24 верасня, чацвер

Вы тут

Маркевіч: Час даказаў правiльнасць прынятых у эканоміцы захадаў


Дакладныя падыходы ў эканомiцы дазволiлi ў няпростай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi захаваць у краiне вытворчасцi i рабочыя месцы.


Фота: БелТА.

Такое меркаванне выказаў падчас правядзення прамой тэлефоннай лiнii памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Брэсцкай вобласцi Анатоль МАРКЕВIЧ.

— Час даказаў правiльнасць рашэнняў, прынятых у краiне, паколькi мы не спынiлi вытворчасцi, прадпрыемствы, захавалi максiмальна рабочыя месцы, каб людзi маглi працаваць i зарабляць сродкi для сваёй жыццядзейнасцi. Так, дзесьцi ёсць i праблемы — мы не iдэалiзуем сiтуацыю, але глабальна, маштабна — абсалютна дакладныя падыходы. Сёння нават тыя краiны, якiя да нас, магчыма, ставiлiся з неразуменнем, прымаюць аналагiчныя меры з улiкам эпiдэмiялагiчнага становiшча, — цытуе Анатоля Маркевiча БелТА.

Эканамiчная тэма была агучана ў звароце да памочнiка Прэзiдэнта з боку кiраўнiка аднаго прыватнага прадпрыемства, якое распачало чатыры гады таму iмпартазамяшчальную вытворчасць цеплаiзаляцыйных матэрыялаў з базальтавага валакна. Ён паведамiў, што да гэтага часу прадпрыемства загружана на 55 % з прычыны таго, што канкурэнты — украiнскiя вытворцы — дэмпiнгуюць цэнамi, i гэта дазваляе iм утрымлiвацца на беларускiм рынку. Прадпрымальнiк звярнуў увагу на тое, што айчынным прадпрыемствам нядрэнна было б звяртацца да сваiх вытворцаў.

— Мы не можам абавязаць суб'ект гаспадарання працаваць з тым цi iншым пастаўшчыком прадукцыi. Нельга штучна цi ўручную рэгуляваць гэтыя пытаннi — для гэтага iснуе працэдура тэндара, — адзначыў Анатоль Маркевiч. Ён параiў прадпрымальнiкам працаваць над павышэннем канкурэнтаздольнасцi прадукцыi i знiжэннем вытворчых выдаткаў. З гэтым пагадзiўся i заяўнiк, якi падзякаваў за арганiзацыю прамых лiнiй i магчымасць абмеркаваць пытаннi, якiя хвалююць, з уладамi.

Акрамя гэтай тэмы, падчас прамой лiнii прагучалi i iншыя. Маладую мацi-брастаўчанку непакоiць суседства з тэлекамунiкацыйнай вышкай, былы загадчык фермы з Ляхавiцкага раёна скардзiўся на незаконнае звальненне з работы. Тэму працаўладкавання працягнуў iнвалiд з Кобрына, якi прасiў дапамагчы яму з месцам работы. Некалькi званкоў са Столiна i Кобрына датычылiся ўрэгулявання зямельных спрэчак. Прадстаўнiк транспартнай кампанii з Пiнска цiкавiўся, цi магчыма адкрыць пункт выдачы «дазволаў» на грузаперавозкi ў гэтым населеным пункце, каб не трэба было ездзiць у абласны цэнтр кожны тыдзень, як цяпер. Усяго да памочнiка Прэзiдэнта звярнулiся 17 чалавек, усе пытаннi ўзятыя на кантроль

Загаловак у газеце: Захады, пацверджаныя часам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.