Вы тут

У сталiцы наладзiлi электронны кiрмаш вакансiй


Камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама пры падтрымцы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны правёў электронны кiрмаш вакансiй, на якiм было заяўлена 1104 свабодныя рабочыя месцы.


Удзел у згаданым кiрмашы з боку наймальнiкаў прыняло восем сталiчных арганiзацый: ААТ «МАЗ» — кiруючая кампанiя холдынга «БелаўтаМАЗ», ААТ «Крынiца», ААТ «Мiнскi мясакамбiнат», восем фiлiялаў Мiнсктранса, УП «Мiнскводаканал», УП «Мiнсккамунцепласетка», РУП «Белмедпрэпараты» i 5-я гарадская клiнiчная бальнiца.

Электронны кiрмаш вакансiй — вельмi зручная рэч. Яна дае магчымасць не выходзячы з дому азнаёмiцца з актуальнымi вакансiямi i нават падабраць сабе прыдатную. Таму што любы чалавек можа адразу ж перадаць сваё рэзюмэ арганiзацыi ў анлайн-рэжыме, атрымаць электронную кансультацыю, задаўшы неабходныя пытаннi прадстаўнiку наймальнiка, у прыватнасцi аб рэжыме i ўмовах працы, заробку i iншыя. Можна таксама атрымаць запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.

Прычым такая электронная паслуга даступная ўсiм жыхарам краiны, i яна значна скарачае перыяд пошуку работы — таму падобныя кiрмашы вакансiй цяпер праходзяць рэгулярна. Тым больш што ў сённяшнiх эпiдэмiялагiчных умовах гэтая форма садзейнiчання працаўладкаванню адпавядае ўсiм патрабаванням бяспекi i, значыць, асаблiва запатрабаваная.

Што ж прапаноўвала сталiца патэнцыйным кандыдатам на працаўладкаванне? Самую вялiкую зарплату гараджанам прапанаваў Мiнскводаканал. На гэтым прадпрыемстве вiсiць свабодная вакансiя (нават дзве вакансii, калi дакладней) начальнiка станцыi. Прадпрыемства гатова плацiць за гэтую пасаду 1650 рублёў у месяц.

Самая маленькая зарплата — у вакантнай пасады «прыбiральшчык тэрыторый» у тралейбусным парку № 5. Тут гатовы плацiць такому работнiку ўсяго 220 рублёў.

Сярод рабочых месцаў з невялiкiмi заробкамi — да 500 рублёў — можна адзначыць такiя вакансii, як гардэробшчык (490 рублёў) i мыйшчык посуду (500 рублёў) — у аўтобусных парках Мiнсктранса, апрацоўшчык тэхналагiчных ёмiстасцяў i тары (480 рублёў) i лабарант-мiкрабiёлаг (таксама 480 рублёў) — у РУП «Белмедпрэпараты», рабочы па комплексным прыбiраннi i ўтрыманнi домаўладанняў (500 рублёў) — у адным са сталiчных ЖЭУ, выхавальнiк iнтэрната (465 рублёў) — у ААТ «Мiнскi мясакамбiнат».

Адну з самых шматлiкiх груп складаюць вакансii з заробкам у 500—750 рублёў. Сярод iх можна ўбачыць прапанову папрацаваць кiроўцам трамвая за 635 рублёў у месяц, манцёрам шляху ў фiлiяле трамвайнага парка — за 750 рублёў. Ёсць вакансiя спецыялiста па знешнеэканамiчнай дзейнасцi на ААТ «МАЗ» — з заробкам таксама ў 750 рублёў, кандуктара ў аўтобусе — 650 рублёў, цесляра на Мiнскводаканале — 750 рублёў, iнжынера па механiзацыi i аўтаматызацыi вытворчых працэсаў у «Белмедпрэпаратах» — з заробкам 642 рублi.

Прыблiзна ў тым жа дыяпазоне сталiчныя прадпрыемствы гатовы плацiць iнжынеру прамысловай бяспекi, слесару па абслугоўваннi цеплавых сетак i слесару па рамонце аўтамабiляў, а таксама прадаўцам, кладаўшчыкам, аператарам кацельнi.

Нямала прадстаўлена вакансiй i з заробкам у дыяпазоне ад 750 i да 1000 рублёў. У iх лiк уваходзiць, напрыклад, вакансiя маляра на ААТ «МАЗ» (800 рублёў), вытворцы натуральнай каўбаснай абалонкi на ААТ «Мiнскi мясакамбiнат» (таксама 800 рублёў, чатыры свабодныя месцы).

Кiраўнiку студыi (калектыву) аматарскай мастацкай творчасцi УП «Мiнскводаканал» гатовы плацiць 1000 рублёў. Санiтарцы ў 5-й гарадской клiнiчнай бальнiцы абяцаюць заробак у 900 рублёў, прычым, мяркуючы па наяўных даных, бальнiцы патрабуецца 130 санiтарак.

У межах 750—1000 рублёў прадпрыемствы ў Мiнску гатовыя плацiць таксама кухарам, кiроўцам, эканамiстам, машынiстам аўтамабiльнага крана, слесарам, бухгалтарам, электраманцёрам.

Прыкметна менш прадстаўлена вакансiй з зарплатай у 1000—1500 рублёў. Так, ААТ «МАЗ» абяцае плацiць 1007 рублёў свiдравальшчыку i 1046 рублёў — станочнiку шырокага профiлю. Мiнскi мясакамбiнат прапануе 1200 рублёў абвальшчыкам мяса. А 5-я гарадская клiнiчная бальнiца, якую мы ўжо згадвалi крыху раней, абяцае заробак у 1300 рублёў медыцынскiм сёстрам, прычым паказвае, што мае патрэбу ў 100 такiх спецыялiстах.

I зусiм няшмат было прадстаўлена на кiрмашы вакансiй з зарплатай у 1500—2000 рублёў. Тры такiя рабочыя месцы ёсць на «Мiнскводаканале» i яшчэ 44 — усё ў той жа 5-й гарадской бальнiцы, дзе патрабуюцца дактары, якiм абяцаюць 1500 рублёў у месяц. Насамрэч, такiя заробкi для сталiцы знаходзяцца зусiм не на мяжы магчымасцяў, проста адпаведныя вакансii звычайна «вiсяць» у вузкiх прафесiйных колах.

Святлана Бусько.

Фота career.fa.ru носіць ілюстрацыйны характар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».