Вы тут

Iнфляцыя сёлета будзе ў дыяпазоне 5-6 працэнтаў


Аб гэтым заявiў старшыня праўлення Нацыянальнага банка краiны Павел Калаур на анлайн-брыфiнгу.


Паскарэнне iнфляцыi — часовая з'ява

У I квартале гэтага года iнфляцыя паскорылася. Гэта факт. Шмат у чым ён звязаны з неспрыяльным уздзеяннем знешнiх фактараў, лiчыць кiраўнiк Нацбанка. На фоне знiжэння сусветных цэн на нафту i курса расiйскага рубля адбылося намiнальнае паслабленне нацыянальнай валюты. Ва ўмовах пандэмii i ўвядзення за мяжой каранцiнных мер на ўнутраным рынку Беларусi павысiўся попыт на прадукты харчавання працяглага захоўвання i тавары першай неабходнасцi. Пагоршыўся эканамiчны настрой, выраслi iнфляцыйныя чаканнi.

Разам з тым паскарэнне iнфляцыi ў пачатку года рэгулятарам ацэньваецца як часовае. У II квартале ўплыў пазначаных фактараў яшчэ працягнецца. Але ўжо ў другiм паўгоддзi квартальныя тэмпы росту цэн замарудзяцца i вернуцца да ўзроўню канца мiнулага года.

Паскарэнне росту цэн, якое адбылося ў I квартале, адаб'ецца на гадавой iнфляцыi на працягу ўсяго бягучага года. Па вынiках 2020 года яна прагназуецца ў дыяпазоне 5—6 працэнтаў. Чакаецца, што ўжо ў пачатку наступнага года гадавыя тэмпы росту цэн не будуць перавышаць 5 працэнтаў. Падтрыманню цэнавай стабiльнасцi будзе спрыяць цэлая сукупнасць дэзынфляцыйных фактараў.

Дзелавая актыўнасць вернецца толькi ў пачатку наступнага года?

У сваёй заяве кiраўнiк Нацбанка адзначыў, што «знешнiя ўмовы будуць аказваць стрымлiваючы ўплыў на iнфляцыйныя працэсы».

Сапраўды, умовы функцыянавання сусветнай эканомiкi iстотна пагоршылiся ў сувязi з пандэмiяй. Меры па стрымлiваннi распаўсюджвання захворвання аказалi негатыўны ўплыў на вытворчую, спажывецкую i iнвестыцыйную актыўнасць. Запаволенне сусветнай эканомiкi значна скарацiла спажыванне сыравiнных тавараў i прывяло да iстотнага знiжэння цэн на iх.

Нягледзячы на паступовае зняцце абмежавальных мер, аднаўленне дзелавой актыўнасцi, як чакаецца, пачнецца блiжэй да канца бягучага года i працягнецца ў 2021 годзе.

Падзенне сусветнага попыту i нiзкiя цэны на сыравiнныя тавары будуць спрыяць запаволенню iнфляцыйных працэсаў. У ЗША i краiнах еўразоны на працягу двух гадоў чакаецца захаванне iнфляцыi на ўзроўнi нiжэй за мэтавыя значэннi. У гэтых умовах Федэральная рэзервовая сiстэма ЗША i Еўрапейскi цэнтральны банк працягнуць правядзенне мяккай манетарнай палiтыкi, у тым лiку за кошт нiзкiх працэнтных ставак.

Iнфляцыя ў Расii будзе знаходзiцца блiзка ад мэтавых паказчыкаў. Гэтаму ва ўмовах дэзынфляцыйнага ўплыву сукупнага попыту будзе спрыяць заяўленая Цэнтрабанкам Расii мяккая грашова-крэдытная палiтыка. У цэлым за кошт знешнiх фактараў i будзе стрымлiвацца рост цэн на тавары, што iмпартуюцца ў краiну.

Нашы даходы хутка расцi не будуць

Павел Калаур адзначыў, што праўленнем прагназуецца дэзынфляцыйны ўплыў з боку ўнутранай эканомiкi. Што гэта значыць?

Як вядома, вялiкая колькасць прадпрыемстваў, у тым лiку малых i сярэднiх, а таксама многiя iндывiдуальныя прадпрымальнiкi адчуваюць цяжкасцi, звязаныя з вядзеннем бiзнесу ў сiтуацыi, якая склалася. На прагнозным перыядзе слабы знешнi попыт, а таксама нявызначанасць тэрмiнаў яго аднаўлення будуць стрымлiваць эканамiчны рост у краiне.

Як вынiк, без эканамiчнага росту нiхто не збiраецца штучна павышаць заработныя платы работнiкаў, ды i даходы хатнiх гаспадарак будуць абмежаваныя. У гэтых умовах чакаецца знiжэнне спажывецкага попыту, а таксама iнвестыцыйнай i крэдытнай актыўнасцi эканамiчных агентаў.

Акрамя таго, сёлета прагназуецца змякчэнне бюджэтнай палiтыкi. Гэта будзе звязана з негатыўным уплывам запаволення эканамiчнай актыўнасцi на прыбытковую частку бюджэту. Ад таго, што часова зачынiлiся прыватныя кавярнi, крамы i структуры па планаваннi вольнага часу, дастаткова сур'ёзныя грошы не паступаюць у мясцовыя бюджэты нашых гарадоў. А ў вынiку скарачэнне выдаткаў абмежавана сацыяльнай скiраванасцю бюджэту, а таксама эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй. У далейшым па меры аднаўлення эканамiчнага росту бюджэтныя аперацыi набудуць нейтральны характар з пункту гледжання ўплыву на iнфляцыю, лiчыць Павел Калаур.

З боку абменнага курсу не чакаецца праiнфляцыйнага ўплыву. А гэта што такое? Калi перакладаць з фiнансава-эканамiчнай мовы на зразумелую, то спецыялiсты рэгулятара намякаюць насельнiцтву, што бегчы ў абменнiк i купляць там замежную валюту цяпер не варта. «Рэальны курс беларускага рубля застанецца блiзкiм да свайго раўнаважнага ўзроўню», — упэўнены кiраўнiк Нацбанка.

Адтэрмiноўка крэдытаў дадзена пакуль на 1 млрд рублёў

Адказваючы на асобныя пытаннi, накiраваныя на брыфiнг папярэдне, Павел Калаур адзначыў, што беларускiя банкi разгледзелi каля 3 тысяч зваротаў з просьбай дазволiць крэдытныя канiкулы.

«З iх каля 1600 — ад прадпрыемстваў, а 1250 заяў — ад грамадзян, — адзначыў Павел Калаур. — Пакуль мы ў пачатку шляху, сумы нязначныя. Банкамi дзесьцi на 1 мiльярд дадзена рэструктурызацыя, прычым у розных формах».

Па назiраннях фiнансавага рэгулятара банкi рэагуюць на звароты па рэструктурызацыi пазiтыўна, але ёсць i адмовы. «Калi казаць пра юрыдычных асоб, то прычыны адмоў — гэта адсутнасць плацежаздольнасцi: няма выручкi ў блiжэйшай перспектыве. Тут трэба праблему вырашаць больш прынцыпова, у тым лiку задзейнiчаць iнструмент, ухвалены кiраўнiком дзяржавы, — гэта гарантыi ўрада, калi трэба падтрымаць непасрэдна работнiкаў прадпрыемства ў кароткi перыяд часу», — растлумачыў старшыня праўлення Нацбанка.

Што датычыцца адмоў у крэдытных канiкулах насельнiцтву, то асноўная прычына — падача дакументаў, якiя б пацвярджалi, што чалавек трапiў у складаную жыццёвую сiтуацыю. Гэта разглядаецца як аб'ектыўная прычына адмовы. Грамадзяне, якiя маюць крэдыты i хочуць атрымаць растэрмiноўку, павiнны, на думку рэгулятара, больш адказна пры паходзе ў банк ставiцца да збору адпаведнага пакета дакументаў.

Нацбанк працягне манiторыць сiтуацыю з крэдытнымi канiкуламi, у тым лiку i ўплыў давання растэрмiновак на крэдытныя рызыкi банкаўскай сiстэмы.

Пасля спаду будзе рост. Крэдытны

Наогул Нацыянальны банк прагназуе рост крэдытавання насельнiцтва ў 2020 годзе на 15 %, паведамiў на брыфiнгу намеснiк старшынi праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц. На яго думку, гэта цалкам нармальны i немаленькi паказчык.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў сакавiку попыт на крэдыты, перш за ўсё на спажывецкiя, iстотна вырас. Гэта было звязана з негатыўнымi чаканнямi насельнiцтва. У красавiку сiтуацыя змянiлася ў адваротны бок: попыт знiзiўся.

Як паведамiў намеснiк старшынi Нацбанка, у далейшым не чакаецца значнага павелiчэння попыту. Паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што, з аднаго боку, ахвотныя ўжо ўзялi крэдыты, з другога — банкi ўважлiва сочаць за сваiмi рызыкамi, звязанымi з крэдытаваннем у цяперашнiх умовах.

Павел Калаур дадаў, што рэгулятар ацэньвае рост крэдытных рызык i пакуль не назiрае значнага павелiчэння долi актываў, якiя не абслугоўваюцца. «Ёсць невялiкае павелiчэнне: калi ў сакавiку доля такiх актываў была 5,33 %, то ў красавiку стала 5,36 %. Мы мяркуем, што дадатковыя крэдытныя рызыкi матэрыялiзуюцца трохi пазней, — растлумачыў ён. — Тым не менш гэта не прывядзе да значнага павелiчэння актываў, якiя не абслугоўваюцца, i ў цэлым банкаўская сiстэма ў стане з гэтымi рызыкамi справiцца».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».