Вы тут

У гэтыя дні ў нас трымаецца фон сярэднясутачных тэмператур, на 3—8 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму


У найбліжэйшыя трое сутак істотных змяненняў у характары надвор'я не адбудзецца, даюць несуцяшальны прагноз спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі,  кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мін-
прыроды.


Тэрыторыя краіны па-ранейшаму застанецца ва ўладзе халодных паветраных мас, якія рухаюцца да нас з боку паўночнага захаду Еўропы. Тэмпературны фон захаваецца паніжаны, а па начах будуць адзначацца замаразкі. І калі ў пятніцу не будзе істотных ападкаў, то далей краіну чакае сапсаванае надвор'е.

У суботу да нас занясе няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Уначы ў паўночных раёнах, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах па поўначы краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 6 градусаў, але месцамі прагназуюцца замаразкі да 3 марозу. А вось удзень будзе адносна камфортна — у дыяпазоне 11—18 цяпла.

Наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту і ў нядзелю. У гэты дзень працягнецца паступленне няўстойлівай паветранай масы з Балтыйскага мора. Уначы па поўначы, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах, у асноўным па поўначы, чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, месцамі прагназуюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 9 градусаў па поўначы да 18 цяпла па поўдні краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з Балтыйскага мора, будуць вызначаць у краіне няўстойлівае надвор'е з дажджамі і паніжаным тэмпературным фонам. У панядзелак уначы па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла. Удзень будзе ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, а па паўднёвым усходзе краіны — да 20 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: eaomedia.ru

Загаловак у газеце: Як быццам і не май...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».