Вы тут

Будаўнікі знайшлі пасланне Чырвонай Арміі да нямецкіх салдат і афіцэраў


Цiкавы ваенны трафей знайшлi будаўнiкi падчас добраўпарадкавання тэрыторыi каля мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай вёскi Ала ў Светлагорскiм раёне. Мiна, начыненая пасланнямi з папярэджаннем аб адказнасцi за зверствы, праляжала ў зямлi больш за 75 гадоў.


Незвычайны снарад знайшлi ў лесе, дзе ў Вялiкую Айчынную вайну праходзiла лiнiя фронту. Усярэдзiне знаходкi не было баявога зараду.

— У герметычным корпусе выдатна захаваўся цэлы пачак улётак на нямецкай мове. Гэта зварот Чырвонай Армii да нямецкiх салдат i афiцэраў,  — рассказала прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабiкава.

Тэкст надрукаваны на паперы сiняга колеру. Як мяркуецца, гэта рабiлася для таго, каб улёткi лепш былi бачныя на снезе, калi мiна падала i паперкi разляталiся. У пасланнi гаворыцца:

«Камандаванне Чырвонай Армii ужо папярэджвала i папярэджвае вас, салдаты i афiцэры, паўторна, што вiнаватае не толькi нямецкае камандаванне, якое аддае загады аб знiшчэннi савецкага насельнiцтва, але i нямецкiя салдаты i афiцэры, якiя выконваюць гэтыя загады. Нiхто з вас не пазбегне расплаты за выкананне гэтых загадаў. Ёсць толькi адзiн шлях пазбегнуць адказнасцi за злачынства  — не здзяйсняць яго».

У другой частцы ўлёткi змешчаны зварот камандавання Чырвонай Армii непасрэдна да ваенных 45-й i 707-й дывiзiй:

«Нам стала вядома, што так званы атрад спецыяльнага прызначэння i паляўнiчыя атрады, складзеныя з вашых дывiзiй, здзяйсняюць злачынствы супраць савецкага мiрнага насельнiцтва. Так, у лiстападзе 1943 года салдатамi i афiцэрамi гэтых атрадаў быў спалены населены пункт Сяльное. 14 студзеня 1944 года жыхары населенага пункта Ала былi сагнаны гэтымi атрадамi ў дамы i адрыны, а затым падпаленыя... Ваш урад сказаў вам, што гэтыя людзi  —  партызаны, i вы аўтаматычна прывялi ў выкананне загад па забойстве i спальваннi. З-за гэтага нявiнныя старыя i дзецi прынялi пакутнiцкую смерць. Як вы будзеце адказваць за такiя жорсткiя дзеяннi? Хто даруе вам такiя зверствы?»

Каштоўная знаходка перададзена спецыялiстам. Далейшы яе лёс вырашыцца ў найблiжэйшы час.

Нагадаем, што на месцы былой вёскi Ала ў Светлагорскiм раёне ўзведзены ўнiкальны мемарыял памяцi аб населеных пунктах Гомельшчыны, якiя былi спалены разам з мiрнымi жыхарамi. Вядома, што жудасны лёс светлагорскай Алы  — гэта ахвяры супараўнальныя 12 Хатыням. У гэтым населеным пункце зiмой 1944 года атрад карнiкаў спалiў жывымi i расстраляў 1758 чалавек, у тым лiку 950 дзяцей.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Ала адкрывае свае таямнiцы

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.