Вы тут

Лукашэнка: Міралюбівая Беларусь не збіраецца займацца глабалізмам, захопліваць чужыя дзяржавы


Аляксандр Лукашэнка наведаў вопытна-выпрабавальны ўчастак навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю «АКБ ТСП» у Мачулішчах.


«АКБ ТСП» — інавацыйнае прадпрыемства, заснаванае ў 2002 годзе. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляюцца: глыбокая мадэрнізацыя існуючых узораў ўзбраення і ваеннай тэхнікі; правядзенне навукова-тэхнічных і ваенна-навуковых даследаванняў; распрацоўка і серыйная вытворчасць новых сістэм узбраення і іх элементаў і прылад падвойнага прызначэння; распрацоўка і вытворчасць апаратна-праграмных сродкаў для сістэм кіравання войскамі і зброяй.

Прэзідэнту прадэманструюць найноўшае ваеннае беларускае ўзбраенне, сярод якога — рэактыўная сістэма залпавага агню, зенітна-ракетныя комплексы і рабатызаваныя тэхніка, ракетнае ўзбраенне.

Дырэктар аднаго з распрацоўшчыкаў ваеннай тэхнікі, якую сёння дэманструюць Прэзідэнту, — ТАА «БСВТ — Новыя тэхналогіі» — Філіп Баранаў, распавёў журналістам, што прымяненне рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Флейта» на базе лёгкабраніраванага аўтамабіля істотна павышае жывучасць экіпажа, а таксама дазваляе выкарыстоўваць авіяцыйныя ракеты ў наземнай тэхніцы. Дзякуючы сучаснай сістэме інфарматызацыі, час падрыхтоўкі пуску складае менш за хвіліну. Прымяненне падобных комплексаў на рабатызаваных дыстанцыйна кіруемых комплексах таксама, па словах дырэктара, дазваляе «захаваць асабісты склад».

Адна з асноўных надзённых тэм зараз — гэта барацьба з маламернымі дыстанцыйнымі кіруемымі беспілотнымі апаратамі, патлумачыў дырэктар прадпрыемства.

«Для супрацьдзеяння ім створаны рабатызаваны комплекс „Берсерк“. З выкарыстаннем двух кулямётаў ГШГ калібрам 7,62 міліметра, дзякуючы высокастрэльнасці (12 тысяч стрэлаў у мінуту) ён можа эфектыўна паражаць маламерныя беспілотныя лятальныя апараты на адлегласці да аднаго кіламетра. А выкарыстанне сучасных метадаў апрацоўкі выявы навядзення на цэль дазваляе істотна знізіць нагрузку на аператара», — расказаў Піліп Баранаў.

«БСВТ — Новыя тэхналогіі» таксама рамантуе авіяцыйныя кіруемые ракеты Р-73, Р-60 і Р-27. За мінулы год адрамантавана 110 авіяцыйных кіруемых ракет Р-27, паведаміў прадстаўнік прадпрыемства.


Комплекс «Паланэз-М» прадставіў дырэктар «Завода дакладнай электрамеханікі» Юрый Чорны.

«За апошнія пяць гадоў завод дакладнай электрамеханікі як галаўное прадпрыемства комплексаў РСЗА буйнога калібру ў кааперацыі з іншымі прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу распрацавала лінейку комплексаў «Паланэз», — расказаў кіраўнік прадпрыемства.

Усе яны прайшлі поўны цыкл распрацоўкі і правядзення баявых стрэльбаў на палігонах Беларусі і замежных дзяржаў, паведаміў дырэктар.

Па ацэнцы еўрапейскіх і азіяцкіх экспертаў, «Паланэз-М», які выкарыстоўвае два тыпы ракет — з далёкасцю паражэння да 200 і да 300 кіламетраў, з’яўляецца адным з найлепшых у сваім класе, праінфармаваў кіраўнік прадпрыемства.

«Акрамя таго ў дадзеным комплексе закладзены вельмі вялікі мадэрнізацыйны патэнцыял, які невычарпальны на найбліжэйшыя 20 гадоў, — дадаў ён. — Трэцяя асаблівасць дадзенага комплексу — прастата і зручнасць эксплуатацыі».


Лукашэнка: Міралюбівая Беларусь не збіраецца займацца глабалізмам, захопліваць чужыя дзяржавы

Першае, што адзначыў Аляксандр Лукашэнка па прылёце, — ёсць шэраг пытанняў, перш за ўсё па выкананні праграмы распрацоўкі ўзбраенняў.

«Гутарка сёння пойдзе аб ракетнай зброі, а канкрэтна — аб вытворчасці ракетнага ўзбраення. Добра было б, калі б усе дзяржавы ўзялі і адмянілі войны. Можа, дажывём, але пакуль яшчэ ніхто не адмяняе войны, нягледзячы на рознага роду пандэміі, эпідэміі, істэрыі. На жаль, да вайны прыходзіцца рыхтавацца ў мірны час. Нікуды не дзенешся, калі не будзеш рыхтавацца (не дай бог, канечне) да вайны зараз, то будзеш пажынаць горкія плады потым. Як бы гэта ні было дорага — а гэта вельмі дорага, асабліва ў гэты час, грошай няма ні ў каго, акрамя тых, хто іх друкуе, а потым інфляцыя — і жывуць за кошт усяго свету. На жаль, мы гэтым станком не кіруем», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што стратэгічная задача — у выпадку пагрозы нанесці непрымальны ўрон праціўніку, і гэта краіна мусіць дэманстраваць.

«Каб тыя, хто, не дай бог, уздумае з намі ваяваць, разумелі, што мы можам адказаць і адказаць годна. Самы лепшы адказ з пункту гледжання ўзбраенняў на сённяшні дзень — гэта ракеты, высокадакладная зброя. І ў сілу таго, што наша краіна лясіста-балоцістая (гэта заўсёды давала нам перавагу), мы сваю армію прыстасоўваем да барацьбы і ў гэтых умовах», — адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што міралюбівая Беларусь не збіраецца займацца глабалізмам, захопліваць чужыя дзяржавы — у гэтым няма ні магчымасці, ні неабходнасці. Падобнай цікавасці да нас няма і з боку іншых краін.

«Таму міжкантынентальныя балістычныя ракеты з ядзернай зброяй нам няма сэнсу распрацоўваць, мы і не можам гэта рабіць — гэта вельмі дарагая рэч. Нам гэта ў прынцыпе на сённяшні дзень і не трэба, мы павінны арыентавацца на тое, што магчыма. Таму мы ствараем адпаведныя ракетныя вытворчасці. Я не скідваю з рахунку стралковую зброю, бранетанкавую тэхніку, сродкі СПА — мы гэта ўсё паказалі на парадзе», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.



Ракеты далёкасцю трыста кіламетраў пачнуць выпрабоўваць ужо ў верасні

Аб гэтым сёння праінфармавалі Прэзідэнта ў Мачулішчах.

Ракеты, якія зараз знаходзяцца на ўзбраенні ў Беларусі, маюць далёкасць паражэння дзвесце кіламетраў. У рэспубліцы асвоена зборка кітайскіх ракет — «трохсотак», але пастаўлена задача распрацаваць уласнае ўзбраенне такога кшталту.

Пакуль тэрміны па стварэнні гэтых ракет не вытрымліваюцца. Распрацоўшчыкі запэўнілі кіраўніка дзяржавы, што да верасня павінен з’явіцца першы вопытны ўзор. Для выпрабавання гэтай ракеты разглядаюцца палігоны у розных краінах, паколькі на беларускіх можна стрэліць на далёкасць не больш за трыццаць кіламетраў. Аляксандр Лукашэнка падрабязна пацікавіўся ўмовамі ў кожнай магчымай краіне, у тым ліку бліжэйшых суседзяў.

«Не трэба перад расіянамі станавіцца на калені. Гэта сігнал: калі наш найбліжэйшы саюзнік мала таго што не згадзіўся з намі ракету гэту зрабіць — палігон не прадастаўляе, слухайце, гэта пытанне», — адзначыў Прэзідэнт.

«Нам патрэбная свая ракета. Мы не можам ствараць зброю, па якой мы будзем залежыць ад іншых краін. Калі нам Расія выкатвае непрымальныя ўмовы, уявіце сябе, як будуць весці сябе іншыя дзяржавы. Ніхто гэту зброю проста так не дасць. Гэта нам яшчэ пашанцавала дамовіцца з кітайцамі. Ім трэба пакланіцца за гэта. Але далей залежнасці гэтай быць не павінна», — абазначыў задачу Прэзідэнт.


Ракетабудаванне — не затратная для дзяржавы галіна

Заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка. Ён адзначыў, што затраты дзяржавы на развіццё ракетабудаўнічай галіны ўжо шматразова акупіліся за кошт кантрактаў на пастаўку гэтага ўзбраення.

Па словах кіраўніка ведамства, рынкі збыту знаходзяцца па ўсім свеце, асноўны рэгіён — Бліжні Усход, Афрыка, Паўднёва-Усходняя Азія. Гэта краіны, якія не маюць уласнай вытворчасці, альбо для якіх занадта дарагія заходнія ўзоры, расказаў Раман Галоўчанка.

«Жалеза і электроніка ёсць, зараз справа за энергаёмістымі матэрыяламі ваеннага прызначэння»

На даследна-выпрабавальным участку навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю «АКБ ТСП» у Мачулішчах Прэзідэнту далажылі аб выкананні дзяржпраграмы развіцця ракетнай вытворчасці ў Беларусі на 2017–2020 гады, праблемных пытаннях і прапановах па іх вырашэнні.

Па меркаванні Рамана Галоўчанкі, дасягнутыя вынікі значныя.

«Па-першае, ракетны комплекс «Паланэз-М» — далёкасць яго выкарыстання павялічаная з 200 да 300 кіламетраў. Такім чынам, зона паражэння таксама павялічылася да 300 кіламетраў. Вядзецца работа над стварэннем новых тыпаў боепрыпасаў да гэтай сістэмы, пра гэта таксама вельмі падрабязна дакладалася Прэзідэнту. Работа вельмі складаная. Гэта практычна ўжо аэракасмічныя тэхналогіі, але мы на правільным шляху, і сённяшняя размова гэта пацвердзіла. Патрэбны яшчэ час, намаганні», — сказаў Раман Галоўчанка.

Побач з ракетным комплексам «Паланэз-М» можна паставіць ужо вядомы комплекс зенітна-ракетны «Бук-М3», дадаў старшыня Дзяржкамваенпрама.

«Як мы ўжо не раз казалі, мы адышлі ад паняцця мадэрнізацыі савецкага і расійскага комплексу — гэта першы цалкам беларускі зенітна-ракетны комплекс, — падкрэсліў ён. — Галоўнае, чаго яму не хапала, — уласная зенітная кіруемая ракета. Вядома, што першыя пускі беларускай ракеты былі праведзеныя ў лютым, цяпер ідзе яе дапрацоўка. Мы ўпэўнена рухаемся да завяршэння гэтай работы».

За два апошнія гады адбыўся значны скачок, паведаміў Галоўчанка. «Мы перайшлі ад канцэптаў і мадэляў да рэальна дзеючых узораў. Зараз самае галоўнае — вызначыцца з вектарам далейшага развіцця. Думаю, у найбліжэйшы час мы павінны (і Прэзідэнт таксама пра гэта казаў) самым шчыльным чынам заняцца самымі складанымі і дарагімі рэчамі — палівам, выбуховым рэчывам баявой часткі. Тут мы пакуль знаходзімся ў пачатковай стадыі, але развіваемся дастаткова хутка. Сёння некаторыя беларускія распрацоўкі выбуховых рэчываў і паліўных энергетычных матэрыялаў былі прадстаўлены. Думаю, гэта якраз вектар будучага развіцця, над якім будзем працаваць у наступнай пяцігодцы больш шчыльна. Жалеза ёсць, электроніка ёсць, справа за энергаёмістымі матэрыяламі ваеннага прызначэння», — сказаў ён.

Акрамя кірункаў, якія ўключаныя ў спецыяльную праграму, Прэзідэнту былі прадэманстраваныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, некіруемая авіяцыйная ракета, дасягненні шэрагу сумежных сегментаў, якія так ці інакш звязаныя з ракетнымі тэхналогіямі.

Падчас вывучэння ўзораў беларускай тэхнікі Аляксандр Лукашэнка пакінуў подпіс на першай зенітнай кіруемай ракеце беларускай вытворчасці, запуск якой адбыўся сёлета 19 лютага з мадэрнізаванага ў Беларусі ЗРК «Бук».

«Хацелася б на тваім Паланэзе 300-кіламетровым распісацца», — звярнуўся да Рамана Галоўчанкі Прэзідэнт, маючы на ўвазе распрацоўку і выпрабаванне адпаведнай айчыннай ракеты.


«Самае галоўнае, мы не павінныя спыняцца»

На памяць пра наведванне навукова-выпрабавальнага участка «АКБ ТСП» у Мачулішчах Прэзідэнту ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту ўручылі мадэль беларускага зенітна-ракетнага комплексу «Бук».

«Самае галоўнае, мы не павінныя спыняцца, — сказаў, прымаючы памятны сувенір, кіраўнік дзяржавы. — …Калі ўжо пайшоў — ідзі! Грошы, канешне, трэба лічыць, без грошай, без памылак, вядома, гэта не абыходзіцца, але па-мужчынску трэба працаваць — калі ўжо намецілі, значыць, трэба гэта рэалізоўваць».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«...Мне ў той час было гадоў, можа, з дзесяць — многага не ведаў, не разумеў»...