Вы тут

Як ядзерныя тэхналогii дапамагаюць змагацца з каранавiрусам


Пра карысць ядзернай медыцыны — дыягностыкi i лячэння з дапамогай радыефармацэўтычных прэпаратаў — вядома даўно. Найчасцей яна прымяняецца ў анкалогii, кардыялогii i неўралогii. З дапамогай дыягностыкi шляхам пазiтронна-эмiсiйнай тамаграфii выяўляюць, напрыклад, ачагi захворванняў накшталт хвароб Альцгеймера i Паркiнсона, знаходзяць ракавыя новаўтварэннi, даследуюць iх актыўнасць i метабалiчныя змены. Радыеактыўным ёдам паспяхова лечаць рак шчытападобнай залозы. Ядзерныя тэхналогii выкарыстоўваюцца таксама ў вытворчасцi медыцынскага рэнтгенабсталявання, для стэрылiзацыi медсiстэм, а яшчэ яны аказалiся незаменным памочнiкам у барацьбе з каранавiрусам. Як гэта адбываецца, наколькi небяспечная радыяцыя для арганiзма i чаго чакаць ад мiрнага атама ў будучынi, карэспандэнту «Звязды» расказалi спецыялiсты.


Уладзiмiр ЛIНЁЎ, генеральны дырэктар Adani, i Алёна ЛIНЁВА, выканаўчы дырэктар кампанii, каля апарата КТ VENTUM.

Стэрылiзацыя электронамi

У Беларусi працуюць два аддзяленнi ядзернай медыцыны i 20 радыеiзатопных лабараторый. Штогод праводзiцца каля 70 тысяч дыягнастычных радыенуклiдных даследаванняў, звыш дзвюх тысяч пацыентаў атрымлiвае прамянёвую тэрапiю радыеактыўнымi прэпаратамi адкрытага тыпу.

А ва ўмовах пандэмii ядзерная медыцына прапанавала такую запатрабаваную тэхналогiю, як стэрылiзацыя медыцынскiх вырабаў — знiшчэнне хваробатворных мiкраарганiзмаў, спор, вiрусаў — з дапамогай паскораных электронаў.

— Спецыялiсты сведчаць, што дэзынфекцыя медвырабаў i абсталявання з дапамогай паскораных электронаў робiць працэс больш экалагiчным i хуткiм у параўнаннi з iншымi спосабамi стэрылiзацыi. У чым асаблiвасць?

— Наш метад вылучаецца тым, што патокi паскораных электронаў, якiя генерыруюцца, пранiкаюць скрозь упакоўку прадукцыi i не пашкоджваюць яе. Гэта выключае далейшае забруджванне i робiць стэрылiзаваную такiм чынам прадукцыю прыдатнай для неадкладнага выкарыстання. Таму не трэба наступная дэгазацыя цi iншыя дзеяннi, як у выпадку звычайнай стэрылiзацыi, — растлумачыла Юлiя КУРАШВIЛI, анколаг, дарадца гендырэктара кампанii «Русатам Хэлскеа» (Rusatom Healthcare). — Акрамя таго, падчас такой стэрылiзацыi адсутнiчае пабочнае хiмiчнае i iншае забруджванне.

Усё тэхналагiчнае абсталяванне для радыяцыйнай стэрылiзацыi робiцца прадпрыемствамi дзяржкарпарацыi «Расатам», а дэзынфекцыя медыцынскага абсталявання i экiпiроўкi з дапамогай паскораных электронаў рэалiзавана на яго даччыным прадпрыемстве «Стэрыён». Яно сёння стэрылiзуе не толькi медыцынскiя маскi, але i лабараторныя сiстэмы для забору бiяматэрыялу i яго наступнай транспарцiроўкi ў лабараторыi, якiя спецыялiзуюцца на даследаваннi COVID-19.

Тамограф для скрынiнгу i стандарты для вiрусаў

Дапамогу медыкам у час пандэмii аказваюць усе нераўнадушныя. У iх лiку i навукова-вытворчае прадпрыемства Adani, якое выпускае медыцынскую тэхнiку i сiстэмы бяспекi i распрацоўвае тэхналогii ў галiне лiчбавай вiзуалiзацыi медыцынскага рэнтгенаўскага адлюстравання i сiстэм рэнтгенаўскага агляду i неразбуральнага кантролю. Супрацоўнiкi кампанii вырабiлi больш за 1500 шчыткоў для абароны медыкаў. Тым не менш дырэктар кампанii Уладзiмiр ЛIНЁЎ лiчыць гэта кропляй у моры i простым чалавечым водгукам сваiх работнiкаў на патрэбы ўрачоў i тую сiтуацыю, якая склалася ў краiне.

— Каб пераадолець каранавiрусную iнфекцыю, неабходны прынцыпова новыя тэхналогii. Цi зроблены ўжо такi выратавальны рывок?

— Адзiн з асноўных кiрункаў, якiя сёння важныя для медыцыны, — гэта дыягностыка ўскладненняў, якiя выклiкае каранавiрус. Напрыклад, на нашых лiчбавых флюарографах «Пульмаскан», якiх сёння ў палiклiнiках краiны працуе каля 350, вырашаецца задача скрынiнгу (абследаванняў асоб без сiмптомаў) органаў грудной клеткi для ранняй дыягностыкi туберкулёзу. Штогод абследуецца каля 2,5 мiльёна беларусаў, i адначасова пры гэтым выяўляецца каля 15-20 iншых захворванняў, у тым лiку пнеўманii. I гэта ўнiкальная магчымасць цяпер ва ўмовах каранавiруса хутка ўбачыць, цi ёсць запаленне лёгкiх. А паколькi гэтая сiстэма нiзкадозавая ў плане радыяцыйнага ўздзеяння, дык рабiць даследаваннi можна шмат разоў на год, — расказаў Уладзiмiр Лiнёў. — Сёння мы спрабуем палепшыць гэты метад, каб адразу знаходзiць спецыфiчнае запаленне лёгкiх, выклiканае COVID-19, з дапамогай камп'ютарнай тамаграфii. Такое абсталяванне цяпер выключна актуальнае для барацьбы з масавымi захворваннямi. — Новыя выклiкi — гэта, безумоўна, i новыя рашэннi: i ў стэрылiзацыi, i ў прымяненнi радыяцыйных тэхналогiй. Думаю, з'явiцца цэлы пул новых арыгiнальных даследаванняў у дачыненнi менавiта да вiрусаў i iх паводзiн. Да гэтага года стандарты да медвырабаў датычылiся выключна хваробатворных мiкраарганiзмаў i спор. А вось адносна вiрулентных вiрусаў i рэжымаў апраменьвання медвырабаў патрэбны паглыбленыя статыстычныя даследаваннi. Тым больш што медыцынская прадукцыя пастаянна ўдасканальваецца i мяняецца, як, дарэчы, i вiрусы. Таму спецыялiстам стэрылiзацыi неабходна заўжды быць на крок наперадзе, — упэўнена Юлiя Курашвiлi.

Калi карысць перавышае рызыку

Калi да вас прыйшоў пацыент i вы думаеце, цi трэба праводзiць даследаваннi, напiшыце два радкi: «Што я буду рабiць, калi даследаванне дасць станоўчы вынiк?» i «Што я буду рабiць, калi даследаванне дасць адмоўны вынiк?» Калi дзеяннi ў абодвух выпадках аднолькавыя, значыць, неабходнасцi ў дыягностыцы няма. Гэты вядомы ў асяродку ўрачоў анекдот мае непасрэднае дачыненне да жыцця, асаблiва калi размова iдзе пра дыягностыку з выкарыстаннем радыяцыi. Нават у заканадаўчых актах прапiсаны тры прынцыпы радыяцыйнай бяспекi, якiя няўхiльна выконваюцца: аптымiзацыя, нармiраванне i абгрунтаванне. Калi жорсткай неабходнасцi ў дыягностыцы няма, яе не робяць.

— Наколькi бяспечнае выкарыстанне радыяцыi ў дыягностыцы i лячэннi чалавека i як захаваць баланс памiж шкодай i карысцю яе ўплыву на арганiзм?

— Калi ў чалавека падазрэнне на анкалогiю, то праводзiць дыягностыку, каб выратаваць яму жыццё, неабходна. Няма сэнсу ўлiчваць рызыку, што калiсьцi ў будучым гэтае апраменьванне неяк, магчыма, адаб'ецца на яго арганiзме, бо дозавыя нагрузкi настолькi малыя, што эфект шкоднага ўплыву малаiмаверны, — запэўнiў Арам АВЕЦIСАЎ, дацэнт кафедры радыяцыйнай медыцыны i экалогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта. — Доза радыяцыi, якую за год атрымлiвае чалавек ад прыроднага радыяцыйнага фону, — у сярэднiм 2,4 мiлiзiверта (мЗв). Для дыягностыкi выкарыстоўваюцца класiчныя дазiроўкi, якiя адносяцца да паняцця «малыя дозы радыяцыi». Яны ў 100 i болей разоў меншыя, чым ЛД50 — доза, якая выклiкае захворванне i ў палове выпадкаў магчымую смерць. Самыя нiзкiя дозы выкарыстоўваюцца ў сучаснай лiчбавай флюараграфii — яны складаюць 8-10 мiкразiвертаў (мкЗв). Гэтая лiчба меншая за прыроднае ўздзеянне амаль на парадак, так што на такi радыяцыйны ўплыў увогуле не варта звяртаць увагу. Астатнiя дозавыя нагрузкi таксама супастаўныя з прыроднымi i нават калi перавышаюць яго, то вельмi не нашмат. Падчас камп'ютарнай тамаграфii (КТ), напрыклад, тыповыя лiчбы знаходзяцца ў межах дзясятка мiлiзiвертаў (мЗв), або 0,01 грэя (Гр). У сучаснай пазiтронна-эмiсiйнай тамаграфii ў спалучэннi з КТ доза радыяцыi можа дасягаць 20-25 мiлiгрэй (мГр), аднак i гэтая велiчыня далёкая ад той, якая можа нашкодзiць здароўю чалавека.

Жыццё з вiрусам: што спатрэбiцца пасля пандэмii

— Чаго чакаць ад ядзернай медыцыны ў найблiжэйшы час, каб справiцца з пандэмiяй i прадухiлiць новыя хвалi?

— Калi пандэмiя скончыцца, мяркую, узрасце неабходнасць у даследаваннях стану розных органаў i сiстэм у пацыентаў, якiя перанеслi COVID-19. Цяжкiя i сярэдняцяжкiя формы захворвання маюць наступствам палiорганную недастатковасць. I менавiта вiзуалiзацыя на падставе ядзерных медыцынскiх тэхналогiй i новых радыефармацэўтычных прэпаратаў дасць такiя магчымасцi, — выказала меркаванне Юлiя Курашвiлi.

— Разам са спецыялiстамi нямецкiх i шведскiх кампанiй мы распрацоўваем больш простую прыладу, якая дазволiць дыягнаставаць спецыфiчную пнеўманiю, выклiканую каранавiрусам. Спадзяюся, што ўжо ў вераснi мы зможам прадставiць для выпрабаванняў абсталяванне, якое дазволiць больш танна i проста вырашаць праблему COVID-19, i гэта наш унёсак у барацьбу, — адзначыў Уладзiмiр Лiнёў. — Сiстэмы аховы здароўя многiх краiн аказалiся не гатовыя да барацьбы з такiм масавым захворваннем. Апошнiя дзесяцiгоддзi ў медыцыне ўдасканальвалiся ядзерна-фiзiчныя метады дыягностыкi, скiраваныя на выяўленне захворванняў на вельмi раннiх стадыях, з вельмi складаным абсталяваннем. Напрыклад, гама-нож, задача якога — лячэнне пухлiны галаўнога мозга. Ствараць падобную апаратуру важна, аднак свет цяпер сутыкнуўся з праявай, пры якой патрэбны iншы падыход. Калi раней вучоным было цiкава працаваць над унiкальнымi iнфармацыйнымi i тэхналагiчнымi рэчамi, то цяпер на першы план выйшлi пошукi шляхоў барацьбы з захворваннем, якое раней лiчылася банальнай прастудай. Распрацоўшчыкам i вытворцам трэба сфакусiравацца на стварэннi прылад, прасцейшых па сутнасцi i даступных для многiх людзей. Запатрабаваным стане метад масавай скрынiнгавай дыягностыкi, а медыцына развернецца ў бок рэчаў, якiя на першы погляд здаюцца простымi.

Як вынiкае з меркаванняў экспертаў, дыягностыка будзе працягваць арыентавацца на рэнтген з выкарыстаннем прамянёвых метадаў: тамаграфii i лiчбавай рэнтгенаграфii, так што ядзерная медыцына працягне ратаваць жыццi.

Iрына СIДАРОК

Фота Юлiі МАЦКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Радыяцыя на службе ў медыкаў

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.