Вы тут

29 арганізацый цяпер маюць права дастаўляць на дом лекі


Міністэрства аховы здароўя апублікавала адрасы сайтаў у інтэрнэце для замовы лекавых сродкаў, паведамляе БЕЛТА.


Дастаўляць лекі маюць права 29 арганізацый. Гэта «СпецАфармацыя» (www.alfaapteka.by), «Бераліна» (www.berolina.by, www.berolina.su), «Кампанія „Інтэрфарм“» (www.alfaapteka.by), «Медфарм» (www.mogilev.apteka-adel.by), «Фарммаркет» (www.vitebsk.apteka-adel.by), «Аленфарм-плюс» (www.alfaapteka.by). У пераліку таксама «Амадэй» (www.gomel.apteka-adel. by), «Аптэка № 53» (www.аптекарь.бел), «Аптэка-63» (www.аптекарь.бел), «Меджэл» (www.alfaapteka.by), «СалюсЛайн» (www.alfaapteka.by), «Аптэкар» (www.аптекарь.бел), «Беллерафон» (www.alfaapteka.by), «Віватон плюс» (www.grodno-brest.apteka-adel.by), «ГаленаФарм» (www.alfaapteka.by), «Доктар Таір» (www.kakvapteke.by).

Акрамя таго, гаворка ідзе аб такіх арганізацыях, як «Здаровае рашэнне» (www.fito.by), «Інтэрафіцына плюс» (www.remedika.by), «Іскамед» (www.iskamed.by), «Компавід» (www.shop.l-a.by, www.l-a.by), «ЛКЛ» (www.remedika.by), «Не Ска» (www.shop.l-a.by, www.l-a.by), «Партнёр Медытек» (www.shop.l-a.by, www.l-a.by), «Растора» (www.аптекарь.бел), «Табіна» (www.alfaapteka.by), «Фарммаркет-плюс» (www.minsk.apteka-adel.by), «Фітабел» (www.shop.la.by, www.la.by), «Навамедыка» (www.novmed.by), «Медвакс» (www.aptekatut.by).

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя звярнулі ўвагу на неабходнасць правяраць адрасы сайтаў арганізацый, якія прапануюць набыць лекавыя сродкі.

Пастановай Саўміна ад 14 мая 2020 года № 285 вызначаны 29 арганізацый, якія могуць займацца дастаўкай лекавых сродкаў. Дакумент прыняты для выканання ўказа ад 24 красавіка 2020 года № 143 «Аб падтрымцы эканомікі».

Продаж у інтэрнэце лекаў, што рэалізуюцца без рэцэпта ўрача, дазволены часова, да 1 ліпеня 2020 года. Адпаведны пералік прэпаратаў зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 27 ад 10 красавiка 2019 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?