Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На рабоце ў гэтыя днi лепш прыцягваць да сябе менш увагi. Вашы iдэi цяпер занадта экстравагантныя, хутка вы i самi гэта зразумееце. Зоркi папярэджваюць, што ў панядзелак i аўторак будзе занадта шмат летанiны i мiтуснi. Другая палова тыдня чакаецца больш спакойная i размераная. Не адмаўляйцеся ад прапановы сяброў арганiзаваць пiкнiк на дачы.


ЦЯЛЕЦ. Не варта баяцца перамен, для iх цяпер зручны час. На гэтым тыднi можа пачацца ваша ўзыходжанне па кар'ернай лесвiцы, але навакольным пра свае поспехi лепш пакуль не расказваць. У аўторак варта сыходзiць ад адкрытых канфлiктаў — пачакайце два днi, i абставiны самi складуцца на вашу карысць. Не варта паказваць партнёрам i калегам вашу эмацыянальнасць, гэта можа перашкодзiць у рабоце. Выхадныя лепш правесцi з сям'ёй.


БЛIЗНЯТЫ. Удалы час для работы, адпачынку i падарожжаў. Калi вы аддаяце перавагу актыўнаму адпачынку, то гэта пойдзе вашаму здароўю толькi на карысць. Важна захоўваць душэўную раўнавагу i верыць у лепшае — тады абавязкова атрымаеце тое, пра што марыце. А дапаможа вам у гэтым каханне, яно натхняе i надае сiл. У выхадныя магчымы прыемныя кантакты, навiны i званкi.


РАК. Будзьце сабраныя i настойлiвыя. Тады нават магчымыя перашкоды ў справах асаблiва не паўплываюць на вынiк. Будзе лёгка асвойваць новыя галiны ведаў, на ўсё хопiць цярпення i мэтанакiраванасцi. Тыдзень спрыяльны для новых праектаў, пошуку дзелавых партнёраў i аднадумцаў. Але паспрабуйце знайсцi час i на асабiстае жыццё, i на сяброўскiя зносiны — гэта таксама важна.


ЛЕЎ. На гэтым тыднi асаблiва важна не мiтусiцца. Не падайце духам, разгледзьце сiтуацыю, якая склалася, з усiх бакоў. Гэта дазволiць сэканомiць час i сiлы, якiя вы патрацiлi б на бессэнсоўныя кiданнi. Чацвер — добры дзень для навуковай, творчай або iнтэлектуальнай работы. А вось у выхадныя будзе карыснай фiзiчная праца, напрыклад, на дачы.


ДЗЕВА. Значных намаганняў запатрабуе прафесiйная сфера. Планы могуць памяняцца, тэрмiны акажуцца сарваныя. Хоць бы ў пятнiцу не загружайце сябе нуднай работай i наогул не перанапружвайцеся. Могуць адбыцца сустрэчы з даўнiмi, добрымi сябрамi. У суботу пажадана знайсцi час для адпачынку i зносiн, але не забываць пра дадзеныя абяцаннi. Паспрабуйце закончыць усё, што недарабiлi.


ШАЛI. Не верце лiслiвасцi, не прымайце занадта прывабных прапаноў. Падумайце, каму гэта выгадна. Спрэчкi з начальствам i калегамi прынясуць толькi праблемы, лепш шукаць агульныя падыходы. Ёсць шанц, што ў чацвер, выкарыстоўваючы свае дзелавыя якасцi, вы даможацеся павышэння на службе. Пакiньце дастаткова часу для дому. На гэтым тыднi вас чакаюць камфорт i паразуменне ў адносiнах з роднымi i блiзкiмi.


СКАРПIЁН. Цяпер час перамен. Вялiкая iмавернасць таго, што вы зможаце дакладна ацанiць сваё месца ў жыццi i нават зразумець, што ў ім важна, а што не. Не выключаны развод i новы шлюб, якi падораць шчасце. Зоркi абяцаюць радасць мацярынства або бацькоўства. Любая ваша iнiцыятыва мае вельмi высокiя шанцы аказацца вынiковай. Магчыма ўвасабленне ў рэальнасць самых дзёрзкiх i славалюбных жаданняў. У вашых сiлах зацiкавiць патрэбных людзей сваiмi iдэямi i атрымаць ад iх дапамогу ў iх рэалiзацыi.


СТРАЛЕЦ. Добры тыдзень для працоўных подзвiгаў i атрымання адчувальнага прыбытку. Вам будзе спадарожнiчаць поспех у важных знаёмствах, сустрэчах i паездках. Людзi, якiя ўвойдуць у ваша жыццё на гэтым тыднi, прапануюць свежыя iдэi i адкрыюць новыя перспектывы. Ваш аўтарытэт прыкметна ўмацуецца, што створыць аснову для станоўчых змен у прафесiйным або сацыяльным становiшчы. Найблiжэйшыя днi абяцаюць быць на рэдкасць плённымi i шчодрымi на прыемныя сюрпрызы. Цяпер вам даравальныя любыя вычварэнствы, выкарыстоўвайце сваю прывабнасць у iнтарэсах справы.


КАЗЯРОГ. Вы будзеце схiльныя вылазiць са скуры, каб дагадзiць навакольным, але гэта не перашкодзiць iм прад'яўляць разнастайныя прэтэнзii. Дык цi варта так надрывацца? Тым не менш сярэдзiна тыдня — выдатны момант для тых, хто любiць славу i хоча праявiць сябе на рабоце з найлепшага боку. Вашы дыпламатычнасць i абаянне дазволяць згладзiць вострыя вуглы ў розных сiтуацыях. У пятнiцу вас можа наведаць арыгiнальная iдэя, якую вы ўвасобiце ў найблiжэйшай будучынi. Паспрабуйце правесцi тыдзень у адзiноце або ў максiмальна камфортнай абстаноўцы.


ВАДАЛIЎ. Вам неабходна ўважлiва сачыць за сваімi словамi i паводзiнамi, iнакш не пазбегнуць сварак i iнтрыг. На рабоце вам, падобна, паспрабуюць навязаць чужое меркаванне — добра было б адмовiцца ў карэктнай форме. Паспрабуйце прыцiшыць свой запал i не штурмуйце некалькi вяршынь адначасова, гэта можа пашкодзiць вашаму аўтарытэту. Асабiстае жыццё цяпер вiдавочна стаiць на паўзе.


РЫБЫ. На гэтым тыднi вы можаце занадта захапiцца пабудовай стратэгiчных планаў, лепш заняцца рашэннем надзённых праблем. Аўторак — не найлепшы час, каб спрабаваць паскараць рашэнне дзелавых пытанняў: важна якасць, а не хуткасць. Магчыма шчырая размова з блiзкiм чалавекам. Пераканайцеся, што вас разумеюць правiльна. Не дазваляйце трывожным думкам i безгрунтоўным сумневам турбаваць вас. Перш чым верыць чуткам, паспрабуйце высветлiць iх крынiцу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.