Вы тут

2 мільёна карыстальнікаў 5G


Кітайскі тэлекамунікацыйны гігант China Unicom абвясціў, што колькасць карыстальнікаў прадастаўленых кампаніяй паслуг сувязі 5G ў Пекіне перасягнула мільён.  Два іншых буйных аператара сувязі China Mobile і China Telecom таксама маюць адпаведна больш за 720 тыс. і 253 тыс. карыстальнікаў. Аб гэтым паведамілі ў муніцыпальным упраўленні па справах сувязі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У апошнія гады Пекін паскарае распрацоўку праектаў на аснове 5G.  Згодна з планам кіравання, да канца 2020-га будзе ўстаноўлена больш за 30 тысяч базавых станцый 5G.

Да канца сакавіка гэтага года ў Пекіне было пабудавана больш за 17,7 тысяч базавых станцый 5G. Таксама ў горадзе запушчаны мабільныя дадаткі і паслугі на аснове 5G у розных галінах, такіх як адукацыя, ахова здароўя, відэагульні і прамысловая вытворчасць.

Прэв’ю: 3dnes.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.