Марскі рыс


Як заўважыў акадэмік Акадэміі інжынерных навук Кітая Юань Лунпін, неабходна пастаянна выяўляць ген солеўстойлівасці паліўнога рысу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэты ген, па меркаванні акадэміка, варта паступова ўкараняць у высокаўраджайны гібрыдны рыс, у прыватнасці ў гібрыдны рыс трэцяга пакалення. Такое меркаванне выказаў пачас нарады ў Нацыянальным цэнтры тэхнічных інавацый у галіне солеўстойлівага рысу ў горадзе Санья правінцыі Хайнань.

Шматлікія краіны, у тым ліку Індыя, Японія і Рэспубліка Карэя, займаюцца даследаваннем солеустойлівага рысу, аднак прагрэс невялікі. Чаму Кітай дамогся такога прарыву ўсяго за некалькі гадоў? Як заўважыў Юань Лупін, «мы сумясцілі ген солеустойлівасцў і гетэрозіс (павелічэнне жыццяздольнасці гібрыдаў — рэд.) паліўнога рысу».

Мэта легендарнага гранома — на працягу 10 гадоў вырасціць солеўстойлівыя да шчолачаў сарты рысу. Варта штогод пашыраць плошчу пасеву на 100 млн. му. Такім чынам, можна павялічваць аб’ём вытворчасці прадуктаў харчавання на 30 мільёнаў тон.

Прэв’ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».