Вы тут

На задворках жыцця сваiх дзяцей, або за што татам можна паставiць «двойку»?


Давайце прыгадаем, як выглядае традыцыйны бацькоўскi сход у школе. За партамi сядзяць выключна стомленыя мацi, якiя пасля заканчэння працоўнага дня паспелi забегчы ў краму i аптэку, вырашыць шэраг бытавых праблем, таму многiя на прызначаную настаўнiкам сустрэчу спазняюцца. Хтосьцi, не дачакаўшыся заканчэння мерапрыемства, просiць прабачэння: трэба бегчы дамоў, бо малое засталося з бацькам, а той наўрад цi з iм справiцца. Або трэба завiтаць на сход да яшчэ аднаго свайго дзiцяцi, якi праходзiць паралельна... А вось з'яўленне бацькi ў школе — гэта сапраўдны подзвiг!


Эпiзадычны кантроль

— Мужчынскага ўплыву ў навучальных установах сёння катастрафiчна не хапае. Па-першае, педагогаў-мужчын там можна пералiчыць па пальцах, — разважае член праўлення сталiчнага грамадскага аб'яднання «Савет бацькаў», журналiст i блогер Анатоль ШЫРВЕЛЬ. — Па-другое, уцягнутасць бацькоў у школьнае жыццё свайго дзiцяцi застаецца вельмi нiзкай. Прыгадайце: цi часта мужчыны ўзначальваюць бацькоўскiя камiтэты цi хоць уваходзяць у iх? I цi лёгка iх прыцягнуць да пазакласных мерапрыемстваў з дзецьмi?

На рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi «Мужчыны ў адукацыi» перспектывы ўзаемадзеяння бацькоў са школай сталi асобнай тэмай для дыскусii. Трэба заўважыць, што Анатоль Шырвель разам з жонкай выхоўвае шасцёра дзяцей — старэйшым двайняткам ужо 17 гадоў: дачка заканчвае школу, а сын навучаецца ў палiграфiчным каледжы. Таксама ў сям'i ёсць сын-дзевяцiкласнiк, дзевяцiгадовая дзяўчынка i яшчэ двое дзяцей пойдуць у першы клас сёлета.

— У мяне восем бацькоўскiх чатаў, таму, паверце, я вельмi добра ведаю ўсю праблематыку знутры, — усмiхаецца суразмоўнiк. — Пераважная колькасць мужчын сваю ролю ў сям'i ўспрымаюць як ролю кармiцеля, i iх удзел у выхаваннi часцяком абмяжоўваецца эпiзадычным кантролем над дзецьмi, рэдкiмi гутаркамi з iмi, асобнымi даручэннямi i маралямi. Мужчыны ў значна меншай ступенi, чым мацi, знаходзяцца ў курсе школьных спраў свайго дзiцяцi. Наша грамадскае аб'яднанне правяло апытанне 254 бацькоў, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў, каб высветлiць рэальную карцiну ўцягнутасцi татаў i мам у школьнае жыццё.

83 працэнты апытаных паведамiлi, што яны не бачаць сэнсу ў бацькоўскiх сходах. Толькi 39 працэнтаў прыходзяць на iх добраахвотна, а 61 працэнт лiчыць, што бацькоў прымушаюць хадзiць туды, тлумачачы гэта адмiнiстрацыйным цiскам. 48 працэнтаў бацькоў iдуць у школу, каб атрымаць iнфармацыю пра сваё дзiця i задаць пытаннi, якiя iх цiкавяць, але 91 працэнт апытаных канстатуюць, што не чуюць там нiчога iстотна новага i цiкавага для сябе.

На пытанне «Як вы думаеце, у пытаннях узаемадзеяння з бацькамi ў чым зацiкаўлена школа?» адказы размеркавалiся наступным чынам. «Школы зацiкаўлены ў фiнансах» — так адказалi 78 працэнтаў апытаных, «...у здачы макулатуры» —

41 працэнт, «...у iншай матэрыяльнай дапамозе» —  30 працэнтаў, «iх хвалююць пытаннi, звязаныя з дрэннымi паводзiнамi i паспяховасцю дзяцей» — 16 працэнтаў.

А чаго чакаюць бацькi ад узаемадзеяння са школай? «Што у дзiцяцi будзе добрая паспяховасць» — 81 працэнт, «дапамогi ў прафесiйнай арыентацыi дзяцей» — 44 працэнты, «дапамогi ў выхаваннi дзяцей, у тым лiку iнфармавання аб метадах выхавання» — 42 працэнты, «занятасцi дзяцей у школе, пакуль бацькi працуюць» — 38 працэнтаў. Але цi супадаюць iх чаканнi з тым, што дае школа цi што яна хацела б даць?

Бацька-невiдзiмка

Мiж iншым, iндэкс уцягнутасцi бацькi ў жыццё дзяцей складае ў нашай краiне ўсяго 4 працэнты. Менавiта такую колькасць часу цягам дня сярэднестатыстычны беларускi тата прысвячае сваёй ролi: гэта могуць быць сумесныя заняткi спортам, чытанне, прыём ежы, купанне малога, дапамога ў выкананнi дамашняга задання i гэтак далей — прасцей кажучы, час, праведзены разам, i меркаваная даступнасць бацькi для дзiцяцi. Фактычна дзецi растуць у атмасферы «сацыяльнай безбацькоўшчыны», калi тата адсутнiчае ў iх жыццi, нягледзячы на сваю фiзiчную прысутнасць у доме.

— З усiх малых гэты, здаецца, падобны на майго. Трэба пацiкавiцца: як у яго справы? Прыкладна так выглядае ўдзел нашых мужчын у выхаваннi дзяцей, — жартуе Анатоль Шырвель. — У адказ на пытанне «Што ты робiш з сябрамi?» чуеш: «Мы гуляем...» Але за гэтымi словамi можа хавацца ўсё што заўгодна, таму я стараюся максiмальна ўнiкаць у жыццё сваiх дзяцей, размаўляць з iмi, ведаю iмёны i тэлефоны iх сяброў, чым яны займаюцца. Хоць упэўнены, што далёка не пра ўсё я i ведаю.

Падрастаючае пакаленне фармiруецца пад уздзеяннем самых розных фактараў — сацыяльных сетак, масмедыя, поп-культуры, а ўплыў школы i сям'i на падлеткаў пастаянна змяншаецца. Ва ўсiм свеце сёння канстатуюць крызiс даверу да школы. Да таго ж назiраецца ярка выражаная тэндэнцыя, калi бацькi iмкнуцца перакласцi адказнасць за выхаванне на педагогаў — «здаюць» туды сваiх дзяцей, як у камеру захоўвання.

Па вынiках апытання, праведзенага грамадскiм аб'яднаннем «Савет бацькаў», толькi 11 працэнтаў матуль i татаў маюць поўнае ўяўленне пра школьнае жыццё сваiх дзяцей. 46 працэнтаў заявiлi, што трымаюць руку на пульсе паспяховасцi, 32 працэнты адсочваюць iх паводзiны. 18 працэнтаў сцвярджаюць, што яны ў курсе стасункаў сына цi дачкi з равеснiкамi, але больш за 50 працэнтаў апытаных канстатавалi, што яны не ведаюць пра шкодныя звычкi сваiх дзяцей, iх стасункi з сябрамi i рамантычныя адносiны. Найбольшы ўзровень дасведчанасцi i зацiкаўленасцi ў паспяховай сацыялiзацыi дзiцяцi прадэманстравалi бацькi, уцягнутыя ва ўзаемадзеянне са школай, — члены бацькоўскiх камiтэтаў i бацькi-актывiсты.

Мужчынскi ўплыў

Дарэчы, шматлiкiя замежныя даследаваннi даўно даказалi вялiкi ўплыў мужчынскага выхавання на фiзiчнае, псiхiчнае i разумовае развiццё дзяцей. Малыя, у доглядзе якiх удзельнiчаюць таты, у шасцiмесячным узросце валодаюць большай кагнiтыўнай кампетэнцыяй i маюць вышэйшы бал па шкалах развiцця. Размова з бацькам, у адрозненне ад размовы з мацi, характарызуецца большай колькасцю зададзеных пытанняў, што патрабуе ад дзiцяцi камунiкатыўных навыкаў, падштурхоўвае больш размаўляць, выкарыстоўваць разнастайны слоўнiкавы запас i складаць разгорнутыя выказваннi.

Дзецi зацiкаўленых бацькаў вылучаюцца лепшай паспяховасцю i стараннасцю ў школе, маюць больш развiтыя маўленчыя навыкi, адчуваюць важнасць адукацыi i надаюць большае значэнне вучобе. Ступень удзелу таты ў жыццi дзiцяцi да дасягнення iм сямiгадовага ўзросту прадвызначае ўзровень яго адукаванасцi ў 20 гадоў. Нават простая прысутнасць бацькi пры рабоце над хатнiм заданнем павышае паспяховасць школьнiка на 20 працэнтаў.

Дзецi, чые таты ўдзельнiчалi ў iх доглядзе, больш да iх прывязаны, лепш спраўляюцца з нечаканымi сiтуацыямi, больш устойлiвыя да стрэсаў, упэўненыя i стабiльныя, яны цiкаўныя i iмкнуцца вывучаць навакольны свет, больш знаходлiвыя i ўмелыя. Бацьку лягчэй адпусцiць сiтуацыю, пайсцi на рызыку, гуляць, не задумваючыся аб чыстых штанах, дрэнным надвор'i i здзiўленых поглядах навакольных.

Удзел бацькi ў выхаваннi станоўча адбiваецца на эмацыянальным стане i знiжае рызыку развiцця дэпрэсii. Такiя дзецi лепш кiруюць сваiмi эмоцыямi i iмпульсамi, дэманструюць большы самакантроль, iнiцыятыву, лiдарскiя навыкi, сканцэнтраванасць на дасягненнi мэты i здольныя самi сябе матываваць.

Маладыя людзi, чые бацькi былi ўцягнутыя ў iх жыццё ў падлеткавым узросце, вылучаюцца высокай самаацэнкай, асабiстай i сацыяльнай адаптацыяй, яны з большай iмавернасцю дасягнуць поспеху ў прафесiйнай кар'еры i захаваюць сваё псiхiчнае здароўе. Дзецi ўцягнутых тат часцей маюць добрыя ўзаемаадносiны з равеснiкамi, яны папулярныя i любiмыя ў сваiм асяроддзi, iх кантакты з аднагодкамi характарызуюцца меншай колькасцю негатыву, агрэсii, канфлiктаў, большай узаемнасцю, пазiтыўнымi сяброўскiмi стасункамi.

Удзел бацькi абараняе дзяцей ад рызыкоўных паводзiн, якiя вядуць да правапарушэнняў i спажывання падлеткамi псiхаактыўных рэчываў. Дзецi несвядома капiруюць менавiта сваiх татаў. Тыя сваiмi паводзiнамi, а не натацыямi выхоўваюць сапраўдных мужчын: сумленных, адказных, надзейных. А дзяўчынкi, якiя выраслi з клапатлiвым бацькам, будуць дакладна ведаць, чаго хочуць ад жыцця, i абавязкова будуць шчаслiвыя ў шлюбе.

Самым моцным фактарам, якi ўплывае на высокi ўзровень эмпатыi ў адносiнах памiж дзецьмi i дарослымi, з'яўляецца ўцягнутасць бацькi ў жыццё сына або дачкi ў дзiцячым узросце. Менавiта бацька адказны за фармiраванне ў iх маральных каштоўнасцяў.

Мiнiмум i максiмум

— Педагогi ведаюць, што калi з бацькамi вучня будзе наладжана ўзаемадзеянне, гэта сур'ёзна адаб'ецца на яго паводзiнах i паспяховасцi, аднак на бацькоўскiя сходы, асабiстыя сустрэчы i кансультацыi прыходзяць пераважна матулi. Ёсць меркаванне, што з жанчынамi ўзаемадзейнiчаць прасцей, але ў гэтым выпадку настаўнiкi iдуць шляхам найменшага супрацiўлення. Татаў абавязкова трэба ўцягваць у школьнае жыццё. Так, iх цяжэй даклiкацца, цяжэй да iх дастукацца i знайсцi з iмi агульную мову, аднак калi гэта атрымаецца, то эфект будзе намнога мацнейшы, — запэўнiвае шматдзетны бацька Анатоль Шырвель. — Мужчынам часам прасцей адстойваць правы дзiцяцi i не пераходзiць мяжу. Напрыклад, выслухаць заўвагi настаўнiкаў на бацькоўскiм сходзе i пераканаць iх ставiцца да дзiцяцi як да асобы. Вопыт работы нашай арганiзацыi паказвае, што прыклад татаў, уцягнутых у арганiзацыю экскурсiй, паходаў, спартыўных i валанцёрскiх мерапрыемстваў, вельмi важны для дзяцей як у сацыяльным плане, так i ў плане агульначалавечых адносiн.

Члены грамадскага аб'яднання «Савет бацькаў» распрацавалi стратэгiю «О4». Гэта як цвёрдая формула кiслароду: яна ўключае ў сябе «осмысленное, осознанное, ответственное отцовство».

«Савет бацькаў» i сацыяльна-асветнiцкая ўстанова «Бацькоўства» прапануюць некалькi праграм, скiраваных на паляпшэнне ўзаемадзеяння сям'i i школы. Па-першае, гэта трэнiнгi па навучаннi сацыяльных педагогаў, класных кiраўнiкоў i дырэктараў устаноў адукацыi найноўшым методыкам правядзення бацькоўскiх сходаў (заўважана, што пасля такiх мерапрыемстваў бацькi павышаюць сваю актыўнасць на 25 працэнтаў).

Другi кiрунак — стварэнне клубаў або саветаў бацькаў ва ўсiх школах сталiцы, а потым i ўсёй краiны i актыўны ўдзел апошнiх у грамадскiм жыццi школы, мiкрараёна i двара.

Цяпер тэсцiруецца курс «50 жыццёва важных звычак бацькi», разлiчаны на 56 сустрэч груп зацiкаўленых татаў. Многiя бацькi кажуць, што не ведаюць пра тое, якiм чынам на дзяцей ўплывае iх прысутнасць цi адсутнасць. Але гэтае няведанне нiяк не змяняе таго факта, што дзiця вырастае без належнага мужчынскага ўплыву. Адна з задач — дапамагчы татам убачыць, даведацца, усвядомiць неабходнасць як мiнiмум прысутнасцi побач з дзiцем, а як максiмум — актыўнага i свядомага ўплыву на фармiраванне яго асобы.

Да таго ж СПУ «Бацькоўства» арганiзуе шмат семiнараў: «Свету патрэбны бацька», «Тры кiты выхавання», «Дзiцячая псiхалогiя», «Падары дзiцяцi бацьку», «Прэзерватыў на галаву», «Школа жанiхоў», «Лiчбавы какаiн» i iншыя.

Па вынiках работы канферэнцыi было прынята рашэнне аб стварэннi мужчынскага педагагiчнага клуба «Настаўнiк», галоўным кiрункам дзейнасцi якога стане павышэнне статусу педагогаў-мужчын.

Таксама ў планах — укаранiць праграмы па бацькоўстве ў вышэйшых навучальных установах (спачатку ў якасцi факультатыву) i распрацаваць курс палавога выхавання ў сям'i.

— Сексуальныя пытаннi заўсёды адносiлiся ў нашым грамадстве да закрытай праблематыкi, публiчнае iх абмеркаванне не адпавядае нашаму культурнаму коду, — падкрэслiвае Анатоль Шырвель. — Таму iх трэба абмяркоўваць у сям'i, у асабiстых гутарках з бацькамi, але тыя павiнны быць падрыхтаваныя да падобных размоў са сваiмi дзецьмi. Таму мы лiчым мэтазгодным, каб быў распрацаваны адпаведны курс, а ўстановы адукацыi i iншыя грамадскiя аб'яднаннi будуць выконваць ролю навучальных цэнтраў для бацькоў, гэта значыць вучыць iх, як тактоўна данесцi да дзяцей падобныя пытаннi.

Надзея НIКАЛАЕВА

Фота з адкрытых крынiц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…