Вы тут

Панда ростам 26 метраў


Самую вялікую ў свеце штучную панду майструюць на прадпрыемстве ў вёсцы Сіньцяа раёна Фэнсянам у Шанхаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Здаецца, што насамрэч вялізны бамбукавы мядзведзь ляжыць дагары і фатаграфуе сябе задняй лапай. Гэта адзін са значных культурных праектаў вядомага кітайскага горада. Даўжыня штучнай панды складае 26 метраў. Фігура створана галандскім мастаком-дызайнерам Фларэнтына Хофманом (Rubber Duck).

Па словах прадстаўніка прадпрыемстве Сюй Лунгэна, гэтая штучная панда вырабляецца для горада Дуцзян’янь правінцыі Сычуань. Гэтыя мясціны па праву лічацца «малой радзімай» для вялікіх панд. Па папярэдніх падліках, улетку адметная скульптура з’явіцца на пляцоўцы горада Дуцзян’янь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?