Вы тут

Кошт лакдаўна. Як свет выходзiць з каранцiну?


Сёння аднаўляецца чэмпiянат Германii па футболе. Пра гэта напярэдаднi заявiў выканаўчы дырэктар Нямецкай футбольнай лiгi (DFL) Крысцiян Зайферт, паведамiў вядучы нацыянальны спартыўны часопiс Kicker. Паўза была выклiкана пандэмiяй каранавiруса i адпаведнымi абмежаваннямi, уведзенымi па ўсiм свеце, у тым лiку i ў ФРГ. Футбол у Германii сярод нацыянальных прыярытэтаў, таму пытанне аднаўлення першынства бундэслiгi вырашалася на найвышэйшым узроўнi. Канцлер Германii Ангела Меркель падчас вiдэаканферэнцыi з кiраўнiкамi рэгiёнаў заявiла, што футбольны чэмпiянат краiны адновiцца ў другой палове мая, а ўжо канкрэтную дату скарэкцiраваў DFL. Еўропа пакрысе прыходзiць у сябе пасля ўспышкi пандэмii COVID-19. Абмежаваннi адмяняюцца i ў iншых кутках планеты. Як свет выходзiць з лакдаўна?


Свая мадэль

Згодна з Оксфардскiм тлумачальным слоўнiкам, lockdown — гэта афiцыйны загад, якi абмяжоўвае рух людзей у сувязi з небяспечнай сiтуацыяй. Тэрмiн сёлета ўвайшоў у шырокае выкарыстанне з увядзеннем у шэрагу краiн жорсткага каранцiну ў спадзяваннi запаволiць ход пандэмii каранавiруса. Кошт лакдаўна аказаўся надзвычай высокi як у эканамiчным, так i ў сацыяльным аспекце. Шлях да выхаду з каранцiну кожная краiна распрацоўвае самастойна — нават у Еўрасаюзе замест чаканай сiнхранiзацыi дзяржавы выпрацоўваюць уласныя рашэннi. Мадэлi розных краiн часта звязваюць толькi ўпор на эпiдэмiялагiчную сiтуацыю i паэтапнае зняцце абмежаванняў, адзначае gazeta.ru. Пандэмiя моцна ўдарыла не толькi па краiнах Еўрасаюза, але i па рэпутацыi гэтага аб'яднання. Жорсткiя абмежаваннi для барацьбы з эпiдэмiяй дзяржавы ўводзiлi без каардынацыi са сваiмi партнёрамi, што стварыла шэраг цяжкасцяў пры вырашэннi крызiсных сiтуацый. У прыватнасцi, улады Iталii не раз абвiнавачвалi сваiх саюзнiкаў у недастатковай дапамозе i паказвалi на праблемы з «еўрапейскай салiдарнасцю».

Асаблiва многа пытанняў узнiкала да органаў кiравання ЕС, якiя не змаглi скаардынаваць аб'яднанне для агульнага адказу на выклiк, кiнуты пандэмiяй. Дзеля справядлiвасцi варта адзначыць, што агульнай сiстэмы аховы здароўя ў Еўрасаюзе няма, так што на фоне эпiдэмii ў Бруселя не было iнструментаў, неабходных для хуткага рэагавання, заўважае gazeta.ru. Зрэшты, калi большасць краiн саюза пачала наблiжацца да пiку захворвання, паўстала пытанне аб зняццi абмежаванняў, i тут Еўракамiсiя паспрабавала сiнхранiзаваць дзеяннi дзяржаў-членаў, прадставiўшы iм паэтапны план па выхадзе з крызiсу. Аднак спроба ўзяць пад кантроль гэты працэс поспехам не ўвянчалася, i краiны, як i ў пачатку пандэмii, самастойна распрацавалi неабходныя мадэлi па адмене абмежавальных мер i аднаўленнi эканомiкi.

Адна з першых на зняцце абмежаванняў адважылася Аўстрыя — пачынаючы з 14 красавiка ў краiне пачалi працаваць невялiкiя крамы, а з 1 мая адкрылiся буйныя гандлёвыя пункты i прадпрыемствы. Наступны этап — адкрыццё рэстаранаў i рэлiгiйных месцаў з сярэдзiны мая. Пад канец чэрвеня аўстрыйскiя ўлады разлiчваюць зняць забарону на масавыя мерапрыемствы, але пакуль сходы дазволены толькi ў колькасцi да 10 чалавек.

Такiм чынам, Аўстрыя задала трэнд на выхад з крызiсу ў Еўропе, але капiраваць яе мадэль iншыя дзяржавы не сталi. У прыватнасцi, у Бельгii ў першую чаргу адкрылiся садовыя цэнтры i крамы «Зрабi сам», з 4 мая пачаў працаваць шэраг гандлёвых пунктаў па продажы тканiн разам з некаторымi кампанiямi. Пры гэтым наведванне сяброў i блiзкiх даступна бельгiйцам ужо з 10 мая, а з 11 мая — усе крамы. Калi ў Аўстрыi школы пачалi часткова адкрывацца ў пачатку апошняга вясновага месяца, то Бельгiя гатовая пайсцi на гэты крок толькi з 18 мая. Масавыя мерапрыемствы там могуць быць дазволеныя толькi ў вераснi.

Да таго часу як Бельгiя адкрые школы, у Чэхii ўжо будуць працаваць рэстараны разам з кавярнямi i барамi. Усе буйныя крамы ўвогуле сталi даступныя жыхарам краiны яшчэ ў канцы красавiка. З 11 мая чэшскiя ўлады зрабiлi магчымым правядзенне мерапрыемстваў з удзелам да 100 чалавек. Акрамя таго, Чэхiя стала адной з нешматлікіх краiн ЕС, якiя дазволiлi сваiм грамадзянам выязджаць за мяжу.

У той жа час у суседняй Германii ўжо адкрыты ўсе крамы, хоць таксама iснуе некаторы падзел унутры дзяржавы. Кiраўнiкi федэральных зямель маюць права самастойна прымаць рашэнне па адмене цi ўвядзеннi абмежаванняў, скаардынаваўшы iх з урадам. Адкрыццё крам у ФРГ не азначае адмену сацыяльных абмежаванняў i масачнага рэжыму ў грамадскiх месцах i транспарце як мiнiмум да пачатку лета — падобныя рэчы датычацца ўсiх еўрапейскiх краiн.

Кiно i гольф

Падчас тэлезвароту да нацыi прэм'ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Борыс Джонсан абвясцiў, што з 13 мая будзе дазволена без абмежавання займацца спортам на вулiцах, загараць, ездзiць на аўтамабiлях. Прэм'ер таксама заявiў, што людзi, у якiх няма магчымасцi працаваць дома, змогуць вярнуцца на свае рабочыя месцы, але устрымлiваючыся ад паездак на грамадскiм транспарце. У першую чаргу гэта датычыцца работнiкаў будаўнiчай галiны i прамысловасцi. Борыс Джонсан дапусцiў, што на наступным этапе паслабленняў з 1 чэрвеня могуць пачаць работу крамы i школы, а з лiпеня — некаторыя гатэлi i грамадскiя месцы. Тым не менш трэба кантраляваць распаўсюджванне каранавiруса, i цалкам адмянiць каранцiнныя меры яшчэ нельга, лiчыць брытанскi прэм'ер-мiнiстр.

У Францыi з 11 мая ва ўсiх гарадах адмянiлi абавязковае выкарыстанне папяровага фармуляра або электроннага пропуска, з якiм дазвалялася пакiдаць дом на непрацяглы час. Разам з тым у людзей, якiя адпраўляюцца на работу ў Парыжы, павiнна быць уласнаручна напiсаная запiска альбо даведка з пячаткай ад работадаўцы, у якой пазначаецца час паездкi. Гэты дакумент пасажыры грамадскага транспарту абавязаны прад'яўляць кантралёрам, у адваротным выпадку iм пагражае штраф мiнiмум 135 еўра. Пасажыры таксама павiнны насiць маскi. Адкрываюцца ўсе крамы i рынкi, акрамя буйных гандлёвых цэнтраў плошчай 40 тысяч квадратных метраў i больш. Паркi i скверы ў большасцi гарадоў застаюцца зачынены. Усе кавярнi i рэстараны закрытыя як мiнiмум да чэрвеня. З 11 мая школы адкрыты для настаўнiкаў, якiя павiнны падрыхтаваць класы да вяртання вучняў. Францыя была на строгiм каранцiне на працягу 56 дзён, за гэты час памерла ад каранавiруса больш за 26 тысяч чалавек.

У Нiдэрландах аднавiлi работу дзiцячыя садкi i пачатковыя школы, адкрываюцца бiблiятэкi, цырульнi i салоны прыгажосцi. Адменена забарона на занятак бескантактавымi вiдамi спорту, такiмi як тэнiс i гольф. Пачатак наступнага этапу зняцця абмежаванняў намечаны на 1 чэрвеня, калi ў ранейшым рэжыме павiнен пачаць работу грамадскi транспарт, адкрыюцца рэстараны, музеi, тэатры i кiнатэатры. З 2 чэрвеня будуць працаваць сярэднiя школы.

У многiх рэгiёнах Iспанii з 11 мая дазволена сустракацца з сябрамi i роднымi, якiя жывуць у адной правiнцыi, але нельга збiрацца групамi больш за 10 чалавек. Пакуль яшчэ забаронена наведваць пажылых людзей, якiя знаходзяцца ў дамах састарэлых. Гуляць i займацца спортам на вулiцы па-ранейшаму трэба ў тыя часавыя iнтэрвалы, якiя былi ўсталяваныя раней для розных груп асоб. Часткова аднавiлi сваю дзейнасць цэрквы, музеi, тэатры i спартыўныя залы. Гатэлi будуць адкрыты, але без зон агульнага карыстання i абедзенных залаў. Паведамляецца, што пакуль гэта не закране, у прыватнасцi, рэгiёнаў Мадрыда i Барселоны, якiя пры спрыяльным развiццi сiтуацыi змогуць перайсцi да новай фазы змякчэння каранцiнных мер з 18 мая.

У Швейцарыi аднаўляюцца заняткi ў сярэднiх школах, адкрываюцца музеi, бiблiятэкi, рэстараны, спортпляцоўкi, а таксама крамы, у якiх прадаюцца адзенне i абутак, буцiкi модных аксесуараў. У Чэхii пасля працяглага перапынку пачалi працаваць гандлёвыя цэнтры плошчай больш за 2,5 тысячы квадратных метраў, цырульнi, салярыi, масажныя i касметычныя салоны. Аднаўляюць работу музеi, мастацкiя галерэi, тэатры i кiнатэатры, дзе на спектаклях i кiнасеансах зможа прысутнiчаць да 100 гледачоў.

У чаканнi другой хвалi

Акрамя Еўропы, да выхаду з крызiсу жадае прыступiць найбольш пацярпелая ад вiруса краіна — ЗША. Амерыканскi лiдар Дональд Трамп прасоўвае iдэю аб зняццi абмежаванняў яшчэ з красавiка. План Вашынгтона ўключае тры этапы. Але вырашаць, як выходзiць менавiта з абмежавальных мер, трэба будзе непасрэдна губернатарам штатаў, якiя ўжо рыхтуюць уласныя распрацоўкi. Цяпер нават прыблiзная дата пачатку «адкрыцця» ЗША невядомая, бо эпiдэмiялагiчная абстаноўка складваецца не найлепшым чынам.

Да пачатку паступовага выхаду з крызiсу, выклiканага вiрусам, падключаюцца i iншыя дзяржавы. Жыхары Малайзii ўжо выходзяць на работу, у краiне адкрываюцца рэстараны i крамы, i нават грамадскi транспарт аднавiў сваю дзейнасць. Пачынаючы з мая ўлады знялi забарону на перамяшчэнне ўнутры краiны i за яе межамi — пакуль абмежаваннi захоўваюцца ў дачыненнi да масавых мерапрыемстваў. Пазiтыўная тэндэнцыя назiраецца i ў Iндыi, дзе ўрад прыступiў да зняцця жорсткiх мер у так званых зялёных зонах. Рэгiёны з найменшай колькасцю выпадкаў каранавiруса адкрываюць крамы, у тым лiку адмяняецца забарона на продаж алкаголю. З 4 мая дазволены сходы да 50 чалавек, але жыхароў усё ж заклiкаюць часткова выконваць рэжым iзаляцыi, каб пазбегнуць рэзкага скачка захворвання.

Пры гэтым, пакуль Iндыя пачала рабiць асцярожныя крокi да выхаду з крызiсу, Лiван прыступiў ужо да другога этапу адкрыцця краiны. Тут пачалi працаваць цырульнi i салоны па продажы аўтамабiляў, а ў сталiцы знялi абмежаваннi на прагулкi ў дзённы час. Аднак патрабаваннi на нашэнне ахоўных масак, пальчатак i захаванне сацыяльнай дыстанцыi засталiся. У той жа час у Iзраiлi перастала дзейнiчаць забарона на выхад з дому без прычыны, таксама былi знятыя абмежаваннi на правядзенне малiтваў на адкрытай прасторы далей чым за 500 метраў ад дому. Аднак забарона на сходы больш чым 19 чалавек засталася ў сiле.

Улады Саудаўскай Аравii таксама аслабiлi абмежавальныя меры. У прыватнасцi, кароль Салман iбн Абдул-Азiз Аль Сауд распарадзiўся скарацiць працягласць каменданцкай гадзiны ва ўсiх рэгiёнах, перадае DW. Аднак паслабленне не распаўсюджваецца на цэнтр мусульманскага паломнiцтва — Меку, дзе застаецца ў сiле 24-гадзiнная каменданцкая гадзiна. У самым густанаселеным штаце Аўстралii — Новым Паўднёвым Уэльсе — улады вырашылi паслабiць каранцiн, дазволiўшы людзям хадзiць у госцi i на пляжы. Улады таксама знялi забарону на заняткi тэнiсам, але трэнiравацца можна толькi па адным, рыштунак павiнен быць iндывiдуальны, i на традыцыйны поцiск рукi пасля гульнi таксама варта пакуль забыцца. Урад Iнданезii падрыхтаваў план паступовага выхаду з эпiдэмiялагiчнага крызiсу для ажыўлення некаторых галiн эканомiкi. Ён будзе рэалiзоўвацца ў пяць этапаў, пачынаючы з 1 чэрвеня.

Зрэшты, казаць, што ўсе краіны аднолькава гатовыя да зняцця абмежаванняў, уведзеных для барацьбы з пандэмiяй, пакуль не даводзiцца. «I Азii, i Еўропе каранцiн наносiць сур'ёзны эканамiчны i псiхалагiчны ўрон. Жаданне як мага хутчэй зняць яго — больш чым вытлумачальнае», — адзначылi ў сваёй ацэнцы выхаду з лакдаўна эксперты МВФ. Разам з тым яны папярэдзiлi, што Стары Свет горш падрыхтаваны да гэтага, чым Азiя, якая першая прыняла ўдар пандэмii. «У кожнага свая стратэгiя, але Еўропа, падобна, выходзiць з каранцiну на больш ранняй стадыi эпiдэмiялагiчнага цыклу, чым Азiя. Да таго ж магчымасцi поўнамаштабнага тэсцiравання, адсочвання кантактаў i iзаляцыi ачагоў заражэння ў Еўропе саступаюць азiяцкiм аналагам», — папярэдзiлi эксперты МВФ.

Дарэчы, ужо 11 мая Еўракамiсiя заклiкала членаў ЕС рыхтавацца да другой хвалi захворвання. Галоўная крынiца страхаў — гiсторыя сусветных эпiдэмiй. Як вядома, другая хваля «iспанкi» ў 1918 годзе значна перавысiла па маштабе i колькасцi ахвяр першую.

Захар БУРАК

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».