Вы тут

Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны


Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны:

«Больш шырокае выкарыстанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі накіравана на тое, каб знізіць узровень малазабяспечанасці шматдзетных сем’яў у два разы. Больш за 60 % атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі — гэта шматдзетныя сем’і. Памер дапамогі — гэта розніца паміж фактычным душавым прыбыткам у канкрэтнай сям’і і велічынёй БПМ. Указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», які выйшаў 18 мая, павялічыў для шматдзетных сем’яў тэрмін выплаты штомесячнай сацыяльнай дапамогі: раней яго маглі прызначыць да шасці месяцаў, цяпер — да года. Акрамя таго, павышаецца крытэрый патрэбнасці — са 100 % да 115 % БПМ. Памер дапамогі залежыць ад даходаў канкрэтнай сям’і: чым яны ніжэйшыя, тым больш выплата. У сярэднім на кожнага члена сям’і сума можа складаць Br 60 штомесяц. Новыя правілы будуць дзейнічаць пры прызначэнні штомесячнай сацыяльнай дапамогі ўжо з 1 верасня 2020 года».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».