Вы тут

У сталіцы з 1 чэрвеня пачнуць адключаць гарачую ваду


Раней планавае адключэнне гарачай вады ў сталіцы пачыналася ўжо ў маі, але сёлета традыцыйны графік некалькі зрушыўся. Цяпер ваду пачнуць адключаць з першага чэрвеня, але, каб завяршыць работы да восені, спецыялістам прыйдзецца працаваць у больш хуткім тэмпе.


Любая тэхніка і камунікацыі маюць патрэбу ў прафілактычным абслугоўванні, без якога немагчыма іх беспарабойная работа. Менавіта таму кожны год у сталіцы фарміруецца графік планавага адключэння гарачай вады, які зацвярджае Мінгарвыканкам. У гэты час камунальнікі праводзяць выпрабоўванне і рамонт цеплавых сетак і крыніц, каб у ацяпляльны сезон усё абсталяванне працавала без збою.

— Сёлета графік быў пасунуты, і гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць з чэрвеня, таму мы наперад прадумалі ўсе механізмы, каб правесці неабходныя планавыя работы і спажыўцы не панеслі страты з-за гэтага ў ацяпляльны перыяд, —тлумачыць начальнік дыспетчарскай службы УП «Мінсккамунцепласетка» Іна ГРЭКОВІЧ. — Мы прадугледзелі колькасць неабходных працоўных рэсурсаў і матэрыялаў, перагледзелі графік адпачынкаў супрацоўнікаў прадпрыемства, з-за зрушэння графіка дзесьці ім давядзецца працаваць і не ў рабочы час.

Усяго для правядзення прафілактычных работ спецыялісты Мінсккамунцепласеткі плануюць адключыць 46 цеплавых крыніц. На 16 з іх тэрмін выканання работ скароцяць з традыцыйных 14 да 7 дзён. На некаторых з гэтых аб'ектаў, дзе ёсць магчымасць, гарачай вады і ўвогуле не будзе толькі на працягу 1–3 дзён.

— Усе работы на аб'ектах выконваюць па этапах, кожны займае пэўны час, мы будзем старацца маскімальна скараціць звычайны тэрмін адключэння вады, і ў сярэднім гарачай вады на аб'ектах, якія абслугоўвае наша прадпрыемства, не будзе 10–11 дзён. Закончыць жа правядзенне планавай прафілактыкі і рамонту абсталявання мы плануем да першага верасня, — адзначае Іна Грэковіч.

Валерыя КІСЛАЯ

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?