Вы тут

Амаль 2 тыс. пасажыраў БЧ скарысталіся новай магчымасцю дыстанцыйнага афармлення білетаў


З 6 мая Беларуская чыгунка пашырыла магчымасці электроннай рэгістрацыі. Зараз набыць электронны білет з электроннай рэгістрацыяй на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа і ўсе цягнікі міжрэгіянальных ліній можна не пазней, чым за 20 хвілін да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра (на ўсім маршруце цягніка). Дадзенае новаўвядзенне асабліва актуальнае для пасажыраў цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія звязваюць адразу некалькі абласцей, гаворыцца на сайце чыгункі.


Усяго з 6 па 20 мая ў сістэме продажаў было аформлена 39 400 заказаў на куплю электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі. Пры гэтым больш за 5 % пасажыраў набылі квіткі з электроннай рэгістрацыяй менш чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі. Раней у такім выпадку пры куплі праз інтэрнэт электронная рэгістрацыя была недаступная і патрабаваўся зварот у білетныя касы.

Беларуская чыгунка з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася, рэкамендуе пасажырам пры афармленні праязных дакументаў карыстацца электроннымі каналамі продажаў. Гэта хутка, зручна і бяспечна.

Прэв’ю: rw.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».