Вы тут

2 мільёна тон свініны


Кітай летась імпартаваў амаль два мільёна тон свініны. Пра гэта паведаміла Міністэрства камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


agropolit.com

Імпарт свініны вырас на 67 працэнтаў у параўнанні з 2018 годам, заявіў прадстаўнік міністэрства Жэнь Хунбінь. Паводле яго слоў, увоз аказаў сур’ёзную падтрымку стабілізацыі ўнутранага рынку і задавальненню спажывецкага попыту.

Цэны на гэты від мяса ў Кітаі рэзка ўзраслі, паколькі галіна моцна пацярпела ад афрыканскай чумы свіней, што прывяло да росту спажывецкай інфляцыі. Расцэнкі пачалі стабілізавацца пасля таго, як у КНР былі прынятыя шэраг адпаведных мер, сярод якіх — павелічэнне субсідый для аднаўлення свінагадоўлі, вызваленне запасаў замарожанай свініны і пашырэнне імпарту.

У мінулым годзе Кітай імпартаваў мясныя прадукты агульным аб’ёмам 4,82 млн тонаў, што на 58 працэнтаў больш, чым годам раней, адзначыў Жэнь Хунбінь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.