Вы тут

Знаёмiмся з некаторымi ўдзельнікамі праекту «Першыя» i iх iнiцыятывамi


Напэўна вы ўжо ведаеце пра сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя», якi рэалiзуецца кампанiяй А1 пры падтрымцы арганiзатараў канферэнцыi TEDxMinsk i скiраваны на школьнiкаў старэйшых класаў. Дзесяць яго фiналiстаў атрымалi персанальных ментараў TEDx, з дапамогай якiх прэзентуюць свае iдэi падчас маштабнай маладзёжнай канферэнцыi TEDxYouthMinsk, якая адбудзецца ў вераснi. Давайце пазнаёмiмся з некаторымi героямi i iх iнiцыятывамi.


У дзесяцiкласнiка брэсцкай гiмназii № 1 Дзянiса РАБЧУКА шмат рознабаковых хобi. Хлопец — пераможца мiжнародных алiмпiяд па геаграфii: заваяваў серабро на Baltic iGeo i бронзу на International Earth Science Olympiad, да таго ж, ён сур'ёзны сапернiк у iнтэлектуальных гульнях — яго каманда «Галандскi нацюрморт» у «Што? Дзе? Калi?» лiчыцца адной з самых моцных у краiне. А яшчэ герой вельмi захапляецца беларускай паэзiяй. Таму iнiцыятыва ў рамках праекта «Першыя» адпаведная. Школьнiк стварае паэтычныя муралы на вулiцах свайго горада.

— Iдэя з'явiлася ўлетку, калi ўпершыню пабываў у Львове i ўбачыў там муралы з вершамi ўкраiнскiх паэтаў на сценах. Падумаў, чаму б не зрабiць нешта падобнае ў Брэсце? Пасля прыезду даведаўся, што арганiзацыя «Агенцтва рэгiянальнага развiцця Дзедзiч» праводзiць конкурс мiнi-грантаў, i мы з камандай аднадумцаў вырашылi ў iм паўдзельнiчаць. У вынiку атрымалi фiнансаванне i прыступiлi да рэалiзацыi праекта #vershybrest. У цэнтры Брэста ўжо з'явiлiся тры муралы: з творам Максiма Багдановiча «Санет», Нiны Мацяш «Без цябе» i Генадзя Бураўкiна «Атруцi мяне вясновым хмелем».

Герой адзначае, што галоўная задача iнiцыятывы — каб беларускай мовы было больш, каб многiя ўбачылi, што наша паэзiя — гэта не проста лiтары з падручнiкаў...

— У планах зрабiць яшчэ 17 муралаў па Брэсце. Хочацца, каб яны з'яўлялiся i ў iншых гарадах. Асаблiва ў тых мясцiнах, якiя былi значнымi для беларускiх творцаў. Пакуль па зразумелых прычынах мы прыпынiлi работу, аднак як толькi эпiдэмiялагiчная сiтуацыя нармалiзуецца, адразу прыступiм да яе. Сродкi на працяг iнiцыятывы збiраем праз краўдфандынг — гэтыя грошы пойдуць на фарбы, трафарэты i аплату працы мастакам i дызайнерам. Да таго ж, зараз стварылi старонку ў «Iнстаграме», каб кожны ахвотны змог прапанаваць нам любы верш, якi падабаецца, а мы ў сваю чаргу разгледзiм i вырашым, цi падыходзiць ён для выявы на сцяне.

Праект падтрымалi i гарадскiя ўлады. З камандай Дзянiса ўжо ўзгаднiлi месцы, дзе ў найблiжэйшай будучынi з'явяцца муралы з вершамi Уладзiмiра Дубоўкi «О Беларусь, мая шыпшына», Яўгенii Янiшчыц «Ты паклiч мяне, пазавi» i Алеся Разанава «Iх далячынi развялi».

Пятнаццацiгадовая Соф'я ФЕДЧАНКА з Мiнска прапануе ўвесцi ў школах... парты. Але не звычайныя, а тыя, за якiмi трэба стаяць — канторкi.

— Я вучуся ў гiмназii № 4, i мне вельмi падабаецца хадзiць туды на заняткi. Аднак год таму, калi я толькi перайшла ў восьмы клас, даведалася аб захворваннi пазваночнiка. З-за яго мне нельга доўга сядзець, а школа — гэта, зразумела, перш за ўсё парты i крэслы. Прыйшлося перайсцi на iндывiдуальны план навучання. Гэта няпроста, бо за кароткi прамежак часу я павiнна асвойваць iнфармацыю самастойна, таму трэба правiльна размяркоўваць свой час, — кажа суразмоўнiца.

Вось тады ў дзяўчыны i ўзнiкла iдэя выкарыстання ў школах канторак. Як толькi Соф'я падзялiлася сваёй iнiцыятывай з сябрамi i знаёмымi, аказалася, многiя хацелi б паспрабаваць вучыцца за iмi.

— Нават падлеткi без праблем з апорна-рухальным апаратам кажуць аб тым, што iншым часам цяжка выседзець па шэсць, а то i больш урокаў штодня. Таму хацелася б, каб канторкi сталi прафiлактыкай i для здаровых дзяцей. Упэўнена, што калi за iмi будуць стаяць усе вучнi, гэта паспрыяе развiццю iнклюзiўнай культуры — iнакш кажучы, мяжа памiж хворымi i здаровымi будзе паступова знiкаць, — лiчыць дзяўчына.

Дарэчы, канторкамi карыстаюцца работнiкi такiх вядомых карпарацый, як Google, Facebook i iншых. У нашай краiне яны таксама прымяняюцца, аднак нячаста.

— Для ўсведамлення карысцi такой мэблi патрэбны час, — разважае Соф'я. — Вельмi рада, што мяне падтрымлiвае мама, у якой у свой час была траўма пазваночнiка. На сёння мая галоўная задача — зрабiць так, каб праблема, на якую я звяртаю ўвагу, была заўважана i iншымi. Зараз распрацоўваю дызайн канторак, калi ўсё будзе гатова, прапаную яго вытворцам. Падрыхтую таксама брашуры для навучальных устаноў, дзе будзе змешчана iнфармацыя аб эрганамiчнай арганiзацыi школьнай прасторы, рэкамендацыi аб тым, як пазбегнуць захворванняў пазваночнiка.

Гэта не першая iнклюзiўная iнiцыятыва Соф'i. Летась разам з матуляй дзяўчына дапамагала збiраць грошы на праект па дапамозе невiдушчым дзецям «Казкi ўголас», а таксама наведала канферэнцыю All Inclusive, дзе пазнаёмiлася з людзьмi, якiя распаўсюджваюць iдэi iнклюзiўнасцi ў нашай краiне.

А ў паўсядзённасцi Соф'я пiша музыку, вывучае праграмы па мантажы вiдэа i вылучае шмат часу на маляванне. «Займаюся iм з пяцi гадоў, нават малюю iлюстрацыi для мамiных дзiцячых кнiг. Пасля дзявятага класа планую паступаць у каледж на дызайнерскую цi мастацкую спецыяльнасць», — падзялiлася дзяўчына.

У вольны час вучанiца дзявятага класа вiцебскай сярэдняй школы № 12 Анастасiя КУНДЗIР удзельнiчае ў школьных канферэнцыях, мерапрыемствах, наведвае тэатральны гурток, займаецца танцамi, выступае на канцэртах. Але асобнае месца ў сэрцы чатырнаццацiгадовай дзяўчыны займае беларуская культура.

— Узiмку ў родным горадзе праводзiўся адукацыйны крэатон конкурсу «Першыя», я таксама ў iм удзельнiчала. Адно з пытанняў да школьнiкаў гучала так: «Чаму моладзь не надта цiкавiцца музеямi?» Яно стала для мяне штуршком для таго, каб заняцца рэалiзацыяй уласнага праекта ў гэтым кiрунку, бо лiчу, што музеi ў нашай краiне вельмi цiкавыя! Проста аб некаторых падзеях накшталт выставак часам няма патрэбнай iнфармацыi. Я ж хачу гэта выправiць i пераканаць некаторых маладых людзей, што паход у музей — гэта зусiм не сумны занятак.

Сутнасць iдэi ў тым, каб стварыць адзiную базу музеяў Беларусi з дапамогай сайта i мабiльнай праграмы. Каб любы карыстальнiк змог выбраць менавiта той культурны маршрут па любым горадзе краiны, якi яму патрэбны, зыходзячы са сваiх iнтарэсаў.

— У iдэале сэрвiс павiнен працаваць такiм чынам: вы заходзiце на сайт цi ўстанаўлiваеце сабе на тэлефон праграму, далей выбiраеце рэгiён цi горад, дзе жывяце або дзе знаходзiцеся ў пэўны момант. Вам даецца тэст, каб вызначыць кола iнтарэсаў i прапанаваць спiс музеяў, якiя могуць зацiкавiць менавiта вас. Атрымлiваецца iндывiдуальная карта, — расказала суразмоўнiца.

Работа над праектам Насцю чакае доўгая i карпатлiвая, таму пра дэдлайн яшчэ гаварыць рана. «Зараз патрэбны спецыялiсты, у прыватнасцi, праграмiсты, гiды, музеяведы i iншыя. Трэба сабраць даныя па ўсiх беларускiх музеях i прааналiзаваць iх, устанавiць кантакты з турфiрмамi», — падсумавала дзяўчына.

А сямнаццацiгадовы мiнчанiн Самуiл АЛЕКСIН прапануе ўвесцi ў школьную праграму курс робататэхнiчнай адукаванасцi.

Тое, што хлопцу прыйшла ў галаву менавiта такая задума, нядзiўна. Суразмоўнiк з дзевяцi гадоў займаецца робататэхнiкай, стварае робатаў, мае пэўны вопыт i дасягненнi, з апошнiх — першае месца ў складзе беларускай каманды ў мiжнародным спаборнiцтве па робататэхнiцы First Global Challenge-2019, якое прайшло ў Дубаi. Краiн-удзельнiц тады было 180. Але вернемся да праекта.

— Хочацца, каб у найблiжэйшай будучынi настаўнiкi давалi як тэарэтычныя, так i практычныя веды па робататэхнiцы, разам з вучнямi спрабавалi збiраць цi распрацоўваць уласныя канструкцыi. Тэхналогii развiваюцца вельмi хутка, i трэба за iмi паспяваць. Аднак пакуль што курсы па робататэхнiцы даступныя далёка не ўсiм. Упэўнены, што як прадмет у школьнай праграме робататэхнiка таксама неабходная, каб сучасныя падлеткi маглi вучыцца таму, што сапраўды актуальна на цяперашнi момант, развiвалi крэатыўнае i практычнае мысленне, — растлумачыў сваю задуму Самуiл.

Акрамя робататэхнiкi, хлопец любiць вывучаць англiйскую, польскую i нямецкую мовы, яму падабаюцца гiсторыя i сацыялогiя. Самуiл заўсёды за актыўны адпачынак, таму пастаянна займаецца спортам. А яшчэ вялiкую ўвагу аддае роднай беларускай мове, разам з сябрамi размаўляе на ёй штодня.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Даведка

«Першыя» — гэта конкурс яскравых iдэй пакалення Z. Цягам навучальнага года школьнiкi распрацоўвалi свае праекты ў чатырох тэматычных кiрунках — «Экалогiя», «Тэхналогii», «Iнклюзiя» i «Культура», а таксама бралi ўдзел у крэатонах у Мiнску, Вiцебску, Магiлёве, Гомелi i Гродне. Спецыяльна для канкурсантаў быў запушчаны першы беларускамоўны падкаст для моладзi, у якiм прафесiяналы з розных сфер дзялiлiся парадамi па запуску i прэзентацыi праектаў.

Журы конкурсу «Першыя» прагледзела больш за сотню вiдэазаявак i выбрала дзесяць найлепшых iдэй. Iх аўтары i выйдуць 19 верасня ў знакамiты чырвоны круг TED з дзесяцiхвiлiннай прамовай. Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk адбудзецца ў Беларусi другi раз. Па традыцыi прамовы ўсiх спiкераў будуць гучаць па-беларуску, бо адна з мэт праекта — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы i яе вядомасцi ў сусветнай прасторы.

Загаловак у газеце: Iдэi, што становяцца «Першымi»

Выбар рэдакцыі

Спорт

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

Барысаўчане перагулялі клуб з Брэста.

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«...Мне ў той час было гадоў, можа, з дзесяць — многага не ведаў, не разумеў»...