Вы тут

У Беларусі — 34 303 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 12 833 чалавекі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 мая ў Беларусі зарэгістраваны 34 303 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 419 004 тэсты на каранавірус.

12 833 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 190 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і памочнікам Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам 21 мая падкрэсліў, што «сёння нельга расслабляцца».

«Я бачу інфармацыю, кантралюю, але ні ў якім разе нельга расслабляцца. Трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам трэба змагацца за жыццё людзей. Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык — смяротнасць».

Ён таксама пахваліў медыкаў за іх работу і папрасіў трымацца.

Па яго словах, Мінск і Віцебск раней увайшлі ў гэту праблему і ўжо выходзяць з яе.

Тактыка лячэння пнеўманій дала плён, і паказчыкі па гэтым захворванні пайшлі ўніз, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

«Пакуль мы, мабыць, канчаткова не сыйдзем ад гэтага. Месяц нам яшчэ прыйдзецца барахтацца. Канечне, ужо не той узровень, лягчэй стала. Не трэба раслабляцца. Усякае можа быць. Нас папярэджваюць аб другой хвалі, трэцяй, пятай, дзясятай. Ніхто не разумее, што адбываецца. Трэба зыходзіць са свайго вопыту», — заключыў беларускі лідар.

Прэв'ю: news.myseldon.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».