Вы тут

Банк Дабрабыт першы ў Беларусі пачаў выдаваць растэрміноўку на ЭКА


Банк Дабрабыт першы ў Беларусі пачаў выдаваць растэрміноўку на працэдуру экстракарпаральнага апладнення (ЭКА). Будучыя бацькі могуць аформіць яе ў мінскай клініцы.


Незвычайная растэрміноўка закліканая «палегчыць парам доступ да магчымасцяў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій і дарыць радасць мацярынства ў атмасферы максімальнага камфорту, выгоды і разумення». Цяпер яе можна атрымаць у сталічнай клініцы рэпрадукцыі і генетыкі ЕVАСLІNІС. Грошы выдзяляюцца на тэрмін да шасці месяцаў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Максімальная сума — 10 тысяч рублёў.

Падаць заяўку на афармленне растэрміноўкі можна адразу пасля кансультацыі ў доктара-рэпрадуктолага. Для разгляду заяўкі не трэба рыхтаваць дакументы — дастаткова пашпарта. Працэс разгляду доўжыцца каля паўгадзіны. Аформіць растэрміноўку на сябе можа і муж, калі яго спадарожніца акажацца недастаткова крэдытаздольная.

Пасля праверкі банк заключае крэдытны дагавор і накіроўвае грошы на рахунак медыцынскай установы. Працэнты па растэрміноўцы не налічваюцца. Увесь працэс яе афармлення і заключэння дагавора на выдзяленне грашовых сродкаў адбываецца непасрэдна ў клініцы — спецыяльна наведваць банк для гэтага не патрабуецца.

Акрамя ЭКА, таксама запушчана растэрміноўка на шэраг праграм вядзення цяжарнасці. Яны ўключаюць у сябе больш за дваццаць наведванняў акушэр-гінеколага, шырокі спектр лабараторных аналізаў, некалькі сеансаў ультрагукавой дыягностыкі ды шэраг іншых медыцынскіх даследаванняў. Такую растэрміноўку можна ўзяць па такой жа схеме — адразу на месцы і без працэнтаў.

Нагадаем, ЭКА — адзін з метадаў лячэння бясплоддзя, прычым найбольш складаны і матэрыяльна затратны. Часцей за ўсё да яго звяртаюцца, калі ўсе астатнія спосабы ўжо выпрабаваныя і не далі жаданага выніку. У нашай краіне першае дзіця, зачатае шляхам экстракарпаральнага апладнення, нарадзілася ў 1995 годзе.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Растэрміноўка на ЭКА без пераплат

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».