Вы тут

Прамую лiнiю з жыхарамi Прынёмання правёў Iван Лаўрыновіч


Прамую лiнiю з жыхарамi Прынёмання правёў памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Гродзенскай вобласцi Iван ЛАЎРЫНОВIЧ.


За тры гадзiны яму патэлефанавалi 27 чалавек, якiя закраналi як агульныя, так i прыватныя пытаннi, часцей за iншых гучалi тэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркi, рамонту жылля i дарог.

— У прыватнасцi, паступалi пытаннi, якiя датычацца бягучага i капiтальнага рамонту жылля, добраўпарадкавання тэрыторый. Важна, што людзi не застаюцца абыякавыя, актыўна ўдзельнiчаюць у гэтым працэсе. Многiя звароты маюць канкрэтны характар: дзесьцi бардзюр няправiльна ўстанавiлi, дзесьцi асфальтавая дарожка не ў лепшым стане, — паведамiў журналiстам па вынiках прамой лiнii Iван Лаўрыновiч. Ён падкрэслiў, што многiя звароты становяцца падставай для аналiзу становiшча з выездам на месца. Сiтуацыi, калi праблемы паўсталi з-за няякасных работ, недапушчальныя.

Па шэрагу зваротаў дадзены канкрэтныя даручэннi. Напрыклад, на прамую лiнiю патэлефанавала гродзенка, якая выхоўвае дзiця-iнвалiда. Шматкватэрны дом, у якiм яны жывуць, пабудаваны каля 15 гадоў таму. Па словах жанчыны, пандус не адпавядае сучасным нормам, з каляскай зайсцi цi выйсцi з пад’езда цяжка. Сiтуацыя ўзятая на кантроль, адпаведным службам неабходна ў самыя кароткiя тэрмiны прапанаваць варыянты вырашэння праблемы.

Таксама нагодай для сур’ёзнага разбору стане пытанне з дарогай у раёне iндывiдуальнай забудовы Ласосна-4, што ў абласным цэнтры. Пра яе стан адразу паведамiлi некалькi чалавек. Дарогу нядаўна добраўпарадкавалi, з’явiлiся тратуары, асвятленне, але, па словах тых, хто звяртаўся да памочнiка Прэзiдэнта, якасць пакрыцця праезнай часткi нездавальняючая. Устараняць праблемы за ўласны кошт, хутчэй за ўсё, будзе арганiзацыя, якая выконвала гэтыя работы.

Iван Лаўрыновiч адзначыў, што некаторыя пытаннi носяць сезонны характар. Напрыклад, вясной людзi паехалi на дачы i агароды, i тут жа сталi часцей з’яўляцца звароты, якiя датычацца зямельных адносiн, прыватызацыi.

Паводле БелТА

Тым часам

21 мая з 10:00 у Крупскiм райвыканкаме асабiсты прыём грамадзян будзе праводзiць намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Андрэй Мiхайлавiч КУНЦЭВIЧ. Папярэднi запiс па тэлефоне 8 (01796) 2-77-47.

Прэв’ю: hairacademy.com.ua

Загаловак у газеце: Дарогi, дачы i рамонт жылля

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь. 

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца.