Вы тут

Мiнпрыроды заклiкае не забываць пра навакольнае асяроддзе падчас пандэмii


Нягледзячы на тое, што многiя грамадскiя мерапрыемствы адмяняюцца, кожны з нас можа дапамагчы прыродзе самастойна. Напрыклад, сумясцiць прабежкi са зборам смецця.


Па ўсёй краiне працягваецца экалагiчная кампанiя «Добраўпарадкуем малую радзiму!», далучыцца да якой могуць усе ахвотныя. Кампанiя iдзе з 2018 года i ўключае ў сябе розныя мерапрыемствы: пасадку дрэў, уборку смецця, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, дзiцячых пляцовак, экалагiчных сцежак i г. д.

— У сакавiку — красавiку можна было ўзяць удзел у азеляненнi тэрыторый, — расказала намеснiк начальнiка ўпраўлення аналiтычнай работы, навукi i iнфармацыi Мiнпрыроды Алена МЕЛЯШКОВА. — Калi вы таксама хацелi б пасадзiць дрэва, то восенню, калi адновяцца гэтыя работы, неабходна будзе патэлефанаваць у тэрытарыяльны орган Мiнпрыроды — абласны камiтэт цi раённую iнспекцыю — i прапанаваць месца, якое вы хочаце азелянiць. Калi яно прыдатнае па розных параметрах, будзе арганiзавана пасадка. Пры гэтым мы прапануем ахвотным самiм браць удзел у такiх мерапрыемствах. Увогуле дапамога грамадзян, юрыдычных асоб у рабоце па навядзеннi парадку мае для нас вельмi вялiкае значэнне. Мiнпрыроды вiтае i гатова аказаць садзейнiчанне кожнай з экалагiчных акцый i iнiцыятыў грамадскасцi.

Так, можна ўзяць удзел у забегах плогераў. Год таму ў нашай краiне стартаваў праект Рlоgging Bеlаrus, якi прапануе ўсiм ахвотным сумясцiць карысныя заняткi — умацаваць сваё здароўе i дапамагчы прыродзе. I хоць зараз усе мерапрыемствы праекта адменены, яго каманда прапануе «плогiць» самастойна i выкладваць свае фатаграфii ў сацыяльныя сеткi з хэштэгамi #plogging #ploggingbelarus, каб дзялiцца матывацыяй з iншымi!

— Калi будзе магчыма, плануем зрабiць тур па невялiкiх гарадах i правесцi забегi там. Верагодна, пачнём з пяцi гарадоў, а калi ўсё пойдзе паспяхова, пашырым геаграфiю. Вядома, хочацца дабiцца таго, каб людзi займалiся плогiнгам i без нашых забегаў, асаблiва цяпер, таму ўсiх заклiкаем да гэтай карыснай справы! — адзначыў арганiзатар праекта Аляксандр БЕЎЗ.

Сёння плогiнг — гэта папулярны экалагiчны рух, але яшчэ тры гады таму пра яго нiхто не ведаў. Усё пачалося ў Швецыi з неабыякавых людзей, якiя на прабежцы збiралi смецце i затым выкладвалi яго фатаграфii ў сацыяльныя сеткi, каб прыцягнуць увагу да праблемы. Экаактывiст Эрык Альстром вырашыў зрабiць гэтыя забегi арганiзаванымi i запусцiў праект Рlоggа. Пасля чаго да руху далучылася больш за 40 краiн.

Першы плогiнг-забег у Мiнску прайшоў у мiнулым годзе 1 мая. Усяго летась адбылiся чатыры забегi, падчас якiх энтузiясты сабралi амаль 1400 кiлаграмаў смецця. Тое, што было магчыма, здалi на перапрацоўку.

Кацярына ЦIТОВА

Загаловак у газеце: Заняткi спортам на карысць прыродзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.