Вы тут

Дзядзька Ваня: Року нiколi не здраджу


Любоў да рока, брутальны iмiдж i iмкненне да лепшага — вось асноўныя складнiкi яго жыцця. Iван Вабiшчэвiч, вядомы ўсiм пад псеўданiмам Дзядзька Ваня, расказаў нам, як сумяшчае працу выкладчыка i шоўмена, пра здымкi ў кiно i сямейныя падарожжы.


— Як вы адважылiся так кардынальна памяняць сваё жыццё, калi пасля навучання ў Беларускiм нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэце сталi музыкантам?

— З музыкай быў звязаны з самага дзяцiнства, але, шчыра кажучы, нiколi не думаў пра тое, што яна стане маёй прафесiяй. Усё пачалося з таго, што я вучыўся ў школе з музычным ухiлам, затым спяваў у хоры, а пазней мяне занесла ў дзiцячую студыю пры оперным тэатры. Ну i, вядома, на развiццё музычных i творчых здольнасцяў вельмi паўплываў удзел у КВЗ, якi пачаўся ў старэйшых класах. Пасля школы паступiў у Беларускi нацыянальны тэхнiчны ўнiверсiтэт — гэта, можна сказаць, ужо сямейная традыцыя. Але музыку не закiдваў, сам навучыўся iграць на гiтары. I аднойчы ва ўнiверсiтэце на пары па фiласофii я напiсаў сваю першую песню. Вiдаць, пара была вельмi цiкавая (смяецца). Пасля гэтага выпадку мае музычныя амбiцыi неяк пацiшэлi на пару гадоў, а потым усё вярнулася з падвоенай сiлай. Я зноў пачаў пiсаць песнi. Вядома ж, кожная новая была падмацавана рознымi перажываннямi, эмоцыямi i жыццёвымi сiтуацыямi. Адну з iх я запiсаў на студыi, i па збегу абставiн i новых знаёмстваў яе пусцiлi на радыё. Менавiта з гэтага моманту пачалася мая прафесiйная дзейнасць у музычнай сферы.

— Гэта значыць, вы пачыналi як сольны выканаўца?

— Не, менавiта ў той момант, калi да мяне вярнулася натхненне, я пазнаёмiўся са сваiм басiстам, маiм жа суаўтарам, а потым пацiху набраўся i астатнi састаў. I песню мы ўжо запiсвалi гуртом, пазней вырашылi зрабiць прэзентацыю клiпа, а потым пачалi выступаць ужывую. А часам своеасаблiвага прызнання нас публiкай я лiчу выступленне на «Новай хвалi». Вядома, на працягу ўсяго творчага шляху састаў гурта змяняўся. Але нас усiх заўсёды аб'ядноўвала любоў да агульнай справы.

— А адкуль з'явiўся такi псеўданiм — Дзядзька Ваня?

— Гэта здарылася на «Новай хвалi». Яе рэжысёр Аляксандр Давыдавiч Рэўзiн прапанаваў мне такую iдэю, бо тады яшчэ маё прозвiшча было невядомае. А з часам эвалюцыю назвы прайшла i мая група. Спачатку яна называлася «Van Helsing», затым «Дзядзька Ваня i гурт Van Helsing», потым «Дзядзька Ваня i пляменнiкi», а праз некаторы час хлопцы мне сказалi: «Так, давай без гэтых усiх прыставак, хай будзе проста гурт «Дзядзька Ваня» i ўсё, на гэтым мы i сышлiся.

— Склад гурта за дзесяць гадоў паспеў не раз памяняцца. А ваша музыка?

— Я слухаю розную — i поп, i клубную, але выконваў заўсёды толькi рок. Ён жывы i сапраўдны. Мне падабаецца быць сумленным, а рок — сумленная музыка. Гэтаму стылю я нiколi не здраджу. Магчыма, у нейкiх сiтуацыях магу праспяваць у iншым жанры, але таксама не ў любым. Напрыклад, шансон — зусiм не маё. Цi тое, што можна назваць празмернай папсой, скажам, «Ласкавы май». Калi шчыра, мы пару разоў эксперыментавалi i выконвалi той жа шансон, але гэта было на першага красавiка ў якасцi гумарыстычнага нумару.

— Вы ўдзельнiчалi ў музычных тэлевiзiйных шоу «Голас» i «X-фактар»...

— Гэта для мяне было своеасаблiвым урокам i выпрабаваннем. Я рэдка бяру ўдзел у розных конкурсах, з усiх выбiраю найбольш рэйтынгавыя, але не дзеля таго, каб пацешыць уласнае самалюбства, а дзеля прафесiйнага росту. Бо, калi ты выходзiш з зоны камфорту, ты вучышся працаваць у цалкам новых умовах, i гэта цябе загартоўвае. На самай справе я не вельмi задаволены вынiкамi «X-фактару», бо пасля яго нiчога не змянiлася, але задаволены тым, што адбывалася на самiм конкурсе. Людзi, эмоцыi — гэта было выдатна! А вось вынiкам шоу «Голас» я рады. Ён аказаўся для мяне больш значным.

— Атрымлiваецца, для вас усё ж такi важнейшы ўдзел, а не перамога?

— У гэтым выпадку так. Перамагчы, вядома, хочацца само сабой, i гэта абсалютна нармальна. Але, калi раптам не атрымлiваецца, канец свету не надыдзе. Такую пазiцыю я прыняў яшчэ на «Новай хвалi». Аляксандр Давыдавiч Рэўзiн сказаў нам тады: «Хлопцы, сярод вас пераможа не той, хто зойме першае месца, а той, хто атрымае работу хоць бы на блiжэйшыя пяць гадоў». У маiм выпадку так i выйшла, я атрымаў не толькi працу, але i найважнейшую творчую ўзнагароду ў маiм жыццi — «Залатую зорку Алы» ад Пугачовай.

— Нягледзячы на тое што ваша музычная кар'ера пачала iмклiва развiвацца, вы не забылiся пра тэхнiчную адукацыю, сталi выкладчыкам...

— У гэтым няма нiчога дзiўнага, работа ва ўнiверсiтэце таксама важная для мяне. А музыка — усё ж хобi, якое, праўда, аплачваецца i да таго ж прыносiць задавальненне. Вядома, цяпер з-за яе я менш часу аддаю выкладчыцкай дзейнасцi i працую на чвэрць стаўкi. Але гэта мне зусiм не перашкаджае. Работа выкладчыкам — таксама своеасаблiвае акцёрскае майстэрства, бо прачытаць або пераказаць тое, што напiсана ў кнiжцы — гэта адно, а iншая справа — данесцi iнфармацыю. Такая ж задача ёсць i ў любога артыста: трэба данесцi сваю творчасць так, каб яе зразумелi i прынялi гледачы. Iмкнучыся быць цiкавым для студэнтаў, я прапампоўваю свой артыстычны ўзровень. Да кожнага занятку шукаю розныя адметнасцi, каб яны зразумелi, запомнiлi, ну а потым паспяхова адказалi на экзамене.

— Шмат каму вы сталi знаёмыя па ролi ў серыяле «Мухтар». Раскажыце, як патрапiлi ў яго.

— Гэта не першы мой вопыт, да яго прымаў удзел у тэатральных пастаноўках i мюзiкле, а таксама ў пары фiльмаў. Я даўно сябрую са Святланай Бруханавай, якая iграе адну з галоўных гераiнь — Кацю Калiцiну. I па збегу абставiн яна «закiнула» маё партфолiа рэжысёру, якi тады працаваў на гэтым праекце. Я, напэўна, яму спадабаўся i мяне спачатку ўвялi ў эпiзадычную ролю. А потым сказалi пра майго персанажа «О, а давайце працягнем гэтую гiсторыю». I ў вынiку на працягу двух сезонаў у нас са Светай было каханне. Наогул, я даўно марыў сыграць у кiно якую-небудзь вялiкую i сур'ёзную ролю. Няважна, у фiльме якога жанру, баявiк тое або драма.

— У вас ёсць любiмая песня з уласнага рэпертуару?

— Кожная кампазiцыя, калi нараджаецца, аўтаматычна становiцца такой. Калi мы ствараем новы трэк, то не робiм гэта з мэтай з'яўлення сусветнага хiта, а проста таму, што нам гэта ў кайф. На мой погляд, «Шчасце» — гэта лепшае, што мы напiсалi. Яна вельмi нефарматная, вельмi доўгая, але па-вар'яцку прыгожая, сапраўдная i ўтульная.

— Вы тата дзвюх дачок. Хацелi б, каб яны пайшлi па вашых слядах?

— Магчыма. Але зноў-такi, у мяне няма ўстаноўкi на тое, што яны абавязкова павiнны стаць артысткамi. Я хачу толькi, каб яны былi шчаслiвымi людзьмi i займалiся тым, што iм самiм падабаецца. А цi будуць гэта песнi, танцы, вышыванне або вышэйшая матэматыка, мне ўсё роўна. Калi мае дзецi будуць задаволены ў гэтым плане, я стану самым шчаслiвым бацькам.

— Цi застаецца час на хобi ў такiм шчыльным графiку жыцця?

— Я дастаткова рознабаковы чалавек, i ў мяне мноства захапленняў. Галоўным з iх з'яўляецца матацыкл. Часта ганяю на iм, некаторыя могуць падумаць, што гэта частка iмiджу, але гэта для душы. Акрамя таго, вельмi люблю падарожнiчаць — як падчас гастроляў, так i са сваёй сям'ёй. Аднойчы адкрыў для сябе такi вiд спорту, як сёрфiнг i палюбiў яго. Прычым, у маёй дачкi атрымалася асвоiць яго першай з нас.

— Якiмi асноўнымi якасцямi павiнен валодаць сапраўдны артыст?

— У кожнага свае адметныя рысы. Але як па мне, ёсць адна якасць, якая павiнна быць у кожнай вядомай асобы — быць добрым чалавекам. Ёсць папулярныя артысты, якiя ў жыццi агiдныя людзi, ёсць яшчэ больш вядомыя, якiя ў чалавечых стасунках больш душэўныя, чым на сцэне. Асабiста мне гэта iмпануе, падабаюцца тыя, хто паводзiць сябе сумленна ў адносiнах да гледача, не нацягваючы на сябе маскi. Шкада, што шмат хто ў наш час пра гэта забывае.

Ангелiна НОВIКАВА, студэнтка III курса Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.