Вы тут

Заява Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі


9 мая 2020 года спаўняецца 75 гадоў з дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Гэта дата гонару і глыбокай удзячнасці старэйшаму пакаленню, якое адстаяла свабоду і незалежнасць Айчыны, пазбавіла свет ад фашызму. Дата светлай памяці аб мільёнах людзей, якія аддалі свае жыцці ў імя будучыні.

У гістарычным летапісе ўвекавечаны ўнёсак беларускага народа ў Вялікую Перамогу — гераічная абарона Брэсцкай крэпасці, Магілёва, бітва пад Масквой, Сталінградам, на Курскай дузе, аперацыя «Баграціён», вызваленне краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, узяцце Берліна. Беларусы плячо да пляча разам з іншымі народамі Савецкага Саюза кавалі перамогу на франтах Вялікай Айчыннай вайны. На акупаванай захопнікамі беларускай зямлі разгарнулася жорсткая барацьба з ворагам у партызанскіх атрадах і ў падполлі. Партызанскі рух стаў унікальным прыкладам народнага супраціву, мужнасці і самаахвярнасці. Беларусь заплаціла неймаверную цану — жыццё кожнага трэцяга свайго жыхара.

Маральны абавязак сучаснага і будучых пакаленняў — з павагай да паўшых і гонарам несці сцяг Вялікай Перамогі і захоўваць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну.

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі мы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заяўляем:

Памяць аб Вялікай Перамозе святая, не падлягае забыццю і перагляду. У свядомасці сучаснага і будучых пакаленняў яна павінна захоўвацца як найважнейшы маральны арыенцір беларусаў і ўсіх народаў свету.

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне і сёння застаецца прыкладам мужнасці і гераізму, стойкасці і гонару.

Наш агульны абавязак — не дапусціць новых трагедый і пазбавіць будучыя пакаленні ад пагроз міру і бяспецы. Гэта наша даніна памяці тым, хто перамог у барацьбе за мір, свабоду і чалавечую годнасць.

Недазваляльныя любыя спробы скажэння гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.

75-годдзе Перамогі стане знакавай вяхой у асэнсаванні ролі і значэння палітычных і маральных урокаў Вялікай Айчыннай вайны для развіцця суверэннай Беларусі.

Прэв'ю: ru.depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.