подзвігі служаць прыкладам для маладога пакалення

Подзвігі ў Вялікай Айчыннай вайне служаць прыкладам для маладога пакалення. Такое меркаванне выказаў сёння начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Афіцэры падчас Вялікай Айчыннай вайны, маладыя хлопцы, вялі за сабой не толькі роты, але і батальёны. Яны вялі ў бой тых, хто старэйшы за іх у два, а то і ў тры разы, знаходзілі патрэбныя словы для гэтых людзей, якія ў бацькі падыходзяць. Выконвалі загады і распараджэнні, калі трэба, аддавалі свае жыцці, каб выканаць тую ці іншую задачу. Мы стараемся сёння выхоўваць нашых афіцэраў менавіта на гэтых подзвігах», — адзначыў Іван Кубракоў.

Сёння кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама ўсклала кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой» і ўшанавала памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.


Макей: Удзел у мерапрыемствах да 75-годдзя Перамогі — святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей узяў удзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і ўсклаў кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой», перадае БелТА.


Кіраўнік МЗС і кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. «Мы з кожным годам аддаляемся далей і далей ад тых страшных часоў. Мы ведаем аб гэтай вайне з вуснаў людзей, якія ўдзельнічалі ў ёй і якіх, на жаль, становіцца ўсё менш, — нашых ветэранаў», — сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, ад сведкаў вайны засталася багатая літаратурная спадчына, шмат твораў аўтараў з розных краін. «Усе яны былі адзіныя ў тым, што вайна — гэта смерць, жах, гора і пакуты», — дадаў ён.

Міністр падкрэсліў, што правядзенне ў Беларусі памятных акцый вельмі важна для маладога пакалення, каб данесці да іх праўду пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. «Гэтая акцыя накіравана на тое, каб мы памяталі і зрабілі ўсё, каб такое ніколі не паўтарылася. Напэўна, гэта адзін з самых галоўных прынцыпаў беларускай дзяржаўнай палітыкі ў цэлым», — падкрэсліў ён.

Уладзімір Макей перакананы, што важным памятным мерапрыемствам стане парад 9 Мая, у якім возьмуць удзел і прадстаўнікі МЗС, дыпламатычнага корпуса. «Парад, як і ўсе падзеі з нагоды Перамогі, — гэта святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі», — лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Фота: БелТА


Ігар Карпенка: Да навучальнага працэсу трэба падыходзіць асэнсавана і творча

Да навучальнага працэсу трэба падыходзіць асэнсавана і творча, заявіў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка, наведваючы навучальныя ўстановы Бярэзінскага раёна, паведамляе БЕЛТА.

«Міністэрства адукацыі дае агульны пасыл і рэкамендацыі аб арганізацыі навучальнага працэсу ва ўстановах адукацыі. Разам з тым да навучальнага працэсу трэба падыходзіць асэнсавана і творча. І тут кожны настаўнік сам ведае, як яго лепш арганізаваць, — сказаў Ігар Карпенка. — У сённяшняй сітуацыі, калі мы сутыкнуліся з неабходнасцю арганізаваць навучальны працэс з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, мы гэтую сітуацыю спраецыравалі на перспектыву для арганізацыі адзінай платформы, якую цяпер распрацоўвае Нацыянальны інстытут адукацыі».

Міністр асаблівую ўвагу надаў зносінам педагогаў з вучнямі і іх бацькамі ў сацыяльных сетках і іншых сродках камунікацыі. «Сёння важна арганізаваць канструктыўны дыялог паміж педагогамі, вучнямі і іх бацькамі, каб гэтыя платформы выкарыстоўваць для далейшай арганізацыі навучальнага працэсу», — адзначыў ён.

Сёння Ігар Карпенка падчас эстафеты памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» усклаў ў Бярэзінскім раёне кветкі да магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. «Сёння важная памяць пра вайну. Неабходна выхоўваць пакаленне на прыкладзе гераізму і подзвігу воінаў-вызваліцеляў. У школах патрыятычнаму выхаванню надаецца вялікая ўвага», — дадаў міністр.


Рыбакоў: У Хатыні не толькі разумееш трагедыю вайны, але і пераасэнсоўваеш каштоўнасці

У Хатыні прыходзіць не толькі разуменне трагедыі вайны, але і пераасэнсаванне каштоўнасцяў. Такое меркаванне выказаў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў падчас наведвання мемарыяльнага комплексу, паведамілі ў "Белнафтахіме".

Фота: belneftekhim.by

Да дэлегацыі канцэрна далучыліся кіраўнікі РУП "Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка", РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт", ААТ "Крыён" і Беларускага нафтавага гандлёвага дому. Яны ўсклалі вянкі і жывыя кветкі да вечнага агню.

Як адзначыў Андрэй Рыбакоў, каб па-сапраўднаму шанаваць тое, што мы маем сёння, важна часцей бываць тут. "Ёсць эмацыйна-энергетычная розніца паміж мемарыяльнымі комплексамі, прысвечанымі воінам-абаронцам і нявінным ахвярам вайны. Хатынь - асаблівае месца. Я і многія калегі бывалі тут не раз яшчэ з юнацтва. Але кожнае наведванне комплексу - асаблівае. Тут прыходзіць не толькі разуменне трагедыі тых гадоў, але і пераасэнсаванне цяперашніх каштоўнасцяў і прыярытэтаў. Кожны прыезд сюды дапамагае вярнуцца да асноў, зразумець сапраўднае значэнне жыцця, прыроды і Радзімы", - падкрэсліў Андрэй Рыбакоў.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей мемарыяльнага комплексу.


Варанюк: Ад маладога пакалення залежыць, як будуць шанаваць памяць герояў нашы нашчадкі

Ад маладога пакалення залежыць, як будуць шанаваць памяць герояў нашы нашчадкі. Такое меркаванне выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк, піша БелТА.

Фота: БелТА.

Сёння ён прыняў удзел у эстафеце памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі. Разам з жонкай і сынам Дзмітрый Варанюк усклаў пунсовыя гваздзікі да помніка Герою Савецкага Саюза Марату Казею ў сталічным скверы. Разам з калектывам у дзень рэспубліканскага суботніка першы сакратар ЦК БРСМ працаваў на добраўпарадкаванні гэтага манумента. Ужо тады ён вырашыў, што раскажа свайму шасцігадоваму сыну Даніілу, як гераічна загінуў 14-гадовы піянер-партызан, падарваўшы сябе і немцаў, што падбіраліся да яго, апошняй гранатай.

«Перамога — наш гонар. І зараз ужо мы абавязаны вырасціць сваіх дзяцей патрыётамі, навучыць іх быць адважнымі, смелымі, сумленнымі. Кожнае новае пакаленне павінна ведаць, якую цану заплацілі нашы прадзеды за вызваленне краіны, — адзначыў Дзмітрый Варанюк. — Вайна прынесла ў кожную беларускую сям’ю гора і памяць. Амаль уся тэрыторыя Беларусі абсыпаная помнікамі і абеліскамі — сведкамі гістарычных падзей. Гэта напамін ўсяму свету пра каштоўнасць чалавечага жыцця і аб мужнасці беларусаў, якія выстаялі і перамаглі. Няхай у гэтыя святочныя дні такія месцы запоўняць кветкі ад сем’яў ўсіх беларусаў, а наша маўклівае "мы памятаем" пачуе кожны воін-пераможца».

6 мая

Кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ ўсклалі кветкі ў Хатыні

Кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ ўсклалі кветкі да скульптуры «Няскораны чалавек» у Хатыні, перадае БелТА.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, дырэктар — галоўны рэдактар ​​выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, генеральны дырэктар тэлеканала СТВ Ігар Луцкі, старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марат Маркаў, дырэктар прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў.

«Карныя аперацыі, разбураныя гарады, спаленыя вёскі — усё гэта жыва ў нашай памяці па расказах родных і блізкіх. Ведаць і памятаць пра падзеі таго часу павінны і нашы дзеці. Гэта найлепшая падзяка пакаленню пераможцаў. Кветкі сёння ў памяць аб усіх, каго забрала вайна, у памяць аб тых, хто ваяваў за нас», — сказала Ірына Акуловіч.

Месца для ўскладання кветак абрана невыпадкова: Хатынь — гэта сімвал беларускай трагедыі, адзначыў Дзмітрый Жук. «Гэта месца, з аднаго боку, цёмнае, цяжкае, а з другога — вельмі светлае. Хатынь — гэта сімвал беларускай трагедыі, сімвал таго часу, калі знішчаліся цэлыя вёскі разам з дзецьмі, жанчынамі, старымі. Палітыка выпаленай зямлі вельмі дорага абышлася нашаму народу . Памяць пра тыя часы святая, і толькі ад нас сёння залежыць, ці будуць нашыя дзеці і ўнукі памятаць пра подзвіг, пра трагедыю, якая адбылася на нашай зямлі больш за 75 гадоў таму», — сказаў ён.

У сваю чаргу Іван Эйсмант падкрэсліў, што цяперашняе пакаленне абавязкова павінна шанаваць і захоўваць памяць аб вайне. «Ветэраны яшчэ жывыя, хоць з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Спадзяюся, ім прыемна бачыць, што людзі па-ранейшаму памятаюць аб іх подзвігу. Мы проста абавязаны шанаваць гэтую памяць, таму што Вялікая Айчынная вайна — адна з найбуйнейшых трагедый ХХ стагоддзя», - адзначыў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.

Вайна назаўжды застанецца шрамам на сэрцах жыхароў Беларусі, дадаў Ігар Луцкі. Таму Хатынь з’яўляецца знакавым месцам для краіны, яе наведванне павінна быць традыцыяй кожнай сям’і.

Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу на імкненне некаторых людзей змяніць гісторыю. «Я лічу, што ўсім людзям, хто зараз займаецца перапісваннем гісторыі і нівеліраваннем тых зверскіх злачынстваў, якія былі здзейснены ў гады вайны, варта прыязджаць у Хатынь. Няхай гэта і не самая буйная спаленая вёска, тым не менш, тут ёсць манументы з назвамі іншых населеных пунктаў, якіх ужо ніколі не будзе. І гэта не проста геаграфічныя кропкі — гэта сотні і тысячы людзей, якія былі па-зверску знішчаны. Хатынь — гэта доказ таго, што калі б не перамога ў вайне, нас бы не было як краіны і нацыі. І гэта самы лепшы наглядны ўрок і для нас, і дзяцей. Гэта прышчэпка ад перагляду гісторыі», — сказаў на заканчэнне ён.

Хатынь была знішчана фашыстамі вясной 1943-га разам з жыхарамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Рашэнне аб будаўніцтве мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Ініцыятарам яго стварэння быў першы сакратар ЦК БССР Пётр Машэраў.


Намеснік старшыні Дзяржстандарту Ірына Асмола: Дзень Перамогі для кожнага беларуса напоўнены асаблівай атмасферай

Напярэдадні знамянальнай даты — 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, кіраўніцтва і спецыялісты Дзяржстандарту ўсклалі вянок і кветкі да Мемарыяла «Памяць» у г. Мінску, паведамілі ў прэс-службе камітэта.

Фота: Дзяржстандарт.

«Гэтыя майскія дні для кожнага з нас напоўнены асаблівай атмасферай, — адзначыла першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Ірына Асмола. — Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне дасталася нашаму народу высокай цаной. Велізарная колькасць жыццяў была пакладзена на яе алтар. І гора маці, якія страцілі ў баях і бітвах сваіх дзяцей, сапраўды няўцешнае. Нават праз столькі гадоў! Бо вайна адабрала ў іх самае дарагое. Таму сёння, ускладаючы вянок і кветкі ў гэтым мемарыяле, мы схіляемся перад подзвігам усіх салдацкіх маці, якія выгадавалі і выхавалі герояў, што цаной свайго жыцця заваявалі мір на нашай зямлі!»

У цырымоніі таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзяржстандарту Дзмітрый Барташэвіч, спецыялісты цэнтральнага апарату камітэта.

Мемарыял «Памяць» на праспекце Дзяржынскага ў г. Мінску мае амаль 40-гадовую гісторыю. У 1981 г. тут была ўсталявана стэла «Слава героям Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945». Настаўнікамі і вучнямі сярэдняй школы № 67 сталіцы была праведзена пошукавая праца і ўстаноўлена 11 імёнаў салдат, якія загінулі пры абароне Мінска і пахаваны тут. У 1991 г. на месцы стэлы пастаўлены помнік, на якім былі высечаныя іх імёны. У 2013 г. па ініцыятыве Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска праведзена поўная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу. Маштабныя работы вяліся за кошт добраахвотных ахвяраванняў прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў раёна.


Крупко: Кожная беларуская сям'я шануе герояў, якія падарылі нам мірную Беларусь

Кожная беларуская сям’я шануе герояў, якія падарылі нашчадкам мірную Беларусь. Такое меркаванне выказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, піша БелТА.

Фота: Міністэрства.

«Для ўсіх нас Дзень Перамогі мае асаблівае значэнне. Вялікую цану беларусы заплацілі за Перамогу, за права будучых пакаленняў жыць і ствараць. Мы схіляемся перад доблесцю байцоў і партызан, перад самаадданай працай работнікаў тылу, перад укладам усіх, хто наблізіў поспех агульнай справы. Кожная беларуская сям’я шануе герояў, якія падарылі нам мірную квітнеючую Беларусь. Памяць пра подзвіг пераможцаў назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Іх заслугі яшчэ сотні гадоў будуць служыць прыкладам для новых пакаленняў», - сказаў Іван Крупко.

Ён звярнуў увагу і на набытак бацькоў, дзядоў і прадзедаў па пасляваенным аднаўленні Беларусі. «Яны сваімі рукамі ў тыя цяжкія гады ўздымалі краіну з попелу. Адраджалі эканоміку, адбудоўвалі гарады, развівалі сяло і прамысловасць, забяспечвалі хлебам. У кароткія тэрміны яны змаглі аднавіць і прымножыць тое, што не пашкадавала вайна», — адзначыў міністр.

У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усклаўшы кветкі да мемарыяла ў гонар аэрадрома Мачулішчы, да акцыі далучыліся прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Мінскага райвыканкама і 50-й змяшанай авіяцыйнай базы.

Верхняя частка мемарыяла ўяўляе сабой контур самалёта Міг-23. З аднаго боку мемарыяла намаляваны самалёт Ту-22, а з другога — Іл-76. Цэнтральная частка помніка накіраваная ўверх з узлётна-пасадачнай паласы, якая знаходзіцца ў падставе канструкцыі. На гранітным пастаменце выбітыя назвы ўсіх авіяцыйных частак, якія за больш чым 80-гадовую гісторыю аэрадрома грунтаваліся ў Мачулішчах.


Акцёры і зоркі эстрады ўсклалі кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску

Выканаўцы Маладзёжнага тэатра эстрады і акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага сёння ў час акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага!» ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску, перадае БелТА.

«Дзень Перамогі — свяшчэннае свята для кожнага беларуса. Нашы дзяды і прадзеды ваявалі для таго, каб мы з’явіліся на свет і жылі пад мірным небам. 9 Мая мы будзем выконваць са сцэны ваенныя песні, у тым ліку кампазіцыю "Беларусь памятае". Яна прысвечана кожнаму загінуламу на вайне. У ёй мы яшчэ раз гаворым пра тое, што Беларусь памятае кожнага героя», — распавёў саліст групы «PROвокация» Арцём Саладуха.

Як адзначыў яго калега па групе Марк Вайтко, кожны грамадзянін нашай краіны павінен памятаць пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў. «Дзень Перамогі — адно з найважнейшых і самых душэўных святаў. У гэты дзень нам абавязкова трэба сабрацца ўсім разам: праспяваць ваенныя песні, пагаварыць пра мінулае і сучаснасць», — дадаў ён.

Салістка Маладзёжнага тэатра эстрады Алена Грышанава падзялілася, што для яе Дзень Перамогі — адначасова радасць і велізарны боль. «Мае дзядуля і бабуля прайшлі гэтую страшную вайну, засталіся жывыя і мелі ўзнагароды. Уся сям’я памятае пра подзвіг нашых родных, мы ганарымся імі, — сказала яна. — Памяць пра герояў вайны павінна жыць вечна. Для мяне велізарны гонар ускласці кветкі да манумента Перамогі».

Вайна таксама закранула сям’ю акцёра і вядучага майстра сцэны НАДТ імя М.Горкага Руслана Чарнецкага. «У мяне ваявалі два дзеда. Мы абавязаны памятаць пра тое, які подзвіг здзейснілі нашы продкі, што яны зрабілі дзеля таго, каб мы ўсе гэтыя 75 гадоў жылі ў мірнай краіне, — адзначыў акцёр. — Асабіста я 9 мая буду ўзгадваць сваіх дзядоў, глядзець з сям’ёй ваенныя фільмы і дзякаваць у думках нашых продкаў за мірнае неба над галавой».


Орда: Кожны куток краіны ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу

Старшыня ФПБ Міхаіл Орда разам з прафсаюзным актывам Гродзенскай вобласці і Дзятлаўскага раёна ўсклаў кветкі да абеліска Славы на сваёй малой радзіме ў Дзятлаве, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

«У нашай краіне няма такой сям’і, якую б не закранулі падзеі тых страшных дзён. Загінуў кожны трэці беларус. Наш абавязак памятаць пра гэта. У кожным раёне, кожным мястэчку і вёсачцы нашай краіны ёсць абеліскі, помнікі, брацкія магілы. Толькі на маёй малой радзіме іх 96. Можа, яны і не самыя маштабныя, але вельмі значныя. Яны нагадваюць, што кожны куток нашай краіны ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу», — адзначыў Міхаіл Орда.

Абеліск Славы ўсталяваны ў 1967 годзе ў гонар вайскоўцаў, якія аддалі жыцці пры абароне Дзятлава ў 1941-м і вызваленні горада ў ліпені 1944-га. Размешчаныя побач мемарыяльныя пліты ўвекавечваюць памяць землякоў, загінулых на франтах і ў партызанскай барацьбе, расстраляных у перыяд ваеннага ліхалецця мірных жыхароў, а таксама чатырох вёсак, знішчаных разам з жыхарамі. Вайна забрала жыцці больш чым 10 тыс. мірных жыхароў раёна, сярод якіх былі і старыя, і малыя дзеці. Не вярнуліся дадому з фронту больш за 1,4 тыс. дзятлаўчан.

У працы па захаванні гістарычнай памяці ўдзельнічаюць прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў. Усяго ў Беларусі пад іх шэфствам знаходзяцца больш за 4 тыс. воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, помнікаў і мемарыялаў.


Аляксандр Шумілін: Гераізм і подзвіг беларускага народа трэба захоўваць у памяці

Мужнасць, гераізм беларускага народа трэба захоўваць у памяці. Такое меркаванне выказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, піша БЕЛТА.

«Дзень Вялікай Перамогі — 9 мая — заўсёды быў і будзе значнай падзеяй у гісторыі. Беларусь заплаціла занадта высокую цану ў 1941-1945 гадах, і мы не маем права выкрасліць з памяці жахі вайны, а разам з тым адчайную мужнасць, гераізм і подзвіг нашага народа ў барацьбе з фашысцкай агрэсіяй. Схіляюся перад ветэранамі, якія паклалі на алтар перамогі свае жыцці і здароўе, каб наша родная краіна была моцнай і незалежнай, а мы жылі шчасліва», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Ён адзначыў, што ў Беларусі мала сем’яў, якіх бы не закранула вайна. «Мае дзядулі, як і ў многіх нашых суайчыннікаў, ваявалі на розных франтах, а бабуля, яшчэ зусім юная, была сувязной у партызанскім атрадзе», — падзяліўся сямейнай гісторыяй старшыня ДКНТ.

У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усклаўшы кветкі да помніка-скульптуры маці, якая смуткуе, у парку культуры і адпачынку імя Чэлюскінцаў, да акцыі далучыліся прадстаўнікі ДКНТ і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. «Тут, у брацкай магіле, пахаваны савецкія ваеннапалонныя, падпольшчыкі і мірныя жыхары — усяго больш за 10 тыс. чалавек, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння мы аддаем ім даніну памяці і павагі», — адзначыў Аляксандр Шумілін.


Канюк: Многія беларусы напярэдадні 9 Мая наведваюць памятныя мясціны і аддаюць даніну павагі абаронцам

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк наведаў сёння мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і ўсклаў кветкі да Вечнага агню, перадае БЕЛТА.

«У Брэст я прыязджаў на прадпрыемства, былі пытанні па даручэнні Прэзідэнта. Зразумела, скарыстаўся выпадкам, каб ускласці кветкі ў памяць аб загінулых абаронцах. Дзякуючы гэтым людзям мы жывём. Многія беларусы цяпер наведваюць знакавыя месцы, аддаюць даніну памяці і павагі ўдзельнікам вайны. Вельмі важна, каб мы не забываліся пра іх подзвіг і перадавалі памяць пра гэта нашым дзецям», — падкрэсліў Аляксандр Канюк.

Генпракурор сёння наведаў ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод», які апошнія некалькі гадоў знаходзіцца ў няпростай эканамічнай сітуацыі. У 2019 годзе холдынг «Гарызонт» дадаткова прыцягнуў у абарот прадпрыемства Br12 млн. Укладзеныя сродкі дазволілі мадэрнізаваць памяшканні, наладзіць серыйны выпуск новай прадукцыі, знізіць пазыковую нагрузку і сабекошт камплектуючых.

Аляксандр Канюк абмеркаваў з кіраўніцтвам ААТ хвалюючыя калектыў пытанні і шляхі вырашэння праблем. Генеральнаму пракурору распавялі пра сітуацыю па спагнанні знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Пракуратура Брэста ў інтарэсах завода прад’явіла ў абласны эканамічны суд пазовы да трох контрагентаў.

«На жаль, у прадпрыемства шмат даўгоў, ёсць і іншыя пытанні. Тым не менш выпрацаваны механізм вырашэння праблем, у тым ліку з дапамогай пракурорскай улады. Прыцягваем і іншыя органы (прымусовага выканання, юстыцыі). Трэба стабілізаваць кадравую сітуацыю, каб працаўнікі не сыходзілі. Наша задача — паказаць людзям, што мы на іх баку, аказваем дапамогу і будзем працягваць гэта рабіць. Парадак на заводзе будзе наведзены, рыхтуецца візіт Прэзідэнта на гэтае прадпрыемства», — сказаў генеральны пракурор.


Анатоль Лапо: Забыць пра Перамогу мы ні ў якім разе не можам

Для Беларусі важна памяць пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, забыцца пра яе мы ні ў якім разе не можам. Пра гэта сёння паведаміў журналістам старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, перадае БЕЛТА.


Сёння ў Мінску пагранічнікі напярэдадні Дня Перамогі ўсклалі кветкі да манумента каля брацкай магілы на бульвары Талбухіна і да памятнага знака «Вартавым мяжы ўсіх пакаленняў». Старшыня Дзяржпагранкамітэта адзначыў, што блізкае свята важна для краіны — дзякуючы Перамозе «наша краіна жыве і квітнее, мы гадуем дзяцей і ўнукаў, вырошчваем хлеб, рухаем навуку».

«Для мяне, вядома, гэта свята, свята са слязамі на вачах. Ваявалі абодва маіх дзеда. Спачатку ў партызанах, потым у Чырвонай Арміі, адзін з іх загінуў, — сказаў Анатоль Лапо. — Гэта наша памяць. Калі б не было памяці, то мы б сёння так не жылі. І забыць гэта мы ні ў якім разе не можам».

Кажучы пра ўклад пагранічнікаў у Перамогу, кіраўнік Дзяржпагранкамітэта нагадаў, што нямецкае камандаванне ў пачатку вайны адводзіла на захоп застаў 30 хвілін, а яны трымаліся суткі, двое і больш. «Гэта наша памяць. Без памяці мы ніхто», — дадаў Анатоль Лапо.

Дзень Перамогі многія пагранічнікі правядуць на сваіх пасадах. «Свободныя ад нясення службы пагранічнікі наведаюць месцы пахаванняў, паглядзяць патрыятычныя фільмы, — распавёў Анатоль Лапо. — Ва ўсіх воінскіх частках мы правядзем урачыстыя мерапрыемствы, ускладзем кветкі да помнікаў».

Фота БЕЛТА


Вежнавец: Дзень Перамогі - агульная памяць і боль беларусаў

Дзень Перамогі - агульная памяць і боль беларусаў, адзначыў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец, піша БЕЛТА.

Фота МАРГ.

У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Іван Вежнавец і сакратар ПА ГА "БРСМ" МАРГ Алена Юркавец ад імя ўсіх супрацоўнікаў міністэрства ўсклалі кветкі да мемарыяла воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

"Мой дзядуля мог апынуцца ў такой жа брацкай магіле - вырашальнымі сталі некалькі хвілін, якія выратавалі ад немінучай гібелі. Бабуліны браты сышлі на вайну і не вярнуліся. Дзень Перамогі - наш агульны боль, памяць, наша агульнае свята. І калі яны паміралі дзеля нас, то мы павінны жыць годна ў памяць пра іх", - сказаў Іван Вежнавец.

Ён падкрэсліў: Дзень Перамогі аб'ядноўвае ўсіх беларусаў. "Вялікая Айчынная вайна не абыйшла бокам нікога. Трагічныя гісторыі расстанняў і апавяданні пра дзіўныя выпадкі выратавання родных перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў кожнай беларускай сям'і. Таму і назва акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" як нельга лепш адлюстроўвае наша стаўленне да вялікага подзвігу нашых прадзедаў, бабуль і дзядуляў, бацькоў, бо ў кожным з нас - боль, якую перажылі яны", - адзначыў першы намеснік міністра.


Памяць Героя Савецкага Саюза Рафіева ўшанавалі ў Мінску

У краінах СНД праводзіцца вялікая праца па захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну, заявіў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі падчас цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнай дошцы Героя Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіева ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

"У СНД 2020-ы аб'яўлены годам 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У нашых краінах праводзіцца вялікая работа па захаванні памяці аб тых, хто ў суровыя гады ліхалецця абараніў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Мы робім усё, каб гэтая памяць жыла ў нашых сэрцах і каб нашы дзеці, унукі і праўнукі ведалі, якой цаной была здабыта гэта Вялікая Перамога. Вечная памяць героям", - сказаў Віктар Гумінскі.

Ён падкрэсліў, што ў гады вайны Перамогу плячом да пляча кавалі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. "Стойкасць, гераізм і патрыятызм герояў-вызваліцеляў, іх адзінства і сяброўства з'яўляюцца для нас прыкладам. Мы раўняемся на іх і робім усё магчымае, каб дружба народаў Садружнасці мацнела, а жыццё людзей з кожным днём станавілася лепш", - адзначыў намеснік старшыні Выканкама СНД.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Латыф Гандзілаў павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Днём Перамогі, нагадаўшы, што ў гады вайны шмат азербайджанцаў ваявалі за вызваленне беларускай зямлі. "Хацеў бы падзякаваць увесь беларускі народ, кіраўніку дзяржавы за такую ​​ўвагу не толькі да сваіх герояў, але і іншых народаў, - дадаў ён. - Азербайджанскі народ таксама ўшаноўвае памяць герояў Вялікай Айчыннай. 9 Мая - святы дзень для кожнага з нас. І мы павінны перадаць гэтую эстафету памяці новым пакаленням".

Імем Рафіева названа адна з вуліц у Маскоўскім раёне Мінска, дзе і ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Рафіеў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі. Камандзір танкавага ўзвода ўмела арганізаваў дзеянні сваёй частцы падчас аперацыі "Баграціён". Яго танкісты ў бітве пад Бабруйскам авалодалі пераправай праз раку Пціч і, захапіўшы шашу Бабруйск-Глуск, перарэзалі шлях адыходу праціўніку. Затым, пераследуючы ворага, танкавы ўзвод уварваўся ў населены пункт Леніна (Горацкі раён) і першым увайшоў на вуліцы горада Баранавічы. Тым самым былі выратаваны жыцці соцень людзей.


5 мая

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч: Беларусь шмат робіць для мемарыялізацыі падзей вайны

Беларусь шмат робіць для мемарыялізацыі падзей вайны, заявіў сёння журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Разам з кіраўнікамі арганізацый галіны ён прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка Героя Савецкага Саюза Джумашу Асаналіева, які здзейсніў подзвіг у баі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе, піша БЕЛТА.


«Мы невыпадкова прыйшлі сёння да помніка Асаналіева. Побач размешчана наша галіновае прадпрыемства — „Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа“. Стараемся заўсёды прыходзіць да гэтага помніка і на 9 Мая, і па магчымасці ў іншыя святочныя і юбілейныя дні, — сказаў Аляксандр Карлюкевіч. — Беларусь вызвалялі прадстаўнікі розных народаў, і мы шануем іх памяць. У Беларусі шмат робіцца для мемарыялізацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, для ўшанавання герояў Вялікай Перамогі, і гэта заслугоўвае павагі».

Міністр падкрэсліў, што ўскладанне кветак да абеліскаў і помнікаў героям ВАВ — магчымасць аддаць даніну памяці гэтым людзям. «Гэта магчымасць паказаць, што ў цябе ўнутры, у душы і сэрцы, ёсць судотык з памяццю, што ты памятаеш не толькі гэтыя месцы і людзей, да помнікаў якіх ты прыйшоў, але і сваіх блізкіх і родных. Цяпер шмат розных праектаў рэалізуецца ў медыйнай прасторы. Яны звязаны з ушанаваннем памяці, у тым ліку праз сувязь з роднымі і блізкімі, дзядамі і прадзедамі. Мне здаецца, што для людзей гэта важна», — дадаў ён.

Помнік Герою Савецкага Саюза Джумашу Асаналіеву ўсталяваны 1 ліпеня 2005 года па ініцыятыве Пасольства Кыргызстана ў Беларусі.

Фота БЕЛТА


Петрышэнка: Пабываўшы ў Хатыні аднойчы, будзеш вечна памятаць пра каштоўнасць жыцця і свету

Трэба бываць у такіх месцах памяці, як дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», каб звяраць сваё жыццё і ўчынкі з тым, дзеля чаго аддалі свае жыцці вызваліцелі беларускай зямлі, дзеля чаго пакутавалі нявінаватыя людзі, забітыя і закатаваныя фашыстамі. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на ўрачыстым мерапрыемстве «Дзень памяці» ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», перадае БелТА.


«Акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» — гэта і ўдзячнасці ветэранам, клопат пра іх, і наведванне месцаў памяці, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Адзін з такіх трагічных успамінаў — той, што захоўвае мемарыяльны комплекс «Хатынь». Пад нагамі кожнага фашыста беларуская зямля гарэла. Тыя спаленыя вёскі, якія не былі адноўлены, — памяць пра іх захавана тут. Гэта жахлівая трагедыя, незагойная рана для нашай краіны. І ўсе, хто наведвае гэты комплекс, не застаюцца абыякавыя да таго, як тут увасоблены напамін: мы не павінны ніколі дапусціць перавагу адной нацыі над іншай».

Вёску Хатынь ужо не знайсці на картах Беларусі: увесну 1943 года яна разам з жыхарамі была знішчана фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. На гэтым месцы ў памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны быў створаны мемарыяльны комплекс. Яго званы званяць да гэтага дня над Беларуссю, распавядаючы ўсяму свету аб трагедыі больш чым 9 тыс. вёсак нашай Радзімы, якія падзялілі страшны лёс Хатыні. Гэта сімвал народнага смутку і заклік да таго, каб такое ніколі не паўтарылася.

«Кожнага трэцяга беларуская зямля страціла ў той страшнай вайне. І з кожным годам дадаецца ўсё больш новых дакументальных фактаў і сведчанняў. Мы не перапісвалі гісторыю, каб дагадзіць камусьці, а цвёрда і непарушна шанавалі і шануем подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Больш за 9,2 тыс. пахаванняў на беларускай зямлі — кожнаму мы ўдзяляем пастаянную ўвагу, цэлы год. Працягваем пошукавыя працы. Прыемна, што знаходзім новыя факты, сваякоў — прыязджаюць людзі з-за мяжы і шчыра дзякуюць нашай краіне, народу за тое, што памяць іх бацькоў і дзядоў, якія загінулі ў Беларусі, так цэніцца і паважаецца. Таму мы ўсе разам павінны берагчы гістарычную памяць і часцей бываць тут, у «Хатыні», — сказаў на заканчэнне віцэ-прэм’ер.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.