Вы тут

Стаўка на робатаў


Аб’ём вытворчасці прамысловых робатаў у Кітаі ў сакавіку павялічыўся на 12,9 працэнта ў гадавым вымярэнні — да 17,2 тысячы. Пра гэта сведчаць дадзеныя Дзяржстата КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па выніках першага квартала ў краіне было выпушчана 34.645 прамысловых робатаў, што на 8,2 працэнта менш, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Па выніках 2019-га вытворчасць прамысловай робататэхнікі ў краіне знізілася на 3,1 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 177 тыс. адзінак.

Кітай імкнецца мадэрнізаваць працаёмкі вытворчы сектар шляхам тэхналагічных інавацый у сувязі з тым, што ў краіне скарачаецца колькасць працаздольнага насельніцтва і растуць выдаткі на працоўную сілу. У 2016 годзе Кітаі было абвешчана аб пашырэнні выкарыстання прамысловых робатаў у такіх галінах, як аўтамабілебудаванне, электроніка, бытавая тэхніка, авіяцыя, тэкстыль і хімічная прамысловасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».