Вы тут

Адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19


Адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19.


Яно прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі. Як падкрэсліў у сваім выступленні Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў, пасяджэнне рабочай групы - адзін з элементаў узаемадзеяння вучоных і медыцынскіх работнікаў. “Намі папярэдне была праведзеная сур'ёзная падрыхтоўчая праца. Зроблены аналіз развіцця сітуацыі ў краіне і свеце. Актуалізаваны зачыны вучоных у галіне прафілактыкі і лячэння. Атрыманы прапановы профільных арганізацый па колькасным складзе і напаўненні групы спецыялістамі, навукоўцамі і практыкамі, якія працуюць “на перадавой”. Мы адпрацавалі асноўныя напрамкі, дзейнасць па якіх будзе найбольш плённай. Рабочая група павінна стаць камунікацыйнай пляцоўкай для адпрацоўкі навукова-абгрунтаваных прапаноў зыходзячы з актуальнай сітуацыі, найноўшых напрацовак айчынных і замежных экспертаў”, - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Да працы міжведамаснай групы плануецца прыцягваць таксама вядучых замежных навукоўцаў.

"Нацыянальная акадэмія навук Беларусі супрацоўнічае з кітайскімі арганізацыямі рознага профілю. Праведзена серыя перамоваў з даследчымі лабараторыямі КНР па сумеснай навукова-вытворчай дзейнасці. У цяперашні час фарміруецца Навуковы Савет па каранавірусу пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. Шэраг акадэмій навук ужо даслалі свае прапановы па выпрацоўцы комплексных стратэгічных рашэнняў па рабоце ў неспрыяльных умовах. Я размаўляў з Прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук. Мы абмеркавалі шырокі спектр сумеснай дзейнасці і дамовіліся аб'яднаць нашы намаганні", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 18 мая 2020 года № 223. У яе ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную і вузаўскую навуку: вядучыя навукоўцы НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, медыкі-практыкі арганізацый сістэмы аховы здароўя. Мэта міжведамаснай групы - арганізацыя і каардынацыя дзейнасці вучоных і медыцынскіх работнікаў ўсёй краіны па практычнай рэалізацыі комплексаў мерапрыемстваў па пераадоленні каранавірусу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прадастаўлена НАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь. 

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца.