Вы тут

Праект закона «Аб змяненнi законаў па пытаннях валютнага рэгулявання i валютнага кантролю» падрыхтаваны да другога чытання


Праект закона «Аб змяненнi законаў па пытаннях валютнага рэгулявання i валютнага кантролю» падрыхтаваны да другога чытання.


Прыняцце закона — чарговы крок па стварэннi новай мадэлi валютнага рэжыму з пераходам ад дырэктыўных метадаў рэгулявання да эканамiчных, якiя забяспечваюць празрыстасць правядзення валютных аперацый, дазваляюць своечасова выяўляць знешнiя i ўнутраныя эканамiчныя рызыкi.

Сярод асноўных навацый дакумента: скарачаюцца дазволеныя выпадкi выкарыстання на тэрыторыi Беларусi замежнай валюты, вызначаецца iх выключны пералiк, за суб'ектамi гаспадарання замацавана права набываць замежную валюту праз банкi або на бiржы без дэкларавання мэт яе далейшага выкарыстання, юрыдычныя асобы-рэзiдэнты змогуць самi вызначаць тэрмiны залiчэння валютнай выручкi на свае рахункi, адкрытыя як у беларускiх, так i замежных банках. Таксама выключаецца працэдура выдачы Нацыянальным банкам дазволаў на правядзенне валютных аперацый у выпадках, калi валютным заканадаўствам iх правядзенне не дапускаецца, у законапраекце замацавана права Нацбанка на сумеснае з Саветам Мiнiстраў увядзенне не больш чым на адзiн год валютных абмежаванняў пры ўзнiкненнi крызiсных сiтуацый.

«Змякчэнне валютнага рэжыму павiнна закласцi добрую аснову для павышэння эфектыўнасцi i далейшага развiцця фiнансавага рынку Беларусi. Пры гэтым фарсiраванне прыняцця мер па лiбералiзацыi валютных адносiн, па нашай ацэнцы, будзе садзейнiчаць пераадоленню негатыўных тэндэнцый у эканомiцы i пашыраць свабоду эканамiчнай дзейнасцi. Чакаецца, што прыняцце закона дасць магчымасць павысiць узровень даверу да дзяржавы з боку бiзнесу i грамадзян, радыкальна будзе спрыяць паляпшэнню дзелавога, iнвестыцыйнага клiмату, — перадае БелТА словы намеснiка старшынi Пастаяннай камiсii па бюджэце i фiнансах нiжняй палаты парламента Пятра Вабiшчэвiча. — Канцэнтрацыя дзяржаўных органаў на манiторынгу патокаў грашовых сродкаў, а не правядзенне праверак павiнна стварыць умовы для сiстэмнай трансфармацыi беларускай эканомiкi, калi ўкладваць у яе будзе больш выгадна, чым у сумежных дзяржавах i канкурэнтах на рэгiянальным i сусветным рынках».

Нагадаем, што законапраект унесены ў парламент Саветам Мiнiстраў i прыняты ў першым чытаннi 19 лiстапада 2019 года.

Загаловак у газеце: Укладаць у айчынную эканомiку

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.