Вы тут

Стартуе апошняя «репетыцыя» ЦТ


З 19 мая ўсiм ахвотным дадзена магчымасць прыняць удзел у трэцiм этапе рэпетыцыйнага тэсцiравання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме на сайце Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў.


Папярэдняй рэгiстрацыi для ўдзелу ў «рэпетыцыi» экзамену не патрабуецца. Скарыстацца гэтай паслугай i прайсцi тэсцiраванне можна ў любы зручны час. Паслуга па праходжаннi трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэсцiравання ў анлайн-рэжыме будзе аказана ў досыць працяглым часавым iнтэрвале, якi дазваляе задаволiць у ёй патрэбы ўсiх абiтурыентаў.

Для ўдзелу неабходна, як i раней, зарэгiстравацца ў сваiм асабiстым кабiнеце на сайце www.rikc.by. Пры рэгiстрацыi можна будзе скарыстацца адной цi некалькiмi свабоднымi аплатамi, якiя былi вернутыя пры адмене раней запланаваных сеансаў рэпетыцыйнага тэсцiравання, цi ажыццявiць аплату праз сiстэму «Разлiк» (АРIП). Кошт рэпетыцыйнага тэсцiравання складае сем рублёў за адзiн прадмет.

Калi абiтурыент рэгiструецца для праходжання рэпетыцыйнага тэсцiравання ўпершыню, ён павiнен стварыць свой асабiсты кабiнет удзельнiка рэпетыцыйнага тэсцiравання на сайце РIКВ, выкарыстоўваючы ўкладку «РТ, on-line рэгiстрацыя».

Трэба нагадаць, што ў маi ў краiне праходзiць рэгiстрацыя абiтурыентаў для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, якая завершыцца 1 чэрвеня. Як ужо паведамлялася раней, у сувязi з напружанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй тэрмiны здачы ЦТ будуць зрушаныя арыенцiровачна на два тыднi. У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў растлумачылi, што абiтурыентам, якiя ў ходзе рэгiстрацыi на ЦТ ужо атрымалi або атрымаюць пропускi да зацвярджэння новага графiка правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, абменьваць iх не спатрэбiцца. Дадатковая iнфармацыя будзе размешчана на сайце www.rikc.by пасля таго, як новы графiк будзе зацверджаны.

Надзея НIКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

У Авенаў – новы этап кар’еры, у Цяльцоў – час аптымізму і натхнення.

Грамадства

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Самыя галоўныя падзеі — у нашым анлайне.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.