Вы тут

У Гродне COVІD-19 дыягнастуюць на малекулярным узроўні ў лабараторыі медуніверсітэта


 

У мінулую пятніцу ў абласным цэнтры пачалі праводзіць дыягностыку небяспечнага віруса яшчэ ў адной лабараторыі — малекулярнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта, якую пераарыентавалі ў інтарэсах практычнай аховы здароўя. Гэта ўжо чацвёртая лабараторыя, што дзейнічае ў гэтым кірунку.


Фота БЕЛТА.

Лабараторыя малекулярна-генетычных даследаванняў у ГрДМУ з'явілася сем гадоў таму як структурнае падраздзяленне навукова-даследчай лабараторыі ўніверсітэта. За гэты час тут правялі даследаванні ў межах сямнаццаці навукова-тэхнічных праграм. Летась дзякуючы падтрымцы інавацыйнага фонду аблвыканкама тут пашырылі спектр абсталявання, якое ў выніку дазваляе праводзіць даследаванне геному чалавека. У выніку мадэрнізацыі лабараторыя атрымала статус галіновай навуковай і выйшла на новы ўзровень даследаванняў.

Што яна сабой уяўляе? Лабараторыя складаецца з шасці памяшканняў, якія цалкам адпавядаюць усім санітарна-гігіенічным патрабаванням. У кожным ёсць сістэма кандыцыянавання і прытокава-выцяжная вентыляцыя, якая выключае пападанне аналізаванага матэрыялу ў навакольнае асяроддзе.

— Лабараторыя мае самае сучаснае абсталяванне для выканання малекулярна-генетычных даследаванняў. Мы вывучаем рэалізацыю генаў у рысы і з дапамогай гэтага можам вызначыць наяўнасць або адсутнасць той ці іншай хваробы. Для таго каб у лабараторыі можна было праводзіць тэсты на COVІD-19, яе пераабсталявалі за кошт універсітэцкіх сродкаў для работы з асабліва небяспечнымі інфекцыямі, зрабілі асобны ўваход, набылі за кошт сродкаў універсітэта сучасны бокс бактэрыялагічнай бяспекі. Супрацоўнікі занятыя ў дзве змены, у кожнай па чатыры чалавекі. Тэсціраванне будзе праходзіць з 7 раніцы да 11 вечара, за гэты час мы зможам выконваць да 300 тэстаў, — паведаміў загадчык навукова-даследчай лабараторыі Міхаіл КУРБАТ.

Тут COVІD-19 вызначаюць на малекулярным узроўні. Паколькі гэты вірус з'яўляецца РНК-змяшчальным і РНК знаходзіцца ў бялковай абалонцы, на першым этапе неабходна яе разбурыць, каб вылучыць даследчы генетычны матэрыял. Далей праводзіцца яшчэ цэлы шэраг аналітычных этапаў, якія дазваляюць урэшце зразумець, ёсць каранавірус у матэрыяле ці няма.

У лабараторыі таксама плануецца праводзіць работы па пошуку мутацый у арганізме чалавека пры сардэчна-сасудзістай, гінекалагічнай, анкалагічнай паталогіях. Таксама ўніверсітэт будзе дзейнічаць па праграмах дзяржаўных прыкладных навуковых даследаванняў. Але пакуль галоўны акцэнт зроблены на дыягностыку COVІD-19, што ў першую чаргу паскорыць якасную дыягностыку захворвання на Гродзеншчыне. Плануюцца і навуковыя даследаванні па тэматыцы ўплыву каранавіруснай інфекцыі на арганізм чалавека.

Паводле «Гродзенскай праўды»


Неабходны каментар

Віктар ЛІСКОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:

— У Гродзенскім рэгіёне пабудавана дакладная сістэма, дзякуючы якой створана магчымасць развіцця лабараторнай дыягностыкі. Сёння да гэтай работы далучылася лабараторыя малекулярнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта. Але гэта далёка не ўсе рэзервы, якія могуць быць задзейнічаны ў барацьбе з каварным вірусам. Гаворка ідзе, напрыклад, аб лабараторыі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (з колькасцю даследаванняў да 100 у суткі), якая можа функцыянаваць у дзве змены. Можна павялічыць колькасць існуючых лабараторый для дыягностыкі на COVІD-19 за кошт перадачы абсталявання з Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, што месціцца ў Гродне, абласному цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя — гэта дасць магчымасць павялічыць магутнасць існуючай лабараторыі да 500 даследаванняў у суткі. Перавод на трохзменны рэжым работы лабараторыі абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы дазволіць дадаткова выконваць 90 даследаванняў. Акрамя таго, «Расатам» мае намер набыць у найбліжэйшы час ПЦР-лабараторыі для Астравецкай бальніцы, што таксама дапаможа павялічыць на 180 колькасць даследаванняў на COVІD-19, скараціць расходы на дастаўку матэрыялу, забяспечыць патрэбу БелАЭС і прылеглых раёнаў у гэтых даследаваннях.

Трэба сказаць, што на сённяшні дзень эпідэміялагічная сітуацыя ў рэгіёне стабільная, няма напружанасці ў выкананні неабходных даследаванняў па выяўленні COVІD-19. У цэлым арганізацыя медыцынскай дапамогі ў барацьбе з каранавірусам пабудавана тут на высокім узроўні.

Між іншым, акрамя пашырэння лабараторных магчымасцяў устаноў аховы здароўя па выяўленні небяспечнага віруса кожнаму трэба памятаць і пра асабістае выкананне рэкамендацый гігіеністаў, што гарантуе ўласную бяспеку.

Загаловак у газеце: Навука на ахове здароўя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.