Вы тут

У Бялградзе падрыхтавана да друку беларуская кніга — «Залаты птах»


Укладальнікам зборніка беларускіх народных казак выступіў прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Іван Аляксеевіч Чарота. Пераклала творы беларускага фальклору на сербскую мову Даяна Лазаравіч.


Сёння, калі свет з-за пандэміі каранавіруса стрымлівае свае актыўнасці ў сувязях, стасунках надзвычай выразна, факт выдання перакладной кнігі значыць вельмі шмат. Не абрываецца тым самым гуманітарная повязь Беларусі і Сербіі, а наадварот — усталёўваецца трывалы мост дружбы і супрацоўніцтва.

Мяркуецца, што пасля выдання кніга беларускіх народных казак патрапіць у школьныя бібліятэкі Сербіі.

Трэба нагадаць, што «Залаты птах» — прадаўжэнне выдання той беларускай бібліятэкі на сербскай мове, над чым рупіцца перакладчыца Даяна Лазаравіч. Апошнія гады прынеслі сербскаму чытачу сустрэчы з кнігамі беларускіх паэтаў і празаікаў Максіма Багдановіча, Сяргея Панізніка, Алеся Бадака, Святланы Быкавай, Марыі Кобец, Віктара Кажуры і іншых аўтараў.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: yandex.by

Загаловак у газеце: Новая беларуская кніга — у Сербіі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.