Вы тут

Салігарчанін не можа жыць ва уласнай кватэры: у падвале моцна шумяць помпы


Асфальтаванне дарог, рамонт жылога фонду, датэрміновы выхад на пенсію, выдзяленне жылля, узаемаадносіны з суседзямі і іншыя пытанні прагучалі падчас прамой тэлефоннай лініі, якую правёў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў.


Карына Уладзіміраўна з сям'ёй жыве ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна ў невялікім пакоі інтэрната калідорнага тыпу. Жанчына працуе ў шпіталі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны медыцынскай сястрой, цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку, муж — сантэхнік у гэтай жа ўстанове. У сярэдзіне красавіка шпіталю выдзелілі шэсць кватэр у новым інтэрнаце сямейнага тыпу, пабудаваным для медыкаў у вёсцы Лескаўка. Заяўніца стаяла шостай у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, але засталася ні з чым.

Ігар Яўсееў запэўніў Карыну Уладзіміраўну, што разбярэцца з гэтым пытаннем і дасць ёй матываваны адказ. Пасля ён расказаў журналістам, што вёў размеркаванне квоты па выдзяленні жылля Мінскай абласной і Мінскай раённай бальніцам, а таксама анкалагічнаму цэнтру ў Бараўлянах у гэтых двух інтэрнатах. Гэта прыгожыя камфартабельныя дамы, якія ўрачыста адкрываў кіраўнік дзяржавы. «Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў мне даручэнне ўзяць размеркаванне кватэр пад асабісты кантроль. Да сённяшняга дня скаргаў не было, хоць я туды рэгулярна наведваўся. Я ўважліва вывучу пытанне: колькі работнікаў шпіталя стаіць на чарзе, у якой паслядоўнасці давалі жыллё. І вывад зробім на аснове дзеючага заканадаўства».

Аляксандр Загрыцын з Салігорска расказаў, што ў доме правялі капітальны рамонт. У падвале, а яго кватэра на першым паверсе якраз над ім, паставілі помпы для падагрэву вады. Цяпер у памяшканні немагчыма жыць — шумна. Мясцовыя ўлады прапанавалі яму кватэру ў іншым доме, а затым перадумалі. Маўляў, будзем праводзіць пусканаладачныя работы, каб зменшыць шум. Воз, як кажуць, тут да сённяшняга дня.

Ігар Яўсееў возьме пытанне на асабісты кантроль.

— Трэба паглядзець, ці ўсё зроблена ў гэтым тэхнічным памяшканні, дзе ўстаноўлены помпы. Выедзем на месца. Разбяромся, чаму органы дзяржаўнай улады не выдзелілі жыллё, калі абяцалі, — адзначыў Ігар Яўсееў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Абяцалі кватэру... і перадумалі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.