Вы тут

Вясковы «сябар»


За свае ўмелыя i працавiтыя рукi, неўтаймоўнае жаданне вынаходнiцтва жыхара аграгарадка Смальяны Аршанскага раёна Мiхаiла Шчарбiнскага называюць «кулiбiным». Мiхаiл Iванавiч — былы калгасны вадзiцель i камбайнер, а цяпер пенсiянер, вельмi любiць майстраваць карысныя для жыцця прадметы i абсталяванне. У свой час з тэхнiчных адходаў Мiхаiл Iванавiч змайстраваў невялiкi трактар i поўны для яго «арсенал» — плугi, бароны, культыватар, касiльнае ўстройства, акучвальнiкi, бульбасеялку i бульбакапалку, лапату для ачысткi снегу.


— Я прымусiў свой трактар выконваць усе цяжкiя работы, — кажа смальянскi вынаходнiк. — Для мяне гэта бюджэтны агрэгат — i па запчастках, i ў плане надзейнасцi, i па расходзе палiва.

Маё знаёмства са Шчарбiнскiм адбылося каля агарода, на якiм ужо была пасаджана бульба, i гаспадар завяршаў першае акучванне. Вясковы «кулiбiн» падзялiўся, што з маленства яго цягнула да матацыклаў i машын, i гэты трактар — ужо другi па лiку, зроблены ўласнымi рукамi. Дзякуючы трактару, якi Мiхаiл Iванавiч назваў вельмi проста — «Сябар», сёлетняя пасяўная i для самога ўладальнiка эксклюзiва, i для суседзяў-аднавяскоўцаў ужо завяршылася.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.