Вы тут

Хуткія крокі ўверх


Дар’я Калакольцава
нарадзілася 24 студзеня 2000 года ў Віцебску. Студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава.



Хуткія крокі ўверх

* * *
Дзесяць гадоў
я трымала цябе
ў гроце памяці,
якая апошнім часам толькі засмучае мяне.
Ты быў прыкаваны кайданкамі
да батарэі,
і я карміла цябе з лыжкі агульнымі песнямі, фотаздымкамі,
дзе ты яшчэ можаш адчуваць радасць,
сумеснымі ўспамінамі.
Ты не хацеў глядзець, не хацеў чуць,
цябе ванітавала,
але сёння я набралася сіл, глыбока ўздыхнула,
спусцілася
на дно грота:
«Ты цяпер вольны, ідзі, калі хочаш,
я застануся адна».

І пачула
толькі хуткія крокі ўверх.

* * *

А каханне
нібы параненая жывёла
ірвецца з клеткі
яго лямант
рэхам гучыць у галовах
усіх хто побач
усіх хто сядзіць у бары
п’е піва размаўляе пра тое
што снілася сёння
ці пра нейкую бязглуздзіцу
яны азіраюцца не разумеюць
адкуль усхліпы
можа трэба дапамагчы
выбегчы на слізкую вуліцу
азірнуцца знайсці
безабароннага
падысці абняць супакоіць
гэтую маленькую істоту
людзі азіраюцца
да іх не даходзіць
што ўсё што ад іх патрабуецца
узяць сваё сэрца ў вільготныя далоні
прыціснуць да сябе
і беражліва люляць
у калысцы рук

***
Раскрываць карты перад натоўпам — маё захапленне,
якому адразу падпарадкоўваюся.
Сёння нарэшце адшукаў уяўленне свету.
Сёння сам сабе кат,
бяру сякеру,
стаю перад імі без маскі.

Я буду маўчаць,
пакуль сэрца не выдасць апошнюю дроб
і на вуснах не з’явіцца апошняя
здзіўленая ўсмешка.

Сёння агалю свае вены і косткі,
выстаўлю на ўсеагульны агляд,
як экспанат
якой-небудзь выставы.
На мае суставы будуць глядзець
і ўсклікаць: «Тут не хапае экспрэсіі!»

А я буду назіраць за гэтымі людзьмі
ў паліто з далікатнага матэрыялу, за людзьмі,
якія спаборнічаюць паміж сабой у гульні
«Хто лепш прынізіць і раздавіць слабога, як маленькую безабаронную істоту».
Буду глядзець і хацець заплюшчыць вочы назаўжды,
каб зваліцца на калені без маскі перад пустэчай.

***
Аднойчы зразумела, што я замяняльная.
Я не бермудскі трохвугольнік,
дзе ты можаш блукаць вечна,
ды так і не знайсці выйсце.
Я — часовая бухта, куды караблі заплываюць у госці.
Ім трэба перачакаць унутраную буру
ці назапасіць сіл для новых прыгод.
Хай караблям трэба заўсёды плыць,
перамагаць моры і акіяны —
я буду неверагодна шчаслівай, калі
ты затрымаешся на беразе крыху даўжэй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».