Вы тут

Лукашэнка пра ўступную кампанію: Ніякіх непатрэбных паслабленняў быць не павінна


Аб актуальных для сістэмы адукацыі пытаннях Прэзідэнту Беларусі далажылі міністр адукацыі Ігар Карпенка і намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.


«Ніякія праблемы ў эканоміцы і ніякія вірусы тым больш не адмяняюць актуальныя праблемы, якія заключаюцца ў нашых адносінах да дзяцей, — такімі словамі папярэдзіў даклад кіраўнік дзяржавы. — Таму ў парадку дня заканчэнне навучальнага года ў сістэме адукацыі, вядома, уступная кампанія і летняе аздараўленне, адпачынак дзяцей».

Зыходзіць трэба з таго, як развівалася сітуацыя ў Беларусі і якія меры прымаліся кіраўніцтвам краіны ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай, падкрэсліў Прэзідэнт.

«Рашэнні будуць выключна зыходзіць з таго, як развіваліся гэтыя падзеі, а не так, як робяць нашы суседзі, — звярнуў ён увагу. — Мы нічога не забаранялі, мы адкрыта і шчыра казалі людзям, як трэба жыць і працаваць, таму з гэтага будзем зыходзіць. Ніякіх непатрэбных паслабленняў быць не павінна».

Для таго, каб вучыцца ў ВНУ, патрэбны веды, дадаў Прэзідэнт.

«Калі гэта школа, давайце вызначымся, як будзем праводзіць там выпускныя экзамены па заканчэнні 9 і 11 класаў. Я гатовы выслухаць вашы прапановы для прыняцця адпаведнага рашэння», — звярнуўся да дакладчыкаў Аляксандр Лукашэнка.

Чацвёртая чвэрць пачалася сёлета з 20 красавіка. З аднаго мільёна 15 тысяч 600 вучняў, якія ёсць у краіне, у школах прысутнічае парадку 41 працэнта, паведаміў Прэзідэнту міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«Па-рознаму развіваюцца падзеі ў розных рэгіёнах. У сельскай мясцовасці значна больш школьнікаў на занятках. У Мінску — гэта парадку 27–28 працэнтаў. Адпаведна, мы выбудоўваем адукацыйны працэс такім чынам, каб не страціць якасць адукацыі», — дадаў ён.


Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 25 чэрвеня

Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках нарады ў Прэзідэнта.

«Гэта не значыць, што ў нас не будзе запасу часу, каб падрыхтавацца да пачатку новага навучальнага года, — сказаў ён. — Мы якраз укладаемся ва ўсе тэрміны правядзення кампаніі, уключаючы момант падачы дакументаў і залічэння ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэт, на платнае навучанне, паступленне ў сярэдне-спецыяльныя, прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы».

Сёлета лічбы прыёму ў ВНУ ў параўнанні з мінулым годам павялічаны за кошт тэхнічных, тэхналагічных, медыцынскіх, фізкультурна-аздараўленчых спецыяльнасцяў.

«Трошкі павялічаны набор і ў сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы, — дадаў Ігар Карпенка. — Ну а ў сістэме прафтэхадукацыі ў нас гнуткі набор: мы ў працэсе прыёму дакументаў можам лічбы скарэктаваць, каб ніводнае дзіця, якое не паступіць у сярэдне-спецыяльную альбо вышэйшую навучальную установу, не засталося за бортам па засваенні тых або іншых прафесій».

Навучальны год будзе скончаны ва ўстаноўленыя тэрміны — 30 мая, паведаміў міністр.

«Потым правядзем выпускныя экзамены. Падкарэктуем, магчыма, графік іх правядзення, паглядзім змест. Прымем меры перасцярогі, якія рэкамендуе Міністэрства аховы здароўя», — запэўніў кіраўнік ведамства.


У найбліжэйшы час будзе адпрацавана канкрэтная дата і фармат балу выпускнікоў

Што датычыцца рэспубліканскага балю выпускнікоў, Міністэрства адукацыі ўнесла кіраўніку дзяржавы прапанову яго правесці.

«Думаю, ў найбліжэйшы час будзе адпрацавана канкрэтная дата і канкрэтны фармат дадзенага мерапрыемства», — выказаў меркаванне міністр.

Разам з тым, рэспубліканскі «Апошні званок» у Бабруйску, напрыклад, вырашана адмяніць.

«Тут трэба зыходзіць з таго, які гэта рэгіён, якая ўстанова адукацыі, якая там складваецца сітуацыя, бо ўсюды ўсё па-рознаму, — патлумачыў пазіцыю ведамства адносна правядзення выпускных баляў міністр. — Мы дамовіліся пра тое, што ўсё ж такі ва ўрачыстай абстаноўцы атэстаты павінны быць уручаныя. Напэўна, кожная канкрэтная школа разам з бацькамі павінна вызначыцца, у якім фармаце яны гэта правядуць».

Міністэрства, па словах Карпенкі, не збіраецца ў гэтых пытаннях абмяжоўваць школы.


Школьныя лагеры — з 1 чэрвеня, аздараўленчыя — з 15-га

З 1–2 чэрвеня школы па заяўках бацькоў прапануюць лагеры дзённага знаходжання дзяцей.

Завяршаюцца работы па падрыхтоўцы лагераў з кругласутачным рэжымам знаходжання для прыёму дзяцей. Сёлета плануецца аздаравіць больш за 408 тысяч дзяцей, што на 10 тысяч больш, чым летась. Летнія аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей будуць адкрыты з 15 чэрвеня.


Мы выпусцім сёлета парадку 5 тысяч замежных студэнтаў сістэмы вышэйшай адукацыі

Ігар Карпенка не бачыць праблемы па наборы замежных абітурыентаў сёлета: тэрміны прыняцця ад іх дакументаў доўжацца да снежня, да таго ж, многія краіны пачынаюць ужо адкрывацца.

«Сёння вышэйшыя навучальныя ўстановы пачынаюць работу па зносінах анлайн з патэнцыйнымі замежнымі абітурыентамі па мовах навучання, —паведаміў міністр адукацыі. — Гэта схема не новая, яна працавала і летась, і пазалетась. Мы выпусцім сёлета парадку 5 тысяч замежных студэнтаў сістэмы вышэйшай адукацыі. Каля 300 з іх, па нашых дадзеных, збіраюцца паступаць у аспірантуру, магістратуру. Парадку 60 застануцца ў нас працаваць».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.