Узровень заработнай платы і сацыяльных выплат педагогам на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка падчас сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе БЕЛТА.
«Па сакавіку сярэдняя зарплата настаўнікаў па рэспубліцы склала Br 1 тыс. 06. На сённяшні дзень зарплата настаўнікаў складае прыкладна 80–82 % ад сярэдняй па краіне. Пастаўлена задача да 2025 года выйсці на 100 %. З 1 студзеня была ўкаранёная новая сістэма аплаты працы педагогаў, і гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі. Для мяне прынцыпова адстойваць пазіцыі па зарплаце і тых сацыяльным выплатах, якія павінныя быць у сістэме адукацыі», — падкрэсліў Ігар Карпенка.
Ён адзначыў, што міністэрства накіравала ва ўстановы адукацыі рэкамендацыі па стымуляванні настаўнікаў, якія ў сённяшніх умовах працуюць дыстанцыйна.
Прэв’ю: БелТА
Сітуацыя будзе толькі пагаршацца.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».