Вы тут

Найбуйнейшая ў свеце вытворчая база


Кітайскі вытворца хімічных валокнаў Sinopec Yizheng Chemical Fibre, які з’яўляецца даччыным прадпрыемствам найбуйнейшай нафтаперапрацоўчай кампаніі Кітая Sinopec, увёў у эксплуатацыю сваю 12-ю струменевую лінію па вытворчасці нятканага палатна, якое атрымлiваецца метадам аэрадынамічнага распылення расплаваў палімераў, каб задаволіць вялікі попыт з боку вытворцаў ахоўных масак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


russian.people.com.cn

Кампанія Sinopec завяршыла будаўніцтва ўсіх сваіх 16 ліній для вытворчасці такой тканіны. Пры поўнай загрузцы ўсіх 16 струменевых ліній, а таксама сумесных прадпрыемстваў кампаніі Sinopec, якія штодня могуць вырабляць сем тон нятканага палатна, штодзённая сукупная вытворчая магутнасць кампаніі дасягне 37 тон, а гадавая перавысіць 13,5 тысячы тон, што дазволіць вырабіць 13,5 мільярда медыцынскіх масак.

Нятканае палатно з’яўляецца базавай сыравінай, якая служыць фільтруючым пластом у сярэдняй частцы масак для паглынання пылу, бактэрый і пылка. Sinopec спатрэбілася 76 дзён для стварэння найбуйнейшай у свеце базы па вытворчасці нятканага палатна, заявілі ў кітайскай кампаніі.

Sinopec — вядучы вытворца поліпрапіленавай сыравіны ў ланцужку вытворчасці ахоўных масак. Для задавальнення рынкавага попыту карпарацыя ўклала 300 млн юаняў (каля 42 млн долараў) у будаўніцтва вытворчых ліній у двух даччыных кампаніях Sinopec Beijing Yanshan Petrochemical і Sinopec Yizheng Chemical Fibre, якія размешчаны, адпаведна, у Пекіне і правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?