Вы тут

Грамадзяне рэгіструюць ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі


На сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прадстаўлена інфармацыя па падрыхтоўцы да выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 9 жніўня.


Не пазней за 20 мая (80 дзён да выбараў) прэзідыумы абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў і адпаведныя выканаўчыя камітэты мусяць утварыць тэрытарыяльныя камісіі.

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта вылучаюцца грамадзянамі Беларусі. Па стане на 11 мая заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі падалі тры асобы.

Збор подпісаў выбаршчыкаў пачнецца 21 мая і працягнецца да 19 чэрвеня. Наяўнасць не менш чым ста тысяч дакладных подпісаў — адна з умоў рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты. Рэгістрацыя кандыдатаў пачынаецца за 35 і завяршаецца за 25 дзён да выбараў — такім чынам, сёлета яна пройдзе з 5 да 14 ліпеня.

Галасаванне ў дзень выбараў на ўчастку для галасавання і па месцы знаходжання выбаршчыка будзе праводзіцца 9 жніўня з 8 да 20 гадзін. Датэрмінова прагаласаваць можна будзе з 4 да 8 жніўня з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.

Выбары адбудуцца, калі ў галасаванні возьмуць удзел больш за палову грамадзян Беларусі са спіса выбаршчыкаў. Выбраным лічыцца кандыдат у прэзідэнты, які атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў, што ўдзельнічалі ў галасаванні.

У адпаведнасці з артыкулам 81 Канстытуцыі Беларусі Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш за 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Апошнія выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся 11 кастрычніка 2015 года.

Варвара Марозава

Загаловак у газеце: Менш за тры месяцы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.