Вы тут

Трыльён кубоў газу


У правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая знайшлі гіганцкае радовішча прыроднага газу. Пра гэта абвясціла Кітайская нацыянальная нафтагазавая карпарацыя (CNPC), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Выяўленае газавае радовішча размешчана ў цэнтральнай частцы Сычуаньскай западзіны, і яго патэнцыйныя запасы, як мяркуецца, перавысяць 1 трлн кубаметраў, паведамілі ў паўднёва-заходняй нафтагазавай кампаніі CNPC.

Гэты важны прарыў у геалагічнай разведцы быў дасягнуты на тэрыторыі пасёлка Цяньбаа павета Даін гэтай правінцыі. Як стала вядома, дзнны аб’ём здабычы газу са свідравіны «Пэнтань-1» глыбінёй 6376 метраў у гэтай мясцовасці склаў 1 млн 219,8 тыс. кубаметраў.

Аб’ём запасаў газавых месцазнаходжанняў, дзе ажыццяўляе здабычу паўднёва-заходняя нафтагазавая кампанія CNPC, складае 30 трлн кубаметраў. Зараз прадпрыемства займаецца пастаўкамі газу для больш чым 1000 буйных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў, 20 млн сем’яў і каля 10 тысяч арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі на паўднёвым захадзе краіны.

Прэв’ю: oilcapital.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.